Жыць з адчуваннем шчасця

— Iмкліва бяжыць час. Здаецца, зусім нядаўна ў лапту з сябрамі
гуляла, за школьнай партай сядзела, на танцы ў клуб бегала. А за плячыма ўжо —
чвэрць стагоддзя працоўнага стажу, вялікі жыццёвы вопыт. Цяпер магу смела
даваць парады малодшаму пакаленню. Праўда, цяперашняя падрастаючая змена можа
таксама многаму навучыць. I гэта добра.

З такога маналогу пачалося знаёмства з
загадчыкам паштовага аддзялення сувязі станцыі Ясень Iрынай Дрозд, якая працуе
тут апошнія пяць гадоў. Яе шчырая ўсмешка і ласкавы позірк падкупляюць адразу і
надоўга. Менавіта дзякуючы абаяльнасці ў яе калісьці і закахаўся прыгожы хлопец
Віктар, які стаў верным спадарожнікам жыцця. Ужо 20 гадоў яны, як кажуць, побач
і ў радасці, і ў горы. Разам пабудавалі дом, выгадавалі дзвюх дачок — Наталлю і
Кацярыну, цяпер дбаюць аб тым, каб даць ім вышэйшую адукацыю.

Акрамя занятасці на працы і клопатаў па хатняй
гаспадарцы, Iрына Міхайлаўна займаецца грамадскай дзейнасцю. Яна — дэпутат
мясцовага Савета некалькіх скліканняў. Людзі давяраюць ёй вырашэнне
злабадзённых пытанняў, якія датычаць станцыйнага жыцця. А гэта і асвятленне
вуліц, і ўтрыманне ў належным стане дарог, і бесперабойнае функцыянаванне
водаправода, і шмат чаго іншага. Здараецца, што і ў праблемах асабістага плана
прыходзіцца быць дарадцай. Большасць яе выбаршчыкаў — людзі пенсійнага ўзросту,
якім іншы раз патрэбна проста звычайнае добрае слова.

Калі здараецца вольная часіна, Iрына Міхайлаўна
зімою аддае перавагу чытанню кніг, а летам завіхаецца ў агародзе і палісадніку,
дзе расце мноства разнастайных кветак — на радасць сабе і прахожым.

На пытанне, у чым жанчына бачыць сэнс жыцця, яна
адказала так:

— Для кожнага чалавека важна, каб у яго была
добрая сям’я, любімая работа і людская павага. Усё гэта трэба ўмела шанаваць,
тады і адчуванне шчасця не пакіне.

Ніна ВIКТОРЧЫК.

 

Последние новости

Общество

Як супрацьстаяць хатняму гвалту?

25 апреля 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Международный Осиповичский марафон прошел 18 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Зачем спилили деревья

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Пра вопыт, давер, дапамогу

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Куда деть строительный мусор

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

46 гадоў працуе ў ПМК № 95 “Вадбуд” Сяргей Русачкоў

25 апреля 2026
Читать новость