Саветы за работай З людзьмі і для людзей

Разам з іншымі пытаннямі, якія ў апошні дзень
лютага былі разгледжаны сесіяй райсавета, дэпутаты разгледзелі і леташнюю
дзейнасць прэзідыума раённага Савета па павышэнні ролі органаў мясцовага
самакіравання ў рашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва раёна. На чым
жа найперш засяродзіў увагу ўдзельнікаў форуму старшыня нашага дэпутацкага
корпусу Аляксандр ПУЗІК?

* Арганізацыйная работа *

Асноўная форма работы мясцовых Саветаў — сесіі.
У 2011 годзе іх прайшло 12 раённых і 105 пасялковых і сельскіх. Разгледжана 252
пытанні. Сярод іх — дзейнасць райвыканкама па сацыяльна-эканамічным развіцці
раёна ў 2010 годзе, прэзідыума раённага Савета дэпутатаў, стан пажарнай бяспекі
на тэрыторыі Асіповіччыны, добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне
парадку на зямлі і іншыя. Для кантролю выканання раней прынятых рашэнняў
заслухана 18 інфармацый.

Праведзена 12 пасяджэнняў прэзідыума райсавета з
разглядам 37 пытанняў. 8 чалавек узнагароджаны Ганаровай граматай раённага
Савета дэпутатаў, столькі ж — Падзячным лістом старшыні райсавета, вайсковая
часць 42707 — каштоўным падарункам. Па хадайніцтву прэзідыума Ала Леанідаўна
Дзьячэнка ўзнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі
Беларусь, Наталля Анатольеўна Еўдакі-мовіч і Дзмітрый Віктаравіч Саўрыцкі —
Ганаровай граматай Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, Раіса Іванаўна
Аляшкевіч — Па-дзячным лістом старшыні аблсавета.

Нашымі 6 пастаяннымі камісіямі праведзена 30
пасяджэнняў, дзе разгледжана 43 пытанні. У лютым 2011 года на Асіповіцкім
вытворчым участку ААТ «Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” праведзена выязное
пася-джэнне камісіі вытворча-эканамічнай і па пытаннях мясцовай гаспадаркі, дзе
было разгледжана пытанне па павышэнні якасці і пашырэнні асартыменту
выпускаемай прадукцыі. Такая практыка будзе працягнута і сёлета — пасяджэнні
запланавана правесці на базе хлебазавода і малочнага камбіната.

* Добраўпарадкаванне *

За год ліквідавана 411 несанкцыяніраваных звалак
бытавога смецця агульным аб’ёмам больш за 2.000 кубаметраў, адрамантавана 12,2
і пабудавана 2,7 кіламетра агароджы, уладкавана 228 грамадскіх калодзежаў,
адрамантавана 13 кіламетраў грунтавых дарог, выпілавана 633 і пасаджана 877
дрэў. На выкананне работ па добра-ўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі
засвоена 1.046,8 мільёна рублёў.

Ліквідавана таксама 103 кінутыя хаты, найбольшая
колькасць у Градзянскім (22), Лапіцкім (21) і Дараганаўскім (20) сельсаветах.
Сёлета за-планавана знесці 118 падобных домаўладанняў.

Летась 181,3 гектара раней не выкарыстоўваемай
зямлі пераразмеркавана і перададзена іншым землекарыстальнікам, у тым ліку 174
— сельгасарганізацыям, 7,3 — для вядзення лясной гаспадаркі.

На бягучы рамонт тэрыторый могільнікаў населеных
пунктаў Краі і Радуцічы Дараганаўскага сельсавета дадаткова выкарыстана за кошт
сродкаў фонду сацыяльнай дапамогі 16,2, Малая Грава Лапіцкага — 15,3, Крамок
Дрычынскага — 12,3 мільёна рублёў.

На пачатак 2012 года з насельніцтвам рабочых
пасёлкаў і сельскіх населеных пунктаў складзена 3.849 дагавораў на вываз
цвёрдых бытавых адыходаў — 63,9% ад ліку асабістых падсобных гаспадарак.
Асабліва актыўна такая работа з насельніцтвам праведзена Ясенскім (80,8%),
Дараганаўскім (79,8%) сельскімі і Ялізаўскім пасялковым (78,6%) Саветамі
дэпутатаў.

* Закуп лішкаў прадукцыі *

Падсобныя гаспадаркі грамадзян займаюць значную
ролю ў вытворчасці сельгаспрадукцыі — удзельная вага складае каля 50%. У іх
закуплена 1.136,6 тоны малака — 88,1% да задання і 91,6% да 2010 года. На 1
галаву з асабістага падворка закуплена 1.476,6 кілаграма малака — на 248,9
больш чым год таму. Прыклад тут падаюць Дрычынскі (2.294), Лапіцкі (2.020) і
Дараганаўскі (1.871) сельсаветы.

Па выніках абласнога спаборніцтва па закупе
малака ў насельніцтва ў намінацыі «Лепшыя малаказборшчыкі” адзначаны
індывідуальныя прадпрымальнікі Алена Паўлаўна Яцко (закупіла 630,9 тоны малака)
і Павел Сяргеевіч Капчан (309,9) — адпаведна І і ІІ месцы, а таксама жыхарка
Вязаўніцы Людміла Іванаўна Стельмах, якая прадала 8.089 кілаграмаў малака і
ўвайшла ў лік «бронзавых” намінантаў-малаказдатчыкаў па колькасці здадзенага
малака на 1 карову.

У насельніцтва таксама было закуплена 394
(заданне — 350) галавы маладняку буйной рагатай жывёлы.

* Па працы і пашана *

Галоўная ўвага Саветаў засяроджана на патрэбы
чалавека і рашэнне яго паўся-дзённых праблем, і актывісты за сваю працу заўсёды
ў пашане: заахвочана 209 чалавек. Па выніках абласнога спаборніцтва сярод
органаў мясцовага самакіравання стараста вёскі Чучча Валянцін Іванавіч Голаў
узнагароджаны Дыпломам III ступені, у дзясятку лепшых у сваіх намінацыях
увайшлі Дараганаўскі сельскі Савет дэпутатаў і Чыгуначны вулічны камітэт
рабочага пасёлка Ялізава, старшыні якіх адзначаны Падзячным лістом старшыні
аблсавета. Па выніках работы за мінулы год Ганаровай граматай, Падзячным лістом
старшыні і грашовай прэміяй аблсавета адзначана дзейнасць дэпутатаў раённага Савета
Алега Эдуардавіча Грышчанкі, Алы Васільеўны Пунчанка і Ларысы Юльянаўны
Баршчэўскай. У наяўнасці і такі станоўчы прыклад, як работа гараджаніна Генадзя
Іванавіча Прушака па добраўпарадкаванні прысядзібнай тэрыторыі, які адзначаны
Падзячным лістом старшыні райвыканкама.

* Задачы *

Сёлета яны таксама надзвычай сур’ёзныя, тым
больш, што гэта год правядзення выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. А значыць органам мясцовага кіравання
і самакіравання трэба працягваць мэтанакіраваную работу на задавальненне
паўсядзённых патрэб і запытаў насельніцтва ў вырашэнні пытанняў
жыццезабеспячэння.

Запісаў Віталь КУЛАКОЎ.

 

Последние новости

Профилактика

В районе участились случаи мошенничества путем взлома учетной записи в мессенджере Telegram

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Рэспубліканская акцыя “Лес! Дабро! Парадак!”

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Да 40-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 25 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Прямая линия

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость