Справа за выкананнем тэхналогій —

такую
выснову можна было зрабіць па заканчэнні лютаўскай сельгаснарады з
абмеркаваннем вынікаў работы ў жывёлагадоўлі. А як інакш можна патлумачыць
адсутнасць чакаемага “малака-мяса” пры належнай кармавой базе і ветэрынарным
абслугоўванні?

З
мэтай дапамагчы разабрацца ў існуючых жывёлагадоўчых праблемах раён наведаў
намеснік старшыні аблсельгасхарчу Алег Маслак. Ён пазнаёміў з асноўнымі
сельскагаспадарчымі паказчыкамі вобласці, па ходу сустрэчы даў нямала дзейсных
парад.
Напрыклад, усім гаспадаркам трэба звярнуць большую ўвагу на
абслугоўванне лінейных малакаправодаў. Пры выкарыстанні даільных апаратаў нават
ад маленькай дэталі — пульсатара — у многім залежыць, як будзе раздоена карова
пасля расцёлу. Парушэнне тэхналогіі кармлення кароў у перыяд цельнасці амаль
заўсёды прыводзіць да цяжкіх ацёлаў і нярэдка — да далейшай страты цялят. Каб
не псаваць здароўе кароў, важна выкарыстоўваць раскісляльнікі сіласу. Наогул, у
рабоце з жывёлай дробязей не бывае.

Практычная частка была праведзена на базе СВК
“Калгас “Ясень”. “Рэйд” па фермах гаспадаркі паказаў многае, і ўражанне ад яго
засталося неадназначнае. Сярод станоўчых момантаў — добрая ўкормленасць жывёлы.
На малочнатаварнай ферме “Матавіла” ад каровы зараз штосуткі атрымліваюць 15
кіла-грамаў малака, ды і яго якасць тут нядрэнная — 87% пры здачы ідзе гатункам
“экстра”. Добра вядзецца ў Грынёўцы мясная жывёлагадоўля. Тут утрымліваецца 130
галоў абердзін-ангусаў, цяляты знаходзяцца разам з каровамі. Адмоўнае на
ясенскіх фермах — не ўсюды жывёла выдзелена ў групы і вытрымліваюцца
рацыёны   кармлення, не заўсёды
паказальна вядзецца дакументацыя, многія каровы не абязрожаны.

Адной з праблем, узнятых на пленарным
пасяджэнні, якое прайшло на базе Ясенскага сельскага Дома культуры, была
захаванасць пагалоўя, невытворчае выбыццё жывёлы. Асабліва значныя прэтэнзіі ў
гэтым кірунку маюцца да “Карытнага”: з 10 нарадзіўшыхся ў студзені цялят тут 5
ужо страцілі. Сярэднясутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы па раёне ў студзені
крыху павялічыліся — 617 (+18) грамаў, затое ўсё яшчэ маюць месца нізкія
прыбаўкі свіней — 347 грамаў (-55). Спецыялісты райсельгасхарчу лічаць, што
адна з прычын наступная: гаспадаркамі практычна не закупляюцца спецыялізаваныя
камбікармы для маладняку, і нават калі выкарыстоў-ваецца мука асабістай
вы-творчасці, то без вітамінна-мінеральных дабавак. Кіраўнікі гаспадарак
атрымалі заўвагу, што толькі на чвэрць ад патрэбных аб’ёмаў выбрана камбікармоў
для БРЖ на Бабруйскім КХП. І гэта пры тым, што былі выдаткаваны бюджэтныя
сродкі!

У цэлым жа зімоўка прайшла нядрэнна. За 4 месяцы
стойлавага перыяду да аналагічнага леташняга вытворчасць малака склала 106%,
рэалізацыя малака — 107,8%, надой на карову — 103%. У студзені “малочная”
сітуацыя выглядала наступным чынам: больш за іншых малака ад каровы надаілі ў
філіяле “Белшына-агра” ААТ “Белшына” — 462 кілаграмы (+5), калгасах “Новы шлях”
— 453 (+94) і “Бярэзіне” — 450 (+44), а самыя непрывабныя лічбы ў калгасе імя
Чарняхоўскага — 184 (-24) кілаграмы, “Каўгарскім” — 250 (+13), “Лапічах” — 291
(-8).

Напрыканцы сустрэчы начальнік райсельгасхарчу
Міхаіл Поклад паставіў перад кіраўнікамі і спецыялістамі гаспадарак шэраг
задач. Была звернута ўвага на мэтавае выкарыстанне сродкаў, прызначаных для
будаўніцтва новых ферм. Ды і трэба мець на ўвазе, што ўжо зусім мала часу
засталося да яравой сяўбы.

Валянціна КОРБАЛЬ.

P.S. Па падведзеных Міністэрствам
сельскай гаспадаркі і харчавання выніках, у спіс сельскагаспадарчых арганізацый
з прадукцыйнасцю дойнага статка больш 5.000 кілаграмаў малака ад каровы ў 2011 годзе
ў ліку 388 лепшых гаспадарак Беларусі 5 — з Асіповіцкага раёна: 169 месца — філіял
“Белшына-агра” ААТ “Белшына” (5.841 кілаграм); 212 — СВК “Калгас “Новы шлях” —
(5.620), 232 — ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” — (5.534); 357 — СВК “Калгас
“Авангард” — (5.079); 387 — ААТ “Пратасевічы” — (5.000).
Дзве апошнія гаспадаркі далі найбольшы рост у вытворчасці малакапа 107%.

Последние новости

Общество

Через тернии — к трезвости

24 августа 2025
Читать новость
Общество

Новая глава жизни в “райском уголке”. Уйдя на пенсию, преподаватель из Солигорска Степан Андросович уехал в деревню в Осиповичском районе и “примерил” на себя сельский уклад жизни

24 августа 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с начальником Осиповичского РОВД

23 августа 2025
Читать новость
Общество

В этом году исполняется 105 лет образования органов государственной статистики страны. Отдел статистики нашего района вносит достойный вклад в общереспубликанское накопление информации

23 августа 2025
Читать новость
Общество

С Днем работников государственной статистики!

23 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 августа для всех знаков зодиака

23 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем