Сяўба — задача № 1 на Асіповіччыне

Летась раён заняў першае месца ў вобласці па
вырошчванні цукровых буракоў, і гэта гаворыць аб тым, што працаваць з дадзенай
культурай на Асіповіччыне ўмеюць. Аднак нельга адмаўляць і тое, што папоўніць
свае веды ў пэўным кірунку ніколі не бывае лішнім. І тут немалую карысць
прыносіць супрацоўніцтва з бельгійскай фірмай “SESVANDERHAVE”, чыё насенне
буракоў ужо не адзін год выкарыстоўваюць нашы сельгаспрадпрыемствы.

У мінулую пятніцу раён у чарговы раз наведаў
кіраўнік прадстаўніцтва фірмы Мікалай Русак, каб правесці на базе СВК “Калгас
“Авангард” “палявыя” заняткі з інжынерамі, аграномамі і механізатарамі
гаспадарак, якія задзейнічаны на сяўбе салодкіх караняплодаў. Спецыяліст
расказаў аб тэхнічных і агранамічных сакрэтах вырошчвання цукровых буракоў —
падрыхтоўцы глебы, унясенні розных удабрэнняў, пасадцы, падкормцы, абароне ад
пустазелля.

Штогод тэхналогіі вырошчвання становяцца ўсё
больш дасканалымі. Русак прапанаваў асіповіцкім аграрыям звярнуць увагу на
такія новыя гатункі, як “вердзі” — доля цукру ў гэтага гібрыда даходзіць да
20%, “скаўт”, які на землях Брэстчыны даў ураджайнасць каля 1.000 цэнтнераў з
гектара. Дарэчы, “здаваць экзамен” некаторыя гаспадаркі сталі ўжо ў выхадныя,
прыступіўшы да сяўбы буракоў.

А пасадзіць гэтай культуры плануецца сёлета каля
паўтары тысячы гектараў. Самыя значныя плошчы пад караняплоды адведзены ў
філіяле “Белшына-агра” ААТ “Белшына” — 600 гектараў, “Чырвоным ударніку” — 200,
“Каўгарскім” — 180. Перад сельгаспрадпрыемствамі стаіць задача атрымаць на круг
не менш за 600 цэнтнераў буракоў, і для гэтага давядзецца прыкласці нямала
шчырай працы.

Што тычыцца ходу сяўбы ранніх яравых зерневых і
зернебабовых, то на ўчарашнюю раніцу раён засеяў амаль палову — 45% ад
запланаваных плошчаў. 80% значыцца ў аператыўнай зводцы па СВК “Калгас імя
Чарняхоўскага”, больш за 60 — у “Лапічах”. Як падкрэсліла першы намеснік
началь-ніка райсельгасхарчу па раслінаводстве Ганна Яцко, многім гаспадаркам
варта ўзяць больш высокія тэмпы палявых работ.

Валянціна КОРБАЛЬ.

 

Последние новости

Власть

Лукашенко: Европе надо подключиться к мирному процессу по Украине и сыграть свою роль

22 августа 2025
Читать новость
Общество

В питомнике Осиповичского опытного лесхоза выращивают несколько десятков видов растений

22 августа 2025
Читать новость
Общество

Прямая телефонная линия с управляющим делами Осиповичского райисполкома

22 августа 2025
Читать новость
Общество

НЕТ домашнему насилию

22 августа 2025
Читать новость
Общество

26 августа состоится очередная сессия Осиповичского районного Совета депутатов

22 августа 2025
Читать новость
Образование

Завяршаецца прыём дакументаў у Асіповіцкі дзяржаўны каледж

22 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем