«Чаму ў гарадскіх магазінах такі небагаты пералік прадуктаў для дыябетыкаў? А калі яны і ёсць, то трэба затраціць шмат часу, каб знайсці неабходнае на паліцах”, — паведаміў адзін з чытачоў «раёнкі”, занепакоены тым, што становіцца ўсё цяжэй арганізаваць рацыянальнае харчаванне.
Пры цукровым дыябеце людзі — такіх у раёне налічваецца каля паўтары тысячы — абавязаны сачыць, што яны ядуць, каб па мінімуму выключыць ежу, у якой утрымлі-ваюцца «небяспечныя” вугляводы, пазбягаць салодкага. Як вядома, харчовая прамысловасць вырабляе для дыябетыкаў спецыяльныя прадукты, якія і паступаюць у гандлёвую сетку.
— У якім асартыменце і колькі чаго завезці, кожны магазін вырашае індывідуальна, у залежнасці ад попыту, — гаворыць прадавец «Сузор’я” Алеся Жаромская. — У нас, напрыклад, ёсць у продажы хлеб дыябетычны і булкі з фруктозай, а таксама хлябцы. Не пастаянна, але бывае пячэнне, вафлі дыябетычныя, цукразамяняльнікі. Ці абазначана нейкім чынам гэтая прадукцыя? Не. Каму трэба, той без праблем яе знойдзе.
У магазіне «Перекресток” райста паведамілі, што на дадзеную прадукцыю попыту няма, але некалькі відаў дыябетычных прадуктаў можна купіць. Так жа выказаліся і ў крамах №№ 1, 4, 8, 15, якія належаць ААТ «Гандаль”. Затое парадавалі магазіны «Цэнтральны” (ААТ «Гандаль”) і «Северный” (райста). Загадчыца апошняга Галіна Ляўкова паведаміла, што іх калектыў з павагай ставіцца да пакупнікоў, хворых на дыябет, таму стараюцца як мага больш разнастаіць асартыментны пералік дыябетычнай прадукцыі. Тут можна набыць не толькі хлебабулачныя і крупяныя вырабы, але і сокі, напоі, некаторую малочную прадукцыю, шакалад і пячэнне. Па словах Галіны Рыгораўны, магазін штогод заключае дагавор з адной са ста-лічных кампаній «Здаровы прадукт”, якая і ажыццяўляе дастаўку неабходных для дыя-бетыкаў тавараў. І прадаўцы заўсёды рады дапамагчы спажыўцам знайсці патрэбнае. Падумваюць тут і аб тым, каб дыябетычныя прадукты знаходзіліся ў адным месцы на стэлажы, да якога запрашала б спецыяльная шыльда.
Як сказала загадчыца «Цэнтральнага” Соф’я Барысава, у іх магазіне таксама дастойны выбар харчавання для дыябетыкаў. І тыя могуць і без дапамогі прадаўца вы-браць што патрэбна — вітрына пазначана надпісам «Прадукты для дыябетыкаў”.
— Мы знаходзімся ў адным з бойкіх месцаў горада, пакупнікоў шмат, і да запытаў кожнага трэба адносіцца з павагай, — гаворыць Соф’я Іванаўна. — Клопат аб хворых людзях, якім патрэбна пра-вільна арганізаваць свой рацыён — наша задача. Таму пры фарміраванні заяўкі абавязкова ўлічваем і гэты фактар. Стараемся, каб на прылаўках было ўсё неабходнае, каб чалавек не шукаў іншую краму. Сёння можам прапанаваць звыш 30 найменняў прадуктаў для дыябетыкаў. Адклікаемся і на просьбы аб прывозе канкрэтнага прадукту.
Асіповіцкія хлебапёкі таксама турбуюцца пра зда-роўе землякоў. Як паведамілі на мясцовым хлебазаводзе, наладжаны выпуск хлеба «Віцебскі дыябетычны” і «Бялковы дыябетычны аўсяны”, булкі «Гомельская з фруктозай”. Пастаўляецца тавар не толькі ў межах раёна, але і ў Бабруйск, Мар’іну Горку.
«Дыябет не хвароба, а лад жыцця”, — з аптымізмам заўважыла адна з субяседніц, якая ўжо 13 гадоў жыве з гэтым дыягназам. Прызвычаілася, як кажуць. Але немалаважна, каб і гандаль, і аб’екты грамадскага харчавання ніколі не забывалі пра тых, хто мае патрэбу ў дыетычным харчаванні.
В районе участились случаи мошенничества путем взлома учетной записи в мессенджере Telegram
25 апреля 2026
Общество
Рэспубліканская акцыя “Лес! Дабро! Парадак!”
25 апреля 2026
Общество
Да 40-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС
25 апреля 2026
Общество
Гороскоп для всех знаков на 25 апреля
25 апреля 2026
Общество
Прямая линия
25 апреля 2026
Общество
Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн