Народны аматарскі тэатр “Надзея” раённага Цэнтра культуры ў мінулую суботу сабраў у глядзельнай зале тых, хто неабыякавы да неўміручай спадчыны Уладзіслава Галубка і творчасці мясцовых артыстаў. Спектакль па п’есе вядомага беларускага драматурга “Ветрагоны” быў прысвечаны 120-годдзю з дня яго нараджэння. Трагікамедыя ўжо не першы год значыцца ў рэпертуары тэатра, дэкарацыі да якого зрабіў былы мастацкі афарміцель Леанід Дрозд, які, на жаль, ужо пайшоў з жыцця. З гэтай пастаноўкай артысты ўжо выступалі ў розных установах горада і раёна і заслужана заваявалі сімпатыі не адной сотні прыхільнікаў тэатра. На сцэне ж РЦК са спектаклем выступілі ўпершыню, і, па іх шчырым прызнанні, атрымалі ад дзейства вялікую асалоду. Усё было максімальна прыбліжана да сапраўднага тэатра: вялікая зала, мяккія прыгожыя крэслы, сапраўдная сцэна. І — гледачы з букетамі кветак і воклічамі “Брава!”
— Для мяне гэта было сапраўднае свята, — сказала адна са старэйшых акцёраў тэатра Таццяна Плаксіна, якая за 20 гадоў сцэнічнага жыцця выканала не адну ролю. — Іграць было лёгка, адчувалася цудоўная пад-трымка залы. Створаная на сцэне атмасфера мінулага стагоддзя мала чым адрозні-валася ад той, якая існуе ў цяперашнім жыцці. І ў тыя далёкія гады, і зараз маладыя людзі вырашаюць галоўнае для сябе пытанне: як стаць шчаслівымі? І што важней у жыцці: грошы або каханне? Мне падаецца, што акцёрам удалося заінтрыгаваць залу, і ўсе сталі саўдзельнікамі таго, што адбывалася на сцэне.
Сапраўды, гледачы не толькі ўважліва сачылі за падзеямі, якія адбываліся перад імі, але і цалкам былі захоплены ігрой акцёраў. Нікога не пакінула абыякавым ігра Алены Грышкевіч, якая выконвала ролю галоўнай гераіні п’есы — Фросі. Цудоўна справіліся са сваімі ролямі і іншыя. Гледачам надоўга запомніцца каларытная Свацця, вобраз якой стварыла Таццяна Мінава. Яна таксама з тых, хто стаяў ля вытокаў “Надзеі”.
— Без тэатра і рэпетыцый не ўяўляю свайго жыцця, — прызналася самадзейная актрыса.
Трэба адзначыць, што абласны конкурс аматарскіх тэатральных калектываў “У далонях маёй Беларусі”, які праходзіў у лістападзе мінулага года ў Бабруйску, прынёс ёй поспех — у намінацыі “Лепшая эпізадычная роля” работа Мінавай узнялася на першую прыступку.
Ролю Каваля выканаў Аляксандр Сіпач, які таксама ўжо 20 гадоў на сцэне. Парадавалі гледачоў і выканаўцы роляў Гната, Маці і Дзеда Вячаслаў Кілбас, Рыта Мірашнічэнка і Сяргей Бойка. Яны ў тэатры нядаўна, але з задавальненнем наведваюць усе рэпетыцыі, удзельнічаюць у розных тэатралізаваных прадстаўленнях і падтрымліваюць традыцыі “Надзеі”.
Усе ўдзельнікі спектакля — людзі розных рабочых спецыяльнасцей, але кожны з іх аднолькава ўлюбёны ў сцэну. Для іх удзел у пастаноўках — стан душы, хобі, без якога жыць ужо немагчыма.
Як адзначыла ў сваім зваротным слове да гледачоў і акцёраў падчас мера-прыемства начальнік аддзела культуры Ірына Раманчук, творчы шлях народнага тэатра складаны і цярністы. Былі ўзлёты, было і зацішша ў дзейнасці. Але ён жыве і радуе сваім майстэрствам людзей. Яна пажадала творчаму калектыву поспехаў, моцнага здароўя, дабрабыту і абавязкова новых тэатральных прэм’ер. А напрыканцы ўсе ўдзельнікі спектакля атрымалі з рук Ірыны Аляксандраўны Граматы аддзела культуры за творчыя заслугі. Гэткая ж узнагарода чакала кіраўніка і пастаноўшчыка спектакля Надзею Дрозд, якая ўзначальвае тэатр на працягу двух дзесяці-годдзяў.
— За гады існавання па-стаўлены не адзін спектакль, акцёрамі сыграна шмат разнапланавых роляў, заваёвана мноства глядацкіх сэрцаў, — падкрэсліла Надзея Адамаўна. — Побач са мною людзі, якім вялікая ўдзячнасць за любоў да тэатра, за падтрымку ў цяжкія хвіліны, за дапамогу ў ажыццяўленні рэжысёрскіх задумак. Спадзяюся, што лепшыя нашы работы яшчэ наперадзе.
Несун”-2025. Чем закончилось уголовное дело в отношении работника одного из предприятий Осиповичей, который в начале июня 2025 года похитил 80 кг грунт-эмали
17 августа 2025
Общество
У праса пачэсная праца. У краязнаўчым музеі Ясенскай СШ сабрана ўсё тое, што калісьці радавала гаспадынь сваёй навізной, а сёння стала самым сапраўдным рарытэтам
17 августа 2025
Общество
О поезде Осиповичи-Гродзянка последнее время говорится много. Останется ли у жителей Гродзянки персональный поезд?
17 августа 2025
Общество
Секреты успеха Осиповичского завода транспортного машиностроения: современное оборудование и квалифицированные кадры
17 августа 2025
Культура
Эстраднай фолк-групе “Вяззеўскі кірмаш” яшчэ толькі каля двух гадоў, але яе песні гучалі ўжо не толькі ў Вяззі — іх чулі далёка за межамі аграгарадка