Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

КАР

Кастынг абласнога этапу нацыянальнага конкурсу “Міс Беларусь” адбудзецца    11 снежня ў 18.00 у МПЦ “Равеснік”. Запрашаюцца дзяўчаты ад 18 да 24 гадоў з мадэльным знешнім выглядам, без татуіровак і пірсінгу, якія ніколі не знаходзіліся ў шлюбе і не маюць дзяцей.

Нацыянальны гістарычны музей краіны да 15 лютага прымае заяўкі на ўдзел у рэспубліканскім конкурсе “Нацыянальная прэмія ў вобласці выяўленчага мастацтва” ў 2019-2020 гадах.

На Асіповіччыне пражывае 8 удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, 9 грамадзян, узнагароджаных ордэнамі і медалямі СССР за самаадданую працу і бездакорную воінскую службу ў тыле, 5 інвалідаў дзяцінства ў выніку баявых дзеянняў, 1 асіпаўчанін перажыў блакаду, а 71 чалавек у час вайны быў вязнем фашыстаў.

Навагоднія ёлкі можна набыць з 23 па 31 снежня на плошчы Леніна, каля гандлёвага комплексу “Сіці Мол”, у раёне гарадскога рынку, а таксама на тэрыторыі ўсіх лясніцтваў. Як і летась, плануецца рэалізаваць каля 1,5 тысячы дрэўцаў. Кошт яліны да 1 метра — 7 рублёў, ад 1 да 2 м — 9, ад 2 да 3 м — 19 руб. Будуць прапаноўвацца яшчэ сосны, дрэвы ў кадках і букеты з хвойных галінак.

У гаспадарчы абарот сёлета выяўлена і ўцягнута больш за  1170 га зямель, якія раней не выкарыстоўваліся або выкарыстоўваліся неэфектыўна: сельскіх населеных пунктаў — больш за 80, зямель сельгасарганізацый — больш за 1090 га.

Дзень посткросера праходзіць сёння ў краіне. У Асіпові-чах да яго далучылася аддзяленне сувязі № 5, дзе жадаючыя змогуць набыць і адправіць ва ўсе куткі свету паштовыя карткі. Калі іх будзе больш за 10, кліент атрымае зніжку 10%.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем