У Мінску прайшоў фінал рэспубліканскага конкурсу на лепшы турыстычны паход “Пазнай Радзіму — выхавай сябе”, на які было прадстаўлена з усіх абласцей краіны 56 справаздач.
У спаборніцтвах удзельнічалі таксама педагогі дадатковай адукацыі Асіповіцкага раённага цэнтра турызму і краязнаўства, і ў лік пераможцаў выйшлі кіраўнікі гурткоў Андрэй Козыраў і Ігар Вікторчык, справаздачы якіх занялі вышэйшыя прыступкі ў намінацыях “Велапаходы 2 і 1 катэгорый складанасці” адпаведна. Сярод справаздач аб паходах са студэнтамі ВНУ і навучэнцамі ССНУ журы прысудзіла II месца педагогу нашага каледжа Дзмітрыю Зылю, які ўпершыню ўдзельнічаў у конкурсе.
Атрыманыя ўзнагароды ў чарговы раз падкрэслілі высокі прафесіяналізм педагогаў РЦТіК і паказалі, што турысцка-краязнаўчая работа ў раёне знаходзіцца на належным узроўні.