Образцовый детский театр кукол “Ялінка” празднует 30-летие

Образцовый детский театр кукол “Ялінка” празднует 30-летие

Жамчужны ўзрост “Ялінкі”

У гэтыя лістападаўскія дні ўзорны дзіцячы лялечны тэатр “Ялінка” гарадской дзіцячай бібліятэкі адзначае 30-годдзе дзейнасці. Каля яго вытокаў стаяла бібліятэкар Марыя Скітовіч. З 2003 года нязменна кіруе калектывам і ідэйна натхняе яго Ларыса Мядзведская, якая аддае выхаванцам часцінку сваёй душы і далучае іх да прыгожага мастацтва.

Сёння ў рэпертуары налічваецца каля паўсотні тэатралізаваных казак, інсцэніровак і прадстаўленняў на беларускай і рускай мовах, — гаворыць Ларыса Канстанцінаўна. — Аматарскаму дзіцячаму тэатру, які зараз аб’ядноўвае інтарэсы 18 юных асіпаўчан ва ўзросце ад 6 да 15 гадоў, падыходзіць не кожны твор. Абавязкова ўлічваюцца здольнасці акцёраў, іх тэмперамент, жаданне выконваць тую або іншую ролю і наяўнасць неабходных лялек. Ставілі творы Мікалая Гогаля, Сяргея Міхалкова, Мікалая Суцеева, Івана Крылова, Аляксандра Пушкіна, Самуіла Маршака, Уладзіміра Караткевіча, Аляксандра Якімовіча. Прыйшліся па душы п’есы лагойскага пісьменніка Міколы Захаранкі, беларускія народныя казкі.

Спектаклі “Ялінкі” ідуць с поспехам не толькі ў сценах роднай бібліятэкі, але і на іншых раённых пляцоўках. Іх гледачамі былі падлеткі з Ясеня, Дрычына, Вяззя. Выступалі і ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці, спецшколе-інтэрнаце. А летась нават сталі актыўнымі ўдзельнікамі “Ночы музеяў”, чым акцёры вельмі ганарацца, бо іх выступленне глядзела мноства дарослых. Ды і брэндавыя фестывалі “Веснавыя колеры” і “Хваля” збірае сяброў” таксама без іх не абыходзяцца.

У скарбонцы творчых перамог “ялінкаўцы” маюць шмат дыпломаў і падзячных лістоў. А нядаўна сталі лаўрэатамі ІХ Міжнароднага завочнага конкурсу сцэнічнага мастацтва “Радасць планеты” (Санкт-Пецярбург): у намінацыі “Тэатральная творчасць. Лялечны тэатр” іх пастаноўка “Цярэшка на кірмашы” прызнана лепшай.

У планах “Ялінкі” — шмат цікавых ідэй і задумак. І яны абавязкова ажыццявяцца, бо галоўнае, што рухае творчых людзей наперад, — любоў да справы, якой займаюцца.

Ніна ВІКТОРЧЫК.

n.viktorchik@gzt-akray.by

Последние новости

Культура

Районный историко-краеведческий музей участвует в IV Республиканской акции «Вандруй. Адчуй. Натхняйся»

20 мая 2025
Читать новость
Власть

“Разруха не в клозетах, а в головах”. Лукашенко указал на упущения в наведении порядка словами классика

20 мая 2025
Читать новость
Власть

“Золото буквально под ногами”. Лукашенко актуализировал задачи по обращению с отходами

20 мая 2025
Читать новость
Образование

Осиповчанка Анастасия Яцышена заняла 2 место в личном зачёте республиканских соревнований по летнему многоборью

20 мая 2025
Читать новость
Общество

Сегодня в зале заседаний райисполкома состоялась 14 сессия депутатов 29 созыва

20 мая 2025
Читать новость
Армия

Как рассказали в военном комиссариате Осиповичского и Кличевского районов, мероприятия призыва граждан на военную службу — срочную и в резерве — подходят к завершению

20 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем