Аптымізм на сто гадоў

Навукоўцы не адзін дзясятак гадоў ламаюць свае
разумныя галовы над тым, як зрабіць чалавечае жыццё больш працяглым,
прыдумваюць шматлікія дыеты, раяць, дзе лепш жыць і як сябе паводзіць, каб
падоўжыць свой зямны век, але пакуль, на жаль, безвынікова… Гэтая светлая,
«сонечная» жанчына ўсяляе веру ў тое, што знайшла свой «бальзам
маладосці». Ён не ў аптэчнай мікстуры і не ў захоўванні сябе ад цяжкасцей
і працы, а ва ўнутранай пазітыўнай энергіі, якая, чым больш яе траціш, тым
больш прыбывае.

Яніна Іосіфаўна Ганчаронак проста зараджае
аптымізмам. Што вельмі рэдка сустракаецца ў людзей не проста сталага веку, а
маючых за плячыма 100 няпростых гадоў, абпаленых войнамі і рэвалюцыямі. Аб чым
бы ні зайшла гутарка, субяседніца заўзята смяецца і ў вачах загараюцца
гарэзлівыя іскрынкі. Унукі і праўнукі лічаць бабулю «гумарной і
прыкольнай», вельмі любяць і шануюць яе.

А яшчэ чалавека адрознівае тое, што жыве не
былым, а цяперашнім. Дзяцінства было ў бабулі гарэтнае, таму пра яго мала
ўспамінае: з пя-ці гадоў — круглая сі-рата, жыла дзе прый-дзецца і як пашанцуе.
Шанцавала не заўсёды, часта крыўдзілі: не сваё ж дзіця! Але вырасла не
ўзлаванай на несправядлівасці лёсу, а з дабром у душы, якое пранесла праз гады,
шчодра дорачы навакольным. Замужам пабыла нядоўга: вайна ада-брала спадарожніка
жыцця. Жыла ў роднай Орчы, расціла дачушку, а калі пайшло на пяты дзясятак,
зусім нечакана выйшла замуж і нарадзіла другую дачку. Пераехалі ў райцэнтр, набылі
хату. Але сямейнае шчасце і на гэты раз было нядоўгім…

Дзеці выраслі. Ужо дарослымі сталі чацвёра
ўнукаў, мае 7 праўнукаў. Жыўшы ў вёсцы, працавала ў калгасе за
«працадні». У горадзе стала адміністратарам гасцініцы. Пра гэты
адрэзак часу бабуля ўспамінае ахвотна: з людзьмі заўсёды ладзіла і старалася
стварыць усе ўмовы для зручнасці іх пражывання, забяспечыць камфорт.

Развітаўшыся з працоўнай дзейнасцю, Яніна
Іосіфаўна працягвае весці актыўны лад жыцця. Да дзяцей перабірацца не хоча:
свая хата патрабуе догляду, а агарод кліча да працы. Толькі ў самыя лютыя
студзеньскія маразы разам з катом-пестуном прыехала да малодшай дачкі
пагасціць. І чакае хутчэйшага пацяплення, калі зноў можна будзе ўзяцца за
спрадвечна сялянскую дзейнасць па вырошчванні ўраджаю. Ды і сяброўкі чакаюць
вясёлую, «завадную» суседку, якая заўсёды падтрымае размову,
настроіць на пазітыўны лад.

Вось такая яна, бабуля Яніна: не скардзіцца на
малую пенсію, жыццёвыя няўдачы і хваробы, а добры настрой умее стварыць і сабе,
і блізкім. Сто гадоў — не мяжа чалавечага жыцця, а пэўны чарговы этап. Дабрыня
— яна перамагае пашпартны ўзрост, а жыццё робіць прыгажэйшым.

Сёння Яніна Іосіфаўна пераступіла стогадовы
рубеж. Здароўя Вам, паважаная юбілярка, яшчэ на доўгія гады! Служыце і надалей
прыкладам чалавечай стойкасці, мудрасці і дабрыні!

Іна Заскевіч.

 

Последние новости

Общество

Як супрацьстаяць хатняму гвалту?

25 апреля 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Международный Осиповичский марафон прошел 18 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Зачем спилили деревья

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Пра вопыт, давер, дапамогу

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Куда деть строительный мусор

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

46 гадоў працуе ў ПМК № 95 “Вадбуд” Сяргей Русачкоў

25 апреля 2026
Читать новость