Героі свята — ветэраны

Цёплая атмасфера панавала 24 лютага ў глядзельнай зале раённага Цэнтра
культуры — усюды добрыя, асветленыя ўсмешкамі твары, кветкі. I — шматлікія медалі
і ордэны на лацканах форменных мундзіраў ды строгіх пінжаках… Гэта святкавала
свой юбілей раённая ветэранская арганізацыя, якую з 25-годдзем прыйшлі
павіншаваць многія з самых розных калектываў.

Яшчэ задоўга да пачатку ўрачыстага сходу сюды
пачалі збірацца людзі сталага веку, каб сустрэцца з сябрамі, былымі
супрацоўнікамі і паплечнікамі, проста знаёмымі. Збіраліся невялічкімі гуртамі,
ажыўлена размаўлялі, узгадваючы гады маладосці. Разглядалі экспанаты выставы
дэкаратыўна-прыкладной творчасці, аформленыя ветэранскімі суполкамі, з
цікавасцю знаёміліся з калекцыямі атрыбутаў ваенных падзей, што прадставілі
Андрэй Торбін, Юрый Абмоін, Валерый Чупахін, Міхаіл Маслоўскі і другія мясцовыя
краязнаўцы і калекцыянеры-фалерысты.

Свята распачалося з выступлення раённага хору
ветэранаў. Гучалі віншаванні ад кіраўніцтва раёна, прадстаўнікоў грамадскіх
аб’яднанняў «Белая Русь”, Чырвонага Крыжа, Фонду міру, райкамаў прафсаюзаў
работнікаў адукацыі і навукі, агра-прамысловага комплексу і іншых. Не аднаму з
дзеячаў ветэранскага руху старшыні раённых выканаўчага камітэта, Савета
дэпутатаў і аб’яднання ветэранаў Пётр Шукаловіч, Аляксандр Пузік і Міхаіл
Слесарэнка ўручылі Ганаровыя граматы і іншыя заслужаныя ўзнагароды.

Кіраўнік райарганізацыі ГА «Беларускі саюз
ветэранаў вайны ў Афганістане” Юрый Корбан узгадаў тых, хто з гонарам выконваў
інтэрнацыянальны абавязак у «гарачых кропках”, не шкадаваў дзеля свабоды людзей
жыцця. Героям вайны ён прысвяціў песні ўласнага сачынення, а Анатоль Тамашэўскі
і Яўген Врублеўскі, якія актыўна супрацоўнічаюць з «афганцамі”, атрымалі медалі
грамадскага аб’яднання «За заслугі” II ступені.

Тыя, хто падымаўся на сцэну, успаміналі пра
слаўныя справы цяперашніх ветэранаў, дзякавалі ім за самаадданую працу,
мужнасць і сумленне, пранесеныя праз жыццё. Краналі за душу музычныя нумары,
падрыхтаваныя дзецьмі і калектывамі мастацкай самадзейнасці «Сяброўкі” Клуба
чыгуначнікаў і цэнтральнай райбальніцы. I калі на малодшае пакаленне бабулі і
дзядулі паглядалі з замілаваннем і пяшчотай, то сваіх равеснікаў слухалі з
непрыхаванай радасцю і светлай журботай. А многія і падпявалі, бо словы песень
маладосці ў сукупнасці з тымі падзеямі, на фоне якіх яны выконваліся, назаўсёды
захаваліся ў душы. Дружнымі апладысментамі праводзілі, напрыклад, слухачы
ветэранаў-медыкаў, якія выканалі вясёлую, заліхвацкую песню «Пайшла на
спатканне бабуля”.

…У той дзень удзельнікі ўрачыстасці яшчэ доўга
дзяліліся ўражаннямі між сабой, абмяркоўвалі планы будучай работы з членамі
раённага савета ветэранаў, фатаграфаваліся на памяць. I ўжо потым няспешна
разыходзіліся, каб з задавальненнем успамінаць аб свяце, героямі якога былі
непасрэдна яны — людзі, што бездакорна ішлі па жыцці і па меры сіл і
магчымасцей і цяпер стараюцца актыўна займацца грамадскай работай.

Iна ЗаскевIч.

 

Последние новости

Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем