“Атрымалася многае, але не ўсё”

Так ахарактарызаваў леташні стан спраў у
гаспадарцы за мінулы год старшыня СВК “Калгас “Лапічы” Мікалай Аляшкевіч на
нядаўнім справаздачна-выбарным сходзе.

Тое многае, што ўдалося, — гэта ўраджайнасць
збожжа 38 цэнтнераў на круг, яго валавы збор 2.357 тон або 145,8% да мінулага,
рэнтабельнасць ад усёй дзейнасці 16,7%, што вышэй за сярэднераённы паказчык.
Добрыя летась у “Лапічах” былі і цукровыя буракі — кожны гектар урадзіў па 519
цэнтнераў. Каб вывесці раслінаводства на новы якасны ўзровень, трэба звярнуць
большую ўвагу на вырошчванне кукурузы. Сёлета вырашана аддаць перавагу яравому
рапсу, а не азімаму.

 Горш
справы ідуць у жывёлагадоўлі. Ніжэй за раённы паказчык сярэднегадавы надой на
карову, у агульным малочны вал склаў 98%. Што тычыцца якасці малака, то тут
вялікіх нараканняў няма: 53,6% было здадзена гатункам “экстра”. Не парадавалі
летась паказчыкі па вытворчасці буйной рагатай жывёлы: рэалізацыя — 76%,
невысокімі былі сярэднясутачныя прывагі — 559 грамаў. I гэта пры тым, што
апошнім часам адбылося пераабсталяванне ферм, створаны належныя ўмовы ўтрымання
жывёлы.

Старшыня гаспадаркі бачыць прычыну дапушчанага
спаду ў адсутнасці тэхналагічнасці. Адна з галоўных задач на бягучы год —
паправіць справы ў жывёлагадоўлі. “Чаму мы можам рэзультатыўна працаваць у
раслінаводстве, а ў жывёлагадоўлі — не?” — такое рэзоннае пытанне задаў
кіраўнік прысутным калгаснікам, якое падразумявала і адказ: можам і павінны.
Тым больш, што менавіта жывёлагадоўля з’яўляецца асноўнай крыніцай паступлення
грашовых сродкаў у бюджэт калгаса.

Звярнуў увагу Аляшкевіч і на энергазберажэнне.
Самы просты і танны шлях пазбегнуць дадатковых страт — быць ашчаднымі.

Выбары старшыні ажыятажу не выклікалі: наўрад ці
знойдзецца лепшы гаспадар для сельгаспрадпрыемства, чым Мікалай Iванавіч. I
гэта вяскоўцы добра разумеюць.

Вялікі рэзананс атрымала пытанне перадачы ва ўласнасць
калгасных дамоў. Тут меркаванні ў многім разышліся, і прыйсці да кансэнсусу так
і не атрымалася. Яно і зразумела: гаспадарка спрабуе абараніць сваю будучыню і
захаваць кадравы патэнцыял, калгаснікам жа хочацца выкупіць жыллё — тады можна
ўкладваць сродкі без перасцярогі. Гэтае пытанне знойдзе працяг на наступным
агульным сходзе, і яно абавязкова будзе вырашана.

 У гэты
дзень прэміі атрымалі лепшыя працаўнікі гаспадаркі — механізатары Iван
Краснаўцаў, Міхаіл Тышкевіч, Мікалай Кісялёў, Сяргей Лось, Сяргей Фе-дзюкоў,
Арцём Валегаў, вадзіцелі Мікалай Кайко, Руслан Абрамовіч, Алег Прыбыш,
жывёлаводы Павел Малдаўчук, Iрына Чэчушава, а таксама інжынеры Валерый Лобах,
Пётр Саламыкін, дыспетчар Ала Важнік, галоўны аграном Кацярына Максімюк.
Вярталіся са сходу з падарункамі і аператары машыннага даення Таісія Кот і
Алена Гарадзецкая.

Што чакае гаспадарку ўжо заўтра? Клопат зараз
накіраваны на малады сад: сёлета плануецца атрымаць першы ўраджай яблыкаў.
Пакуль жа прадстаіць усёй грамадой выканаць шматлікія садовыя работы: абрэзку,
пабелку і г.д. Трэба будзе адрамантаваць і пладасховішча, каб потым не было
праблем з захаваннем вітаміннага ўраджаю.

Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Общество

Прямая линия с начальником Осиповичского РОВД

23 августа 2025
Читать новость
Общество

В этом году исполняется 105 лет образования органов государственной статистики страны. Отдел статистики нашего района вносит достойный вклад в общереспубликанское накопление информации

23 августа 2025
Читать новость
Общество

С Днем работников государственной статистики!

23 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 августа для всех знаков зодиака

23 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Европе надо подключиться к мирному процессу по Украине и сыграть свою роль

22 августа 2025
Читать новость
Общество

В питомнике Осиповичского опытного лесхоза выращивают несколько десятков видов растений

22 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем