АСІПОВІЧЫ: райцэнтр — невялікі, справы — значныя

З ліпеня, калі Кіраўнік нашай дзяржавы наведаў
СЗАТ “Асіповіцкі вагонабудаўнічы завод”, прайшло не надта шмат часу,
а ў пятніцу ў рамках рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць Аляксандр Лукашэнка
зноў быў у горадзе — знаёміўся з развіццём інавацыйных вытворчасцей пры
наведванні ЗАТ “Алцімед” і парфумерна-касметычнай фабрыкі
“Сонца”. Хаця спектр пытанняў, якія цікавілі Прэзідэнта, выглядаў
значна шырэй — экспарт, імпартазамяшчэнне, рэалізацыя Дзяржаўнай комплекснай
праграмы развіцця рэгіёнаў, малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў і г.д.

Спачатку Аляксандр   Рыгоравіч выслухаў даклады аб сацыяльна-эканамічным развіцці
Магілёўшчыны і раёна і выкананні даручэнняў, дадзеных падчас леташняга
знаходжання ў Асіпові-чах. Тады ён даручыў сумесна з ЗАТ
“ГрандЭкспрэс” прыняць неабходныя меры па будаўніцтве да 31 снежня
2011 года вытворчага корпуса па выпуску мадэляў грузавых вагонаў магутнасцю
2.500 адзінак у год, не выпускаемых СЗАТ “Магілёўскі вагонабудаўнічы
завод”, і танк-кантэйнераў магутнасцю 
2 тыс. штук у год. Планавалася, што СЗАТ “АВЗ” павінна была
вывесці новая вытворчасць на поўную праектную магутнасць да 31 снежня.

Цяпер ужо практычна завершаны першы этап —
будаўніцтва вытворчага корпуса. На працягу года туды павінна быць завезена і
зманціравана неабходнае абсталяванне. З больш за $130 млн. інвестыцый,
прадугледжаных інвестдамовай паміж Беларуссю і ЗАТ “ГрандЭкспрэс”, на
сёння ўжо засвоена каля $117 млн.

Старшыня Камітэта дзяржкантролю Аляксандр
Якабсон і віцэ-прэм’ер Анатоль Калінін выказалі занепакоенасць з нагоды тэмпаў
рэалізацыі другога этапу інвестпраекта ў сувязі з тым, што пастаўка і мантаж
абсталявання адстаюць ад графіка. Тым не менш была выказана ўпэўненасць, што
праект будзе рэалізаваны ў поўным аб’ёме.

Прэзідэнт запатрабаваў рэалізаваць яго ў раней
вы-значаныя тэрміны: “Тыя рашэнні, якія прыняты, па-вінны быць выкананы
бездакорна. Iнвестара трэба напружваць. Яму трэба да-кладна сказаць, што будзе,
калі ён не выканае ў тэрмін абяцанне. У астатнім трэба яго падтрымліваць,
дапамагаць. Ён не чужы тут”.

На ЗАТ “Алцімед” Кіраўнік дзяржавы
даручыў стварыць спрыяльныя ўмовы для далейшага развіцця вытворчасці сіс-тэм
эндапратэзавання. Дырэктар Анатоль Доста расказаў, як прадпрыемства плануе
пашыраць наменклатуру прадукцыі і развіваць вытворчыя магутнасці. Арганізацыяй
вядуцца навуковыя распрацоўкі прынцыпова новых вырабаў, якія ўжываюцца ў
траўматалогіі, артапедыі і хірургіі, такіх як каленны сустаў, міжпазванковы
дыск, зубныя імплантаты, сасудзістыя пратэзы, каранарныя стэнты.

Вырабляемая і плануемая да выпуску прадукцыя
“алцімедаўцаў” з’яўляецца імпартазамяшчальнай і запатрабавана як на ўнутраным
рынку краіны, так і за мяжою. У Беларусі ў 80% выпадкаў праводзяцца аперацыі з
выкарыстаннем менавіта асіповіцкіх эндапратэзаў. Пры гэтым айчынныя абыходзяцца
ў 2-3 разы танней замежных аналагаў. “Пры нашым узроўні сабекошту можам
канкурыраваць з любым прадпрыемствам. Улічваючы кошт энергарэсурсаў, рабочай сілы…
Мы маем перавагі, і гэтым трэба карыстацца”, — лічыць Прэзідэнт.

Рэкамендацыя дадзена пры наведванні пэўнага
прадпрыемства, але па-сапраўднаму актуальная для любога беларускага вытворцы.
I, адабраючы планы па далейшым развіцці і пашырэнні вытворчасці ЗАТ “Алцімед”,
адрасаваў словы непасрэдна Міністру аховы здароўя Васілю Жарко і старшыні
Магілёўскага абл-выканкама Пятру Рудніку: “Трэба ў гэтым плане дапамагчы,
каб цяганіны не было. Раз ёсць рынак, яго трэба займаць цяпер і трымаць”.

Развіццё сеткі продажаў, стварэнне міжнародных
гандлёва-складскіх і дэманстрацыйных цэнтраў у Расіі, Еўропе, Паўднёва-Усходняй
Азіі, Паўднёвай Амерыцы дазволіць аператыўна рэагаваць на патрэбы спажыўцоў і
замацаваць міжнародны імідж брэнда прадукцыі ЗАТ “Алцімед”. Стратэгія
развіцця бізнесу — заваёва за 5-8 гадоў 14% сусветнага рынку тазабедранага
эндапратэзавання і 30% — стаматалагічных імплантатаў.

Калі Прэзідэнт знаёміўся з дзейнасцю замежнага
прыватнага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства “Парфумерна-касметычная
фабрыка “Сонца” і тэхналагічным цыклам вытворчасці сінтэтычных мыйных
сродкаў і тавараў бытавой хіміі, ён заклікаў прыватны бізнес да большай
ініцыятывы ў развіцці новых вытворчасцей.

Як вядома, гэта фабрыка створана ў студзені 2010
года. Яе ўладальнік — ін-вестыцыйная кампанія Lebortovo Capital Partners
Limited, заснавальнікамі якой з’яўляецца група беларускіх і замежных
інвестараў. Прадукцыя “Сонца” ўжо заваявала вядомасць на ўнутраным
рынку краіны — пральныя парашкі пад брэндамі “Мара”,
“April”, “Чайка”. У развіццё вытворчасці ўкладзена больш
$30 млн. Гэта адзін з буйнейшых інвестпраектаў краіны, рэалізаваны ў апошнія
два гады. Яго мэта — арганізацыя сучаснай імпартазамяшчальнай вытворчасці
сінтэтычных мыйных сродкаў з аб’ёмам выпуску да 50 тыс. тон у год сухіх і 24
тыс. тон вадкіх мыйных сродкаў. Гэта дазволіць замясціць каля 75% падобнай
прадукцыі, імпартуемай у краіну.

Для рэалізацыі праекта ва ўласнасць фундатару
бязвыплатна перадалі незавершаны будаўніцтвам будынак, які не эксплуатаваўся
больш 15 гадоў. У чэрвені 2011 года была запушчана першая чарга і пачата
вы-творчасць пральных па-рашкоў “Мара”, са снежня мінулага
выпускаюцца вадкія мыйныя сродкі і тавары бытавой хіміі, у тым ліку сродкі для
мыцця посуду. Як расказаў старшыня наглядальнага савета фабрыкі Сяргей Левін,
ін-вестпраграму ўдалося выканаць датэрмінова. Летась прадпрыемства выпусціла
больш 6 тыс. тон сінтэтычных мыйных сродкаў, у студзені-лютым бягучага — 1,5
тысячы. За кошт павелічэння вытворчасці расце і доля продажаў айчыннай
прадукцыі. Калі летась на долю беларускіх вытворцаў даводзілася 48,6% продажаў
сінтэтычных мыйных сродкаў, то за два месяцы цяперашняга — ужо 52,4%.

У планах — павелічэнне аб’ёмаў вытворчасці і
рэалізацыі, у тым ліку за кошт пашырэння асартыменту вырабляемай прадукцыі, у
першую чаргу — вадкіх мыйных сродкаў. Так, у 2012 годзе плануецца наладзіць іх
выпуск для мыцця, шырокай лінейкі тавараў асабістай гігіены: шампуняў, кандыцыянераў,
пены для ваннаў.

Кампанія пачынае асвойваць і вонкавыя рынкі.
Першымі пакупнікамі ў  кастрычніку 2011
года сталі ўкраінцы, са студзеня бягучага прадукцыя паступае ў Расію, з лютага
— у Казахстан і краіны Балтыі. Прадпрыемства плануе заняць значную долю
ўнутранага рынку і паступова нарошчваць аб’ёмы экспартных паставак.

Дарэчы, гэта ўжо трэці паспяховы праект
інвестара — раней на беларускі рынак былі выведзены піва “Баброў” і
сок “Сочны”. У цэлым інвестыцыі ў рэальны сектар эканомікі
Магілёўшчыны перавысілі $100 млн., і, як распавёў бізнесмен, у планах пачатак
рэалізацыі і іншых праектаў у краіне.

З цікавасцю Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся таксама
з выставаю імпартазамяшчальнай прадукцыі, якая выпускаецца асіповіцкімі
прадпрыемствамі, уважліва выслухаў тлумачэнні іх кіраўнікоў і старшыні
райвыканкама Пятра Шукаловіча, агледзеў спартыўны інвентар, які пастаўляецца
ААТ “Асіповіцкі завод аўтаагрэгатаў” для трэніровачнага працэсу
весляроў-байдарачнікаў, прадукцыю шклозавода “Ялізава” і СААТ “Дах”,
прадэгуставаў кандытарскія вырабы фабрыкі “Белга” і г.д.

А ў канцы паездкі Аляксандр Рыгоравіч закрануў
яшчэ важную тэму — навядзення парадку і чысціні. I запатрабаваў, каб да Дня
Перамогі ўсе населеныя пункты, у тым ліку і прыватныя падворкі, былі прыведзены
ў належны парадак. Ён лічыць, што мясцовыя ўлады недастаткова актыўна працуюць
у гэтым напрамку. “Да 9 Мая павінны быць чысціня і ідэальны парадак на
кожным прадпрыемстве. Я ўжо не кажу пра гарады і вёскі. Усё павінна быць
па-гаспадарску, як у прыватніка”, — сказаў ён. I, адрасуючы словы
губернатарам, пад-крэсліў: “Усё пад адказнасць старшынь райвыканкамаў. Мы
не дагружаем старшынь сельсаветаў. Яны павінны пачынаць працаваць”.

Віталь КУЛАКОЎ (з выкарыстаннем матэрыялаў БелТА).

Последние новости

Общество

Гороскоп на 23 августа для всех знаков зодиака

23 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Европе надо подключиться к мирному процессу по Украине и сыграть свою роль

22 августа 2025
Читать новость
Общество

В питомнике Осиповичского опытного лесхоза выращивают несколько десятков видов растений

22 августа 2025
Читать новость
Общество

Прямая телефонная линия с управляющим делами Осиповичского райисполкома

22 августа 2025
Читать новость
Общество

НЕТ домашнему насилию

22 августа 2025
Читать новость
Общество

26 августа состоится очередная сессия Осиповичского районного Совета депутатов

22 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем