Выдатна! Параметры поспеху

Па выніках работы за 2011 год Асіповіцкі АУСТ
быў прызнаны лепшым падраздзяленнем транспартнай міліцыі ў Беларусі. Прыемна,
што правы нашых пасажыраў ды работнікаў чыгункі абараняе сапраўды моцная каманда
прафесіяналаў. I,
адначасова, цікава, якімі параметрамі вызначаецца эфектыўнасць яе дзейнасці.

Статыстыка

За мінулы год у зоне аператыўнага абслугоўвання
АУСТ колькасць злачынстваў зменшылася з 75 
(2010 г.) да 72, выкрываемасць жа па расследаваных крымінальных справах
узрасла з 70,8 да 77,8%. Скарацілася колькасць выпадкаў хуліганства (7-4),
злачынстваў з удзелам непаўналетніх (3-1) і здзейсненых у цягніках (23-12).
Стабільна падтрымліваецца грамадскі парадак на аб’ектах чыгуначнага транспарту,
паспяхова вядзецца барацьба з незаконным абарачэннем спір-таўтрымліваючай
прадукцыі.

Персаналіі

Моцным бокам АУСТ з’яўляецца ўзровень службовай
дысцыпліны: летась у калектыве, дзе налічваецца 80 чалавек, было адзначана
толькі 6 выпадкаў неналежнага выканання сваіх абавязкаў.

Сёння сярод супрацоўнікаў 37,2% мае
кваліфікацыйную катэгорыю «спецыяліст 3-га класа» і «спецыяліст 2-га класа” —
адзін з лепшых паказчыкаў па ўзроўні прафесіянальнай падрыхтоўкі сярод
аналагічных права-ахоўных структур.

На працягу года 3 міліцыянеры-транспартнікі былі
ўзнагароджаны медалямі «За бездакорную службу”, столькі ж атрымалі нагрудны
знак «Выдатнік міліцыі”, яшчэ 8 — Ганаровыя граматы і Падзячныя лісты
вышэйстаячага кіраўніцтва.

Двое афіцэраў — начальнік аддзялення
крымінальнага вышуку Аляксандр Аліферовіч і старшы інспектар інспекцыі па
справах непаўналетніх Юрый Ткачук — па выніках работы прызнаны лепшымі
спецыялістамі Упраўлення ўнутраных спраў на транспарце. Або-два праяўляюць у
сваёй паўсядзённай рабоце дастойную павагі энергічнасць, даюць прыклад калегам
і падначаленым у крэатыўным падыходзе да вырашэння ўсіх пастаўленых задач.

Карпаратыўны дух

Міліцыянеры-транспартнікі не хаваюць, што яго
галоўным носьбітам з’яўляецца начальнік АУСТ — палкоўнік міліцыі Уладзімір
Мамсікаў. Менавіта дзякуючы яго разуменню важнасці блізкіх адносін паміж
супрацоўнікамі і прыдзірліваму адбору маладых міліцыянераў па чалавечых якасцях,
паступова сфарміраваўся дружны і заўсёды маючы баявы настрой калектыў аддзела.

Умацаванню ў чымсьці сямейнай атмасферы
дапамагае рэгулярнае правя-дзенне разнастайных сумесных мерапрыемстваў — як
афіцыйных, так і забаўляльных, на якіх няма начальнікаў і падначаленых, а ёсць
сябры і прыяцелі, аб’яднаныя добрым настроем.

Дарэчы, не выключана, што менавіта пачуццё
карпаратыўнай еднасці і дапамагае нашаму АУСТ дасягаць такіх уражваючых вынікаў
у яго асноўнай дзейнасці.

Зміцер КАЛЯДА.

 

Последние новости

Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем