Хочаце мець здаровую жывёлу? Вам сюды!

Нагоды ў насельніцтва завітаць у гэтую ўстанову
бываюць самыя розныя: занядужала жывёліна ў хляве або хатні гадаванец, пакусаў
сабака ці нават лясны насельнік (літаральна днямі мужчына з Убалацця стаў
ахвярай куніцы), патрабуецца ветагляд перад продажам кабанчыка на рынку, на
паляванні сабака пацярпеў ад дзіка…

Размова пра работу ветэрынарна-санітарнай
установы “Асіповіцкая райветстанцыя”, якая, дарэчы, па выніках 2011 года стала
лепшай на Магілёўшчыне. У яе структуру ўваходзяць райветстанцыя,
райветлабараторыя, гарадская ветэрынарная лячэбніца, лабараторыя
ветсанэкспертызы на рынку, дзве ўчастковыя ветлячэбніцы. Пералічыць шматлікія
функцыі, якія выконвае райветстанцыя, проста немагчыма — настолькі шырокі
спектр яе работы. А вось на самым цікавым можна спыніцца.

Зімою была праведзена вакцынацыя дзікай жывёлы.
Скажаце, якім чынам гэта можна зрабіць? Спецыяльныя планшэты з вакцынаю
раскладаюцца ў найбольш “папулярных” звярыных месцах. Мерапрыемства праводзілася
сумесна і за сродкі інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага
асяроддзя. Як расказала галоўны ветурач раёна Ганна Алёхна (на здымку), якая
ўзначальвае ветстанцыю з 2008 года, нярэдка менавіта дзікія жывёлы нясуць
пагрозу, і яркі пры-клад таму — даволі складаны ў плане барацьбы з шаленствам
мінулы год. Апошнія даследаванні паказваюць, што патэнцыяльную рызыку ў
распаўсюджванні класічнай чумы свіней нясуць дзікі, якіх, дарэчы, у нашых лясах
водзіцца каля паўтары тысячы.

Значную частку работы райветстанцыі складае
аб-слугоўванне сельгаспрад-прыемстваў раёна, прычым не толькі тых, дзе няма
ветслужбы. У час наведвання ветстанцыі якраз сустрэліся з брыгадай, якая
ездзіла ў СВК “Калгас “Каўгарскі” браць кроў у кароў на лейкоз, і заадно
зрабіла там пробы на захворванне туберкулёзам. Дарэчы, усе гэтыя маніпуляцыі —
фізічна складаная работа: трэба пэўным чынам “зафіксаваць” кожную карову,
правільна ўзяць у яе аналіз. Калі рагуля хаця б наступіць на нагу, мала не
пакажацца, не кажучы ўжо пра іншыя неспадзяваныя “выбрыкі”. За адзін выезд
брыгада можа ўзяць некалькі соцень проб крыві, а такія рэйды бываюць амаль
штодня…

Аказвае дапамогу гаспадаркам ветстанцыя і ў
складанні рацыёнаў кармлення жывёлы. Так, комплексны біяхімічны аналіз крыві
выяўляе, якіх рэчываў не хапае. Даследуецца ў лабараторыі і корм. Рознабакова
збалансаваўшы “меню”, можна эфектыўна паправіць сітуацыю.

Ёсць у ветстанцыі і свая доследная гаспадарка:
марскія свінкі, крысы, трусы і баран. На гэтых жывёлах ставяцца дыягназы на
інфекцыйныя захворванні.

Якія змяненні чакаюцца тут у бліжэйшы час? З
абласнога бюджэту выдзелена 400 мільёнаў рублёў на набыццё аўтамабіля ДУК —
дэзустаноўкі Камарова, а з раённага — 69 мільёнаў на легкавую спецмашыну.
Дадатковыя тэхнічныя магчымасці дазволяць функцыянаваць на новым якасным
узроўні.

Хоць работа ў ветслужбы нялёгкая, але цікавая —
інакш моладзь не заставалася б пасля абавязковага тэрміну адпрацоўкі. Нямала
тут людзей, якія аддалі ветстанцыі не адзін дзясятак гадоў: ветсанітар Таццяна
Гара-дзецкая, вядучы ветурач-серолаг Людміла Быліна, намеснік галоўнага вет-урача
Мікалай Масюкоў, загадчыца лабараторыі ветсанэкспертызы Зоя Масюкова, ветурач
Валянціна Кулакоўская, лабарант Галіна Малец. Старанна назапашаныя веды
беражліва захоўваюцца і перадаюцца маладым супрацоўнікам. А нядаўна калектыў з
энтузіязмам прыступіў да ажыццяўлення прапановы свайго начальніка Ганны
Віктараўны напісаць летапіс установы. Думаецца, у ім будзе шмат слаўных
старонак.

Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Власть

Лукашенко: Европе надо подключиться к мирному процессу по Украине и сыграть свою роль

22 августа 2025
Читать новость
Общество

В питомнике Осиповичского опытного лесхоза выращивают несколько десятков видов растений

22 августа 2025
Читать новость
Общество

Прямая телефонная линия с управляющим делами Осиповичского райисполкома

22 августа 2025
Читать новость
Общество

НЕТ домашнему насилию

22 августа 2025
Читать новость
Общество

26 августа состоится очередная сессия Осиповичского районного Совета депутатов

22 августа 2025
Читать новость
Образование

Завяршаецца прыём дакументаў у Асіповіцкі дзяржаўны каледж

22 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем