Калонка галоўнага рэдактара «Асіповіцкага края»

Калонка галоўнага рэдактара «Асіповіцкага края»

Калонка галоўнага рэдактара Валянціны Корбаль

Заўсёды любіла першыя дні новага года: у мінулым перадсвяточная мітусня, генеральная ўборка, пошукі падарункаў і новых рэцэптаў. Неяк у такі перыяд лепш думаецца, добра строяцца планы, нібыта ў рукі трапілі свежы блакнот і новая ручка. Добры гэты час і для шчырых размоў.

Паважаныя чытачы! Па-першае, вялікі дзякуй за сяброўства: раз вы чытаеце гэтыя радкі, значыць, з’яўляецеся прыхільнікамі “раёнкі”. Па-другое, жадаем, каб наступіўшы год прынёс шмат радасных падзей і як мага больш светлых дзён.

Калектыў “АК” будзе і надалей імкнуцца, каб газета заставалася цікавай і карыснай. І ў мясцовых журналістаў ужо ёсць нямала розных задумак. Так, павінен атрымацца адметным праект “Страчаная спадчына”, які дазволіць даведацца аб тых рэчах матэрыяльнай і нематэрыяльнай культуры, што мелі месца на тэрыторыі Асіповіччыны, але па тых ці іншых прычынах былі згублены, — паспрабуем іх знайсці! “Эксклюзіўны прадукт” раскажа аб незвычайных вырабах, якія выпускаюцца на асіповіцкіх прадпрыемствах, а праблемы экалогіі на старонках газеты ўздыме “Зялёная эканоміка”. Словам, шукаем усё самае адмысловае, маючы мэтай даведацца больш самім і падзяліцца інфармацыяй з землякамі.

Каб не парушаць усталяваных традыцый, павінна крыху слоў расказаць і пра сябе: “раёнка” заўсёды знаёміць чытачоў з новымі кіраўнікамі. Нарадзілася на Століншчыне. Цікавасць да друкаванага слова мела з дзяцінства: некалі мама працавала паштальёнам, таму ў мяне існавала магчымасць штодня рабіць “агляд прэсы”, чым з задавальненнем і карысталася. А паштальёнскія сумкі, трэба сказаць, у той час былі ў разы цяжэйшымі. Заўсёды добра вучылася: у школе, вучылішчы, універсітэце — прыцягвала новая інфармацыя, а ў характары — усё рабіць як мага лепш. Кажуць, калі чалавеку штосьці наканавана ў жыцці, то ён да гэтага ўсё роўна прыйдзе. Такім быў і мой шлях у журналістыку.

Замужам. З мужам Эдуардам Іванавічам выхавалі дачок Аліну і Яну, маем ужо і ўнука Андрэйку. Сярод асабістых захапленняў нязменна застаецца літаратура, а ў апошнія гады далучыліся і падарожжы. Быць у новай дарозе і аддавацца ўсялякім разважанням — што можа быць лепшым?

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость