Асіповіччына: асвячэнне кулічоў

На РДУВП “Асіповіцкі хлебазавод” ужо стала
добрай традыцыяй напярэдадні светлага свята Вялікадня праводзіць абрад
асвячэння кулічоў. Такую місію заўсёды з задавальненнем выконвае благачынны
Асіповіцкай акругі протаіерэй Васілій Белавус, і сёлета ён гэта рабіў з
асабліва ўрачыстым настроем — мерапрыемства супала з 30-годдзем яго
царкоўнага служэння.

Айцец Васілій асвяціў кулічы і тэхналагічнае
абсталяванне, блаславіў асіповіцкіх хлебапёкаў на працу. Да звычайных якасцей
хлеба ў гэтыя дні далучаецца яшчэ і духоўны пачатак. Купіць асвечаны хлеб
зручна тым, хто не мае магчымасці асабіста наведаць царкву. Тым больш, што
асвячэнне кулічоў на заводзе ніяк не ўплывае на іх кошт.

 “Вербны”,
“Чараўніца”, “Вясновая раніца”, “Зорны”, “Графскі” — такія назвы маюць
велікодныя кексы, якіх сёлета будзе выпушчана прадпрыемствам каля 25 тысяч
штук. Усе яны вагою па 400 грамаў, з разынкамі, а “Графскі” яшчэ і з цукатамі.
Для ўпрыгажэння будзе выкарыстоўвацца шакаладная глазура, цукровая памадка,
розныя дэкаратыўныя пасыпкі.

Падумалі на прадпрыемстве і аб адпаведнай
упакоўцы для святочнай прадукцыі. Кулічы будуць прадавацца ў бумажных формах,
поліэтыленавай плёнцы, пакетах з тэматычнымі ўзорамі. Дарэчы, тэрмін захавання
ўпакаваных вырабаў — 12 сутак.

У вытворчасці кулічоў не выкарыстоўваюцца штучныя
дабаўкі, паляпшальнікі смаку, кансерванты, ужываюцца толькі натуральныя
інгрэдыенты самай высокай якасці. Выпечка атрымліваецца асабліва прыгожая і
смачная.

Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Власть

Лукашенко: Европе надо подключиться к мирному процессу по Украине и сыграть свою роль

22 августа 2025
Читать новость
Общество

В питомнике Осиповичского опытного лесхоза выращивают несколько десятков видов растений

22 августа 2025
Читать новость
Общество

Прямая телефонная линия с управляющим делами Осиповичского райисполкома

22 августа 2025
Читать новость
Общество

НЕТ домашнему насилию

22 августа 2025
Читать новость
Общество

26 августа состоится очередная сессия Осиповичского районного Совета депутатов

22 августа 2025
Читать новость
Образование

Завяршаецца прыём дакументаў у Асіповіцкі дзяржаўны каледж

22 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем