На справаздачна-выбарны сход СВК “Калгас “Ясень” сабраліся і цяперашнія працаўнікі сельгаспрадпрыемства, і ветэраны працы, шэфы гаспадаркі, проста вяскоўцы.
Старшыня СВК “Калгас “Ясень” Пётр Сашчэка назваў асноўныя эканамічныя паказчыкі мінулага года: было вырашчана 1.996 тон зерня пры ўраджайнасці на ўзроўні раённай — 32 цэнтнеры з гектара, цукровых буракоў — 3.169 тон, што больш за папярэдні перыяд амаль на 1.000 тон, аднак з меншай за сярэднераённую аддачай з гектара. Галоўная праблема ў ясенскім раслінаводстве на сёння — адсутнасць насення пшаніцы. З-за таго, што свой насенны матэрыял мае нізкую ўсходжасць, гаспадарцы давядзецца нямала сродкаў аддаць на закуп патрэбнага насення. І гэта трэба рабіць без прамаруджвання: вясна чакаць не будзе.
Аб тым, што тут недастаткова эфектыўна развіваецца малочны кірунак, гавораць невысокія надоі: атрымалі 3.623 кілаграмы малака ад каровы, што значна ніжэй не толькі за раённы паказчык 4.761, але і за свой папярэдні: у 2010 го-дзе надаілі па 4.336 кілаграмаў. Магчыма, адной з прычын з’яўляецца адсутнасць спецыялістаў — у гаспадарцы зараз няма ветурача і заатэхніка. Хоць кадравая работа ў агульным вядзецца нядрэнна: праводзяцца гутаркі са старшакласнікамі, а студэнтам, якія ўжо вучацца па накіраванні “Ясеня”, штомесяц выплачваецца дадатковая стыпендыя, якая зараз складае 300 тысяч рублёў.
Што робіць гаспадарка для паляпшэння свайго эканамічнага становішча? Напрыклад, каб аднавіць статак, узяты крэдыт на набыццё буйной рагатай жывёлы. Набыта 80 галоў цялушак, якія пры добрым раскладзе восенню будуць пакрыты, а на наступны год пойдуць на камплектацыю новай фермы ў Заельніку, дзе ацеляцца і будуць даваць малако. За ўзятыя грошы плануецца набыць і 120 бычкоў для адкорму. Дарэчы, з адкормам жывёлы справы ідуць нядрэнна: сярэднясутачныя прывагі гадаванцаў за мінулы год склалі 696 грамаў, што вышэй за сярэднераённы паказчык.
Назваў старшыня калгаса і іншыя шляхі павышэння эфектыўнасці гаспадарання: павелічэнне надояў ад каровы і колькасці малака гатунку “экстра”, дасягненне большых прываг на асобных групах буйной рагатай жывёлы.
На сходзе былі зацвер-джаны справаздачы фінансавая, рэвізійнай камісіі, а таксама бізнес-план на 2012 год. Колькі прадукцыі плануецца атрымаць сёлета? Калі будзе дасягнута плануемая ўраджайнасць 34 цэнтнеры з гектара, то ў сукупнасці гаспадарка атрымае 2.252 тоны зерня, цукровых буракоў трэба вырасціць 3,5 тысячы тон, бульбы — 345 тон, атрымаць рапс ураджайнасцю 20 цэнтнераў на круг. Сярэднясутачныя прывагі БРЖ павінны адпавядаць 750 грамам, на карову трэба надаіць 4.200 кілаграмаў малака. Пры такой раскладцы рэнтабельнасць гаспадаркі складзе 28%.
Начальнік райсельгасхарчу Міхаіл Поклад расказаў, як ідуць справы ў сельгасгаліне раёна, аб дзяржаўнай падтрымцы сельгас-прадпрыемстваў. Адзначыў, што “Ясень” з урадлівасцю глебы 32,1 бала можа мець лепшыя аграрныя вынікі. І падкрэсліў, што многае ў рабоце залежыць ад механізатараў: і сяўба, і корманарыхтоўка, і догляд за палямі, і ўборка. Механізатары добрыя ёсць, значыць, можна чакаць лепшых вынікаў.
На сходзе старшынёй калгаса ў чарговы раз быў абраны Пётр Сашчэка. Хоць і не абыходзіцца ў гаспадарцы без цяжкасцей, але кіруе ёй чалавек вопытны, дасведчаны ў сваёй справе.
Лепшыя працаўнікі СВК — аператары машыннага даення Святлана Кандратовіч, Ірына Савіна, Валянціна Лосева, жывёлаводы Алег Сідаровіч, Тэзегюль Губадава, Дзмітрый Вароніч, а таксама калектыў фермы-комплексу вёскі Заельнік — атрымалі напрыканцы сходу граматы ад гаспадаркі і прэміі.
Пасля афіцыйнай часткі калгаснікаў чакаў канцэрт мастацкай самадзейнасці, падрыхтаваны мясцовым СДК.
В этом году исполняется 105 лет образования органов государственной статистики страны. Отдел статистики нашего района вносит достойный вклад в общереспубликанское накопление информации
23 августа 2025
Общество
С Днем работников государственной статистики!
23 августа 2025
Общество
Гороскоп на 23 августа для всех знаков зодиака
23 августа 2025
Власть
Лукашенко: Европе надо подключиться к мирному процессу по Украине и сыграть свою роль
22 августа 2025
Общество
В питомнике Осиповичского опытного лесхоза выращивают несколько десятков видов растений