Апошнім часам усё больш вяскоўцаў задумваецца над тым, трымаць асабістую гаспадарку ці не. Менавіта з мэтай аддаваць перавагу ў бок “так” і дзейнічае Праграма развіцця і падтрымкі падсобных гаспадарак грамадзян Асіповіцкага раёна ў 2011-2015 гадах. Як сёння абстаяць справы ў гэтым кірунку і ідзе гаворка з галоўным спецыялістам райсельгасхарчу Аленай Фурс:
— Згодна з апошнімі данымі, у раёне налічваецца 6.250 падворкаў, што на 197 менш, чым пазалетась. Буйной рагатай жывёлы гаспадары трымаюць 769 галоў (-271), у тым ліку кароў 625 (-145). Стала менш на 376 свіней, якіх зараз 3.015. Ёсць у насельніцтва 208 коней.
— Колькі прадукцыі асабістай вытворчасці паставілі вяскоўцы дзяржаве летась?
— Здадзена 1.137 тон малака — 88% да прагназуемага. Лепш справы ішлі з закупам маладняку буйной рагатай жывёлы — пры запланаваных 350 галовах было прынята ў насельніцтва 376. Выканана заданне і па рэалізацыі парсюкоў: пры прагнозных 1.500 сельгаспрад-прыемствамі іх прададзена 1.882.
— А якую падтрымку аказвае людзям дзяржава?
— Па-першае, гэта розныя выплаты: іх сума ў 2011 годзе — 146 мільёнаў. 113,3 мільёна пайшло на даплату за здадзенае малако і бычкоў-цялушак. Так, за кожны кілаграм малака вяскоўцы атрымлі-валі дадаткова 85 рублёў, за кілаграм жывой вагі маладняку — 1.550. Зараз гэтыя лічбы змяніліся: 90 і 2.480 рублёў адпаведна. 12,7 мільёна рублёў выкарыстана райветстанцыяй на прафілактыку інфекцыйных і інвазійных за-хворванняў. Яшчэ для выпасу жывёлы ў летні перыяд вяскоўцам выдзяляюцца пашы не менш за 1 гектар на карову.
— Маючы сваю гаспадарку, наўрад ці абыдзешся без садзеяння мясцовага калгаса. Якім чынам сельгаскааператывы дапамагаюць сельскім жыхарам?
— У асноўным тэхнікай для выканання розных работ: апрацоўкі зямельных участкаў, догляду за пасевамі, уборкі, транспарціроўкі прадукцыі. У гэтым спісе знаходзіцца таксама размол зерня і асемяненне кароў. У выніку летась насельніцтву аказана па-слуг на 212,1 мільярда рублёў. Калгасы павінны даваць магчымасць вяскоўцам рабіць севазварот — мяняць месцазнахо-джанне ўчасткаў, але пакуль гэта практыкуецца не ўсюды. Добра ў гэтым кірунку з насельніцтвам працуе “Чырвоны ўдарнік”. Сельгаспрад-прыемствам рэкамендавана выдзяляць па 2,5 тоны гатовага сена на карову пры ўмове заключэння дагавораў на здачу цялят і малака. Дадаюць гаспадаркі некаторыя сумы і да рэкамендуемых закупачных цэн на маладняк.
— Пэўна, у раёне ёсць людзі, якія ўмела вядуць сваю асабістую гаспадарку і могуць быць прыкладам для іншых?
— Гэта Iрына Карлоў-ская з Вяззя, якая здала дзяржаве летась амаль 17 тон малака, на рахунку Галіны Лебедзевай з Краснага — больш за 13 тон, Марыі Федаровіч з Краснага — 11 тон. Найбольш прадукцыйныя каровы ў Людмілы Стэльмах з Вязаўніцы, рагуля якой “паставіла” на малочны камбінат 8.089 кілаграмаў, і Ніны Дундуковай з Каменіч — 6.704. Самыя актыўныя малаказдатчыкі жывуць у Дрычынскім сельсавеце: на кожную карову тут здадзена па 2.294 кілаграмы малака.
— На што хацелася б звярнуць увагу ў ажыццяўленні Праграмы развіцця і падтрымкі падсобных гаспадарак грамадзян, каб яе выкананне стала больш эфектыўным?
— Калі на Асіповіччыне з малаком-мясам справы ідуць нядрэнна, то хацелася б накіраваць жаданне і энергію вяскоўцаў і на вырошчванне гародніны, а таксама садавіны і ягад — гэтых неабходных прадуктаў з мясцовых агародаў і садоў раён мае толькі палову да прагнозных паказчыкаў. Не зразумела, што нам пера-шкаджае самім забяспечваць сябе грушамі-яблыкамі?
Як паказвае статыстыка, у населеных пунктах мала рэалізуецца камбікармоў для жывёлы і птушкі, а гэта значыць, што кормяць насельнікаў хлявоў не зусім збалансавана. Магчыма, справа тут не ў арганізацыі гандлю камбікормам, а ў яго кошце.
I, канечне, пажадана, каб больш моладзі пускала свае карані ў вёсках, каб сельскіх падворкаў год ад году станавілася больш і адрозніваліся яны сваёй заможнасцю і рознабаковай упарадкаванасцю.
В этом году исполняется 105 лет образования органов государственной статистики страны. Отдел статистики нашего района вносит достойный вклад в общереспубликанское накопление информации
23 августа 2025
Общество
С Днем работников государственной статистики!
23 августа 2025
Общество
Гороскоп на 23 августа для всех знаков зодиака
23 августа 2025
Власть
Лукашенко: Европе надо подключиться к мирному процессу по Украине и сыграть свою роль
22 августа 2025
Общество
В питомнике Осиповичского опытного лесхоза выращивают несколько десятков видов растений