Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Школьныя аздараўленчыя лагеры з дзённым знаходжаннем пачалі працаваць з 1 ліс-тапада. У іх праходзяць аздараўленне 350 вучняў, у тым ліку 210 гарадскіх. У дзень на харчаванне дзіцяці выдзяляецца ў сярэднім крыху больш за 4 руб.

Вакцынацыю ад грыпу актыўна працягваюць у арганізацыях. Ужо паспелі абараніцца ад захворвання работнікі аўтапарка № 19, РАУС, лясгаса, АЗАА і іншыя. Тых, хто яшчэ не прывіваўся, чакаюць у кабінетах №№ 58 і 114 райпаліклінікі па 30 лістапада.

Узорны харэаграфічны ансамбль «Крынічка» ДШМ №1 (кіраўнік Марыя Шабуневіч) нядаўна прымаў удзел у IV Міжнародным конкурсе мастацтваў “Хрустальный василек”. Юныя танцоры сталі ўладальнікамі Дыплома ІІ ступені. А вучні педагогаў па класе фартэпіяна Святланы Цвірко і Ірыны Цяслёнак Па-ліна Сідаровіч, Ксенія Брыткевіч і Сафія Кузоўкіна, Таццяна Герасімовіч і Крысціна Чумак цудоўна справіліся са складанымі  праграмамі XVII Міжнароднага дзіцячага конкурсу “Музыка надзеі” ў Магілёве.

Карыстальнікамі спартыўнай карты Mastercard World «О-GO!», што не так даўно з’явілася на рынку паслуг Белаграпрамбанка, сталі 63 землякі, якія вядуць здаровы лад жыцця. Ім прада-стаўляецца Cash-back у памеры 1% на ўсе безнаяўныя пакупкі і 2% — пры разліках у спартклубах, басейнах, магазінах спортхарчавання, адзення і інвентара, а таксама ў медцэнтрах.

Установы культуры раёна за студзень-верасень аказалі платных паслуг амаль на 203 тысячы рублёў — 111,6% да ўзроўню мінулага года. У лідарах МПЦ “Равеснік” — 29 тысяч, або 149 %.

Аглядавая камісія Градзянскага сельсавета абследавала 399 домаўладанняў, выяўлена 33 парушэнні пажарнай і электрабяспекі. У асноўным выдадзеныя прадпісанні выкананы.

Последние новости

Общество

Задайте вопрос специалистам: прямая линия по социальным вопросам в Осиповичах 

5 ноября 2025
Читать новость
Общество

США официально сняли санкции с Belavia

5 ноября 2025
Читать новость
Общество

Финансы, дела и отношения: на чем сегодня стоит сосредоточиться каждому знаку зодиака

5 ноября 2025
Читать новость
Спорт и туризм

«Дикий трейл-2025» прошел в Осиповичском районе

4 ноября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко видит возможность в разы нарастить товарооборот Беларуси с Индией

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Льготные кредиты на жилье: кто может получить и куда обращаться

4 ноября 2025
Читать новость

Рекомендуем