Ёсць жаданне — будуць перамены

Што такое калгасны справаздачна-выбарны сход?
Гэта, у першую чаргу, сустрэча аднавяскоўцаў: калі яшчэ надарыцца час за
шматлікімі сельскімі клопатамі з усімі ўбачыцца? Па-другое — ужо згодна з
пратаколам — аналіз работы. I трэцяе — абмеркаванне планаў, як жыць далей.
Мерапрыемства, якое прайшло на мінулым тыдні ў СВК “Калгас “Каўгарскі”, было
адметна адкрытым дыялогам. Найбольш імпанавала, што тут без усякага
прыхарошвання гаварылася аб існуючых праблемах.

Старшыня гаспадаркі Фёдар Варабей у сваім
дакладзе спыніўся на многіх аспектах работы СВК. На жаль, гаспадарка не
дасягнула жадаемага ўмацавання эканамічнага і фінансавага становішча — за 2011
год прагнозны паказчык выкананы на 97%. З 693 гектараў сабрана 2.030 тон збожжа
і зернебабовых. Ураджайнасць — 29,3 цэнтнера з гектара. Здавалася б, хлеб
вырашчаны, можна радавацца, аднак ад рэалізацыі збожжа страты склалі 317 мільёнаў
рублёў. Высокі сабекошт дароў ніў патрабуе пошуку новых шляхоў і тэхналогій.
Начальнік аддзела эканомікі, бухуліку і справаздачнасці ўпраўлення сельскай
гаспадаркі і харчавання Наталля Карняевіч параіла калгасу звяртаць большую
ўвагу на дапрацоўку зерня, а таксама не спяшацца з яго рэалізацыяй. Напрыклад,
восенню збожжа было прададзена па 532 тысячы рублёў за тону, тады як ужо зараз
яго кошт “цягне” на 1 мільён 700 тысяч. Гэта, канечне, у пэўнай ступені
асаблівасць цяперашняга эканамічнага становішча, аднак…

 Прааналізаваў старшыня калгаса і ход асноўных
работ. У прынцыпе, нядрэнна прайшла корманарыхтоўка — назапашана кармоў на 16%
больш, чым пазалетась. Хаця і гэты этап работ мог аказацца больш выніковым.

Толькі па асобных паказчыках нельга меркаваць,
што людзі не ўмеюць і не любяць працаваць. Выказаў Фёдар Рыгоравіч словы
падзякі лепшым калгаснікам: механізатарам Сяргею Брылю, Сяргею Дразду, Віктару
Краснашчоку, Мікалаю Пухоўскаму, Валерыю Картуну, Сяргею Мельніку. Жывёлаводам
Ніне Міхадзюк, Валянціне Міхадзюк, Вользе Новік, Валянціне Грабеннік, Наталлі
Новік і іншым руплівым працаўнікам, якія ўносяць значны ўклад у дабрабыт
гаспадаркі.

Мелі слова і галоўныя спецыялісты. Так, аграном
Анатоль Цімашэнка па-спрабаваў патлумачыць, чаму дапушчаны значныя выдаткі пры
вырошчванні зерня. Часткова гэта залежала ад высокага кошту мінеральных
удабрэнняў. Мінулы агранамічны год быў розным: не ўдаўся эксперымент з
піваварным ячменем з-за засушлівага надвор’я, затое добрую аддачу атрымала
гаспадарка ад цукровых буракоў — 6.910 тон, што амаль на 3.000 тон больш, чым у
2010 годзе. Гэта дазволіла пазбавіцца даўгоў на Слуцкім цукроварафінадным
камбінаце, займець пэўную капейку.

Спрабавала знайсці шляхі пераадолення праблем у
жывёлагадоўлі заатэхнік Галіна Міхадзюк. Адмоўных прычын было названа многа: не
заўсёды своечасова рыхтуюцца пашы і якасна закладваецца сянаж у ямы, ёсць
прэтэнзіі да работы тэхніка-асемянатара, нярэдка на фермах “кульгае” працоўная
дысцыпліна, асабліва ў дні зарплаты.

Вывад? Ён быў зроблены кіраўніком
сельгаспрадпрыемства: “Ніхто не ўздыме вытворчасць, калі вы, паважаныя даяркі,
жывёлаводы, паляводы і механізатары, не будзеце адносіцца з душою да сваёй
работы.” А яшчэ старшыня выказаў спадзяванне, што справы ў гаспадарцы ў
бліжэйшыя гады нала-дзяцца. Гэтаму павінна садзейнічаць у тым ліку і новая
ферма з сучаснымі тэхналогіямі на 545 галоў, якую плануецца ўзвесці ў в. Краі.

Старшыня Дараганаў-скага сельскага Савета
Антаніна Сцяпанава павіншавала кіраўніка калгаса з чарговым абраннем на гэтую
пасаду — значыць, людзі давяраюць і паважаюць. Дырэктар Дараганаўскага ВПК
дзіцячы сад — сярэдняя школа Станіслаў Струпінскі выказаў падзяку за тое, што,
ня-гледзячы на асабістыя цяж-касці, гаспадарка заўсёды аказвае дапамогу школе.

Верыцца, што змены да лепшага ў “Каўгарскім”
абавязкова адбудуцца. Галоўная ўмова для гэтага — неабыякавасць людзей — ёсць.

Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Общество

Через тернии — к трезвости

24 августа 2025
Читать новость
Общество

Новая глава жизни в “райском уголке”. Уйдя на пенсию, преподаватель из Солигорска Степан Андросович уехал в деревню в Осиповичском районе и “примерил” на себя сельский уклад жизни

24 августа 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с начальником Осиповичского РОВД

23 августа 2025
Читать новость
Общество

В этом году исполняется 105 лет образования органов государственной статистики страны. Отдел статистики нашего района вносит достойный вклад в общереспубликанское накопление информации

23 августа 2025
Читать новость
Общество

С Днем работников государственной статистики!

23 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 августа для всех знаков зодиака

23 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем