Сустрэча з міністрам

У
рамках адзінага дня інфармавання ААТ «Асіповіцкі малочны камбінат” наведаў
міністр прыродных рэсурсаў і аховы акаляючага асяроддзя Уладзімір Цалко.


Надоўга вашу ўвагу адцягваць не буду: усім трэба працаваць, выпускаць больш
прадукцыі, — адразу пасля прывітання працоўнага калектыву падкрэсліў Уладзімір
Рыгоравіч. — Гэта для нас, беларусаў, і ёсць галоўнае цяпер — працаваць як мага
лепш, каб эканоміка хутчэй аднавіла ранейшы тэмп, а мы маглі нармальна
зарабляць, паляпшаць свой дабрабыт.

Міністр
у агульным паведаміў аб сацыяльна-эканамічным становішчы ў краіне, а потым
гутарка перацякла ў мясцовае рэчышча. Уладзімір Цалко цікавіўся, як ідуць
справы на камбінаце, якія ёсць праблемы.
Iх зараз тут нямала. Дырэктар
прадпрыемства Таццяна Жорава расказала, што з-за розніцы ў закупачнай і
адпускной цане — за 2011 год першая вырасла на 245%, а адпускная толькі на 135
— камбінат знаходзіцца ў складаным становішчы. Рэнтабельнасць ад рэалізацыі
сацыяльна значымай прадукцыі за сту-дзень склала мінус 50%. Калі не будуць
павышаны адпускныя цэны на ўнутраным рынку, то прадпрыемства ў бліжэйшыя месяцы
проста стане банкрутам. Уладзімір Рыгоравіч паабяцаў, што аб сітуацыі на АМК
ураду будзе паведамлена, тым больш, што такое становішча зараз характэрна не
толькі для асіповіцкага малочнага перапрацоўшчыка, але і для малочнай галіны ў
цэлым.

Многіх працаўнікоў камбіната — толькі ў
Асіповічах іх 350, а разам з вытворчымі цахамі і наогул 600 — хвалюе
параўнальна невысокі заробак: за 2011 год сярэдняя зарплата склала 1.600 тысяч
рублёў, за студзень 2012 года — 2.100 тысяч. Натуральна, што адказ і заключаецца
ў немагчымасці адчувальна павысіць зарплату, пакуль не ўзрастуць цэны на
прадукцыю. Цяпер жа міністр параіў прадпрыемству шукаць новыя шляхі збыту
малочных вырабаў за мяжой, пашыраць асартымент, каб задаволіць густ любога
пакупніка.

Валянціна ПАШКЕВIЧ.

 

Последние новости

Производство

Рентген для цистерн и ультразвук для швов. Репортаж из лаборатории неразрушающего контроля Осиповичского завода транспортного машиностроения

16 февраля 2026
Читать новость
Профилактика

В Осиповичском районе проходит Неделя нулевого травматизма

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 16 февраля для всех знаков Зодиака

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем