Асіповіччына: Саветы за работай

“Зверым гадзіннікі!”

— менавіта такімі словамі ахарактарызаваў мэту
першага ў гэтым годзе штоквартальнага семінара па базавых накірунках работы
пасялковых і сельскіх Саветаў дэпутатаў кіраўнік прадстаўнічай галіны ўлады
раёна Аляксандр Пузік.

Са старшынёй райсавета дэпутатаў, які так
вобразна заклікаў удумліва падыходзіць да вопыту калег, цяжка не пагадзіцца.
Вядома, што менавіта праз жывыя зносіны людзей найлепшым чынам распаўсюджваюцца
напрацоўкі ва ўсіх галінах дзейнасці. Мясцовыя Саветы не выключэнне: у кожнага
з іх ёсць дасягненні, абмен якімі дазваляе хутчэй паляпшаць “савецкую” работу ў
маштабах усяго рэгіёна.

Цалкам зразумела, чаму першы сёлетні абмен
вопытам быў праведзены на тэрыторыі Дараганаўскага сельсавета: за апошнія тры
гады менавіта ён двойчы адзначаўся на раённым злёце перадавікоў за найлепшыя
вынікі ў выкананні асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Што ж тычыцца тэмы семінара, які адбыўся 28
сакавіка — “Арганізацыя работы па зберажэнні гісторыка-культурнай спадчыны і
распаўсюджванні самадзейнай народнай творчасці”, — то раскрыла яе старшыня
Дараганаўскага сельсавета Антаніна Сцяпанава, як кажуць, на ўсе 100 працэнтаў.
І справа тут не толькі ва ўдалым падборы аб’ектаў наведвання, хаця канцэрт
аднаго са старэйшых народных ансамбляў “Вяселле”, які “прапісаны” ў Каўгарскім
клубе, агляд будуемай у Дараганаве Свята-Панцелеімонскай царквы, знаёмства з
мясцовай музычнай школай, апошнімі папаўненнямі экспазіцыі знакамітага
краязнаўчага музея і ўдзел у майстар-класе “Мастацтва выцінанкі”, праведзеным
калектывам Радуціцкага сель-скага клуба, прысутных абыякавымі не пакінулі.
Галоўнае, на канкрэтных прыкладах была прадэманстравана дзейснасць створанай у
Дараганаўскім сельсавеце сістэмы ўзаемадзеяння паміж установамі, якія
адказваюць за развіццё культурнага асяроддзя ў рэгіёне, роля Савета як
каардынатара агульных намаганняў і, што прынцыпова важна, — генератара ідэй.

Пералічваць ужо зробленае на Дараганаўшчыне
можна доўга, але цікавей ацаніць узровень яе культурнага патэнцыялу па
бліжэйшых планах.

Зараз сельвыканкам разам з Радуціцкім сельскім
клубам працуюць над вялікім сумесным праектам — арганізацыяй сустрэчы вучняў
Радуціцкай школы, якая праіснавала больш стагоддзя і была зачынена напачатку
“нулявых” гадоў. Злёт гадаванцаў школы запланаваны на ліпень, і калі ўсё
атрымаецца так, як задумана, ён можа “вырасці” да традыцыйнага мясцовага свята.

А ў жніўні ў вёсцы Каўгары сумесна з мясцовым
клубам і СВК “Калгас “Каўгарскі” будзе праведзены “Восеньскі кірмаш” —
маштабнае свята ўраджаю з элементамі аўтэнтычнага фальклору.

Да зберажэння гісторыка-культурнай спадчыны
актыўна далучыўся і айцец Максім, настаяцель дараганаўскага храма. Сваімі
зносінамі з вернікамі ён вучыць людзей бачыць прыгажосць у сабе і вакол сябе і
прызывае не ленавацца ў пашырэнні гэтай прыгажосці. Прычым не толькі словам,
але і справай: бацюшка за-клікае прыхаджан да ўдзелу ў суботніках па
падтрыманні вясковых могілак у ахайным стане.

Якую выснову можна зрабіць з убачанага і
пачутага? Колькасць падзей культурнага жыцця, іх якасць і разнастайнасць даюць
жыхарам сельсавета нагоду для гонару за сваю малую радзіму, умацоўваюць пачуццё
каштоўнасці і ўнікальнасці.

Местачковы патрыятызм? Безумоўна! Ды такі, што
зайздросна становіцца…

Дзмітрый САЎРЫЦКI.

Последние новости

Общество

С Днем работников государственной статистики!

23 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 августа для всех знаков зодиака

23 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Европе надо подключиться к мирному процессу по Украине и сыграть свою роль

22 августа 2025
Читать новость
Общество

В питомнике Осиповичского опытного лесхоза выращивают несколько десятков видов растений

22 августа 2025
Читать новость
Общество

Прямая телефонная линия с управляющим делами Осиповичского райисполкома

22 августа 2025
Читать новость
Общество

НЕТ домашнему насилию

22 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем