4 сакавіка — Дзень беларускай міліцыі Непрадказальна, але факт

Прафесія міліцыянера патрабуе выключнай
метадычнасці ў выкананні сваіх службовых абавязкаў. Што і зразумела:
супрацьстаянне злачыннасці — не справа, дзе можна дапускаць нейкія ўхіленні ад
устаноўленых правілаў. Аднак заўсёды існуе верагоднасць, што рашаючую кропку ў
складанай сітуацыі ўдаецца паставіць, дзякуючы выпадковаму збегу абставін,
нечаканай падказцы, успышцы інтуіцыі.

Аб  выпадках, дзе гэтыя непрадказальныя
фактары праявілі сябе ў поўнай меры, напярэдадні прафесійнага свята ўзгадваюць
работнікі розных падраздзяленняў РАУС.

Участковы інспектар міліцыі лейтэнант Віталь Пінголь:

— Неяк сыну на дзень нараджэння падарылі
сабаку рэдкай пароды саншы. Лічыцца яна паляўніча-вартаўнічай і вельмі хутка
засвойвае тое, чаму яе вучыць чалавек. Тое-сёе з арсеналу службова-вышуковай
работы мы з ім і «праходзілі” — каб цікавей бавіць вольны час.

Аднойчы ў горадзе ўгналі аўтамабіль, а праз
дзень на адной з яго ўскраін адбылося транспартнае здарэнне: машына папсавала
агароджу прыватнай сядзібы. Вырашыў паглядзець на гэтае месца і паказаць яго
сабаку — можа што заўважыць.

Абнюхаўшы некалькі кавалкаў пластыку, якія
ляжалі каля пашкоджанага плоту, Рэкс упэўнена пабег да… размешчанай побач
прыбіральні.  Там ляжаў сарваны з угнанай машыны дзяржнумар!

Выявіць бліжэйшы дом, дзе пражываюць асобы з
асацыяльнымі паводзінамі, і затрымаць іх для разбіральніцтва аказалася справай
зусім простай. Калі праводзілася затрыманне, кампанія якраз займалася вырабам
экстракцыйнага опію.  Тубыльцы наркатычнага прытону амаль адразу
прызналіся ў здзяйсненні ўгону і дадалі, што ў хуткім часе пасля ўжывання
наркотыкаў збіраліся ўзяцца за  разборку крадзенага аўтамабіля.

Так што калі б не нюх малайчыны Рэкса, наўрад
ці ўгнаная машына вярнулася б да гаспадара цэлай.

Старшы ўчастковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх маёр

Аляксандр Патапейка:

— У 2010 годзе на Алеі герояў былі 
разбіты адразу 4 мемарыяльныя пліты. Гэтая падзея выклікала вялікі грамадскі
рэзананс, і, натуральна, у яе раскрыцці была задзейнічана ІСН.

Побач з Алеяй знаходзіцца СШ № 1, таму адразу
пачаў апытанне яе вучняў і настаўнікаў. Паразмаўляў недзе з сотняй чалавек —
ніхто вулічных вандалаў не бачыў. Напрыканцы дня галава гудзела ад стомы, а
перад вачамі чамусьці  ўпарта стаяў убачаны на дошцы аднаго з класаў
матэматычны прыклад, у якім ад адной лічбы адымалася другая. Раптам зразумеў,
што школьная матэматыка дае выдатную падказку!

З наступнай раніцы паспрабаваў метадам
адымання вызначыць, у які час ніхто ўвогуле не мог бачыць зламыснікаў. Як
высветлілася, такая «мёртвая зона” сапраўды ўзнікае ў другой палове дня і
доўжыцца 15 хвілін.

У «вылічаны” час ужо знаходзіўся непадалёку
ад Алеі герояў — было цікава праверыць уласныя матэматычныя разлікі. Яны
аказаліся дакладнымі: на ўласныя вочы ўбачыў, як двое школьнікаў з разбегу
збіваюць рукамі яшчэ некалькі мемарыяльных пліт. Хлопчыкі-другакласнікі былі
зусім маленькімі, і нікому б у галаву не прыйшло, што  яны здолеюць
зваліць і разбіць цяжкія гранітныя помнікі. 

Оперупаўнаважаны аддзела па барацьбе з
эканамічнымі злачынствамі лейтэнант Сяргей Трухановіч:

— Барацьба з правапарушэннямі ў гаспадарчай
сферы мае такую спецыфічную рысу: зламыснікі звычайна ведаюць пра тое, што пра
іх ведае АБЭЗ. І, зразумела, робяць усё магчымае, каб пакідаць як мага меней
слядоў незаконнай дзейнасці. У сваю чаргу супрацоўнікам нашага аддзела
даводзіцца ўвесь час шукаць новыя, нечаканыя метады пошуку патрэбных улік — каб
збіць з панталыку «прадугледзеўшых усе дробязі” раскрадальнікаў маёмасці.

Часам выявіць эканамічнае злачынства
дапамагае ўдумлівы аналіз звычайных чутак. Яны, няхай і ў скажонай
форме, амаль заўсёды распаўсюджваюць фрагменты вельмі карыснай інфармацыі.
Правільна і хутка склаўшы іх у своеасаблівы мысленны «пазл”, можна атрымаць
ня-дрэнны «ўлоў”.

Аднойчы такім «уловам” стала затрыманне
на месцы злачынства вадзіцеля бензавоза і перакупшчыка-«салярачніка”, якія ў
момант з’яўлення супрацоўнікаў АБЭЗ перакачвалі 200 літраў дызпаліва і 60 —
бензіну ў падрыхтаваныя каністры. Канешне, пра асобы канкрэтных зламыснікаў мы
не ведалі нічога, а вось час і месца, дзе ў гэты дзень існавала найвышэйшая
верагоднасць незаконнага гандлю палівам, чуткі «расказалі” дакладна.

Начальнік крымінальна-выканаўчай інспекцыі маёр Уладзімір Хашкоўскі:

—  Здараецца, што пры раскрыцці
злачынства можа ўключыцца свайго роду звышадчуванне — так званая «м
іліцэйская чуйка”.

Неяк падчас майго дзяжурства па райаддзелу
паступіла паведамленне аб тым, што невядомыя асобы накінуліся з нажом на
жанчыну ў «чаромушках”. Аператыўная група пачала агляд прылягаючай тэрыторыі,
але адчуваю, што робім не тое. Сапраўды: хвілін праз 40 такое ж рабаўніцтва
адбылося зусім у іншым месцы. Калі прыбылі туды, убачыў пакінуты адным з
рабаўнікоў след. У галаве нешта шчоўкнула і адразу зразумеў, куды трэба рушыць.
Разам з нарадам ППСМ хутка дабеглі да аднаго з дамоў — і тыя ж сляды ўбачылі
зноў. У пустым хляве затрымалі падазронага п’янага мужчыну, у доме — другога.
Там жа знаходзіўся ўкрадзены ў адной з жанчын мабільны тэлефон.

Як высветлілася, рабаўнікі былі паднагляднымі
асобамі, таму кожнага з іх ведаў аса-біста, не раз наведваў па месцы жыхарства.
Ну а характэрныя прыкметы слядоў абутку запомніў інстынктыўна. У патрэбны
момант гэты ўспамін і паставіў усё на свае месцы — цяжкае злачынства было
раскрыта ўсяго за 90 хвілін.

Падрыхтаваў Дзмітрый САЎРЫЦКІ.

 

Последние новости

Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем