Жыццё працягваецца

Выхад на пенсію — складаны сацыяльны працэс,
сцвярджаюць навукоўцы. Мяняецца ўклад, распарадак і рытм жыцця. Ужо не трэба
раніцай спяшацца на работу, перажываць за выкананне плана, справаздачу, тэрміны
і якасць. Затое з’яўляецца многа часу, які трэба напоўніць новым зместам. Як жа
спраўляюцца з гэтым нашы землякі?

Марыя Маркаўна Фёдарава:

— Заўсёды любіла займацца грамадскай работай.
Звеннявая, сакратар камсамольскай арганізацыі, рэдактар сценгазеты, член
прафкама… Працягваць можна бясконца. А яшчэ з маладых гадоў пела ў хоры, наш
музычны калектыў ездзіў з выступленнямі па гарадах і вёсках. Таму, калі выйшла
на пенсію і атрымала больш вольнага часу, пайшла ў хор сваёй ветэранскай
арганізацыі медыкаў. Цяпер мы часта збіраемся разам, спяваем. Стала наведваць
гурток вышывання стужкамі, зараз асвойваю камп’ютарную грамату. З сястрою любім
прагулкі на свежым паветры, унукі забаўляюць. Таму сумаваць няма калі.

Антон Iванавіч МатусевIч:

— Пасля адведзенага тэрміну папрацаваў у
бальніцы два гады і пайшоў на заслужаны адпачынак. Адбылося гэта ў 2004-м, але
без работы не застаўся. Свой дом, агарод, падсобная гаспадарка займаюць шмат
часу. Таму, як і калісьці, устаю рана, цэлы дзень на нагах. А вось што палепшылася
з выхадам на пенсію, дык гэта адсутнасць начальства, праверак і розных паперак.
Сам сабе гаспадар, вольна распараджаешся сабой, праца — у радасць…

Ніна Міхайлаўна ЗаI-кIна:

— Пры жаданні заўсёды можна знайсці сабе занятак
па душы. Мне даверылі кіраўніцтва ветэранскай арганізацыяй камбіната бытавога
абслугоў-вання, дзе прарабіла шмат гадоў, таму заўсёды занята справай. Але
складана сабраць людзей для якога-небудзь мерапрыемства — з гадамі становяцца
цяжкімі на пад’ём. Пажадала б ветэранам працы быць больш энергічнымі. А яшчэ я
ўжо каля 48 гадоў ваджу машыну, люблю пахадзіць па лесе, «папаляваць»
на грыбы. Жыццё працягваецца!

Людміла Iосіфаўна ФIлIпчык:

— Развітаўшыся з працоўнай дзейнасцю,
абрадавалася, што нарэшце змагу выспацца, паглядзець серыялы. Займаюць
агародныя клопаты. Вельмі люблю наведваць тэатры. Цяпер больш часу для
«культурнага жыцця»: разам з дзецьмі нядаўна пабывала на
«Кармэн» у оперным, з радасцю паглядзела «Блакітную камею»
ў музычным тэатры.

…Нельга не парадавацца за землякоў, якія
стараюцца пераадольваць усе кругаверці лёсу і рабіць сваё жыццё цікавым і
насычаным!

Последние новости

Общество

Як супрацьстаяць хатняму гвалту?

25 апреля 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Международный Осиповичский марафон прошел 18 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Зачем спилили деревья

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Пра вопыт, давер, дапамогу

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Куда деть строительный мусор

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

46 гадоў працуе ў ПМК № 95 “Вадбуд” Сяргей Русачкоў

25 апреля 2026
Читать новость