Усюды паспяваць

Сумяшчаць на працягу шматлікіх гадоў асноўную працу і грамадскую дзейнасць, прычым рабіць абедзве справы на «выдатна», здольны не кожны. Аліна Пышная з вёскі Вялікі Бор — адна з тых, у каго гэта атрымліваецца. Амаль 30 гадоў узначальвае заатэхнічную службу гаспадаркі, а яшчэ з’яўляецца дэпутатам Дворышча-Пясчанскай акругі.

Прыехала на Асіповіччыну Аліна Баляславаўна з Гродзенскай вобласці. Там вырасла і скончыла сельскагаспадарчы інстытут — цяперашні Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт. У 1983 годзе па размеркаванні трапіла ў Вялікі Бор і адразу пачала рабіць галоўным заатэхнікам у калгасе.

«Не спадабалася мне тут спачатку — вёска была зусім маленькая. Ужо пасля пабудавалі шмат дамоў, стала мнагалюдна. Але як сюды пры-ехала, мне вельмі хацелася дадому», — узгадвае яна.

Але ў хуткім часе маладая спецыялістка выйшла замуж за мясцовага хлопца і засталася ў Вялікім Бару з ужо ўласнай сям’ёй.

У СВК «Калгас імя Чарняхоўскага» 1.580 галоў буйной рагатай жывёлы на шасці фермах у вёсках Дрычын, Вялікі Бор, Канцы, Жыцін, Крамок і Дворышча, і за ўсімі імі сочыць гэтая жанчына- заатэхнік. У гаспадарцы няма ветэрынара, даводзіцца Аліне Пышнай працаваць і ў гэтай якасці. Плюс, праводзіць сходы з жывёлаводамі, падводзіць вынікі работы, нават замяняе старшыню калгаса, калі ён у адпачынку.

Паспявае яна дапамагаць вяскоўцам у якасці дэпутата.

— З рознымі пытаннямі звяртаюцца людзі. Камусьці трэба дарогу расчысціць, камусьці — абкасіць прысядзібны ўчастак, дапамагчы сабраць ураджай. Часта прыходзяць за парадай, калі хварэе хатняя жывёла. Самастойна альбо з дапамогай старшыняў калгаса і сельскага Савета стараюся дапамагчы ў кожным выпадку, — сведчыць яна.

Уласная сям’я і вялікая гаспадарка таксама патрабуюць ад жанчыны і ўвагі, і часу…

Як усё паспявае? Графік работы Аліны Баляславаўны не нарміраваны, працуе яна амаль без выхадных, і звычайна дзень праходзіць так. У пяць гадзін — пад’ём, трэба разам з мужам дагледзець уласную гаспадарку, парабіць хатнія справы. У 7.00 — планёрка з работнікамі калгаса, пасля — аб’езд фермаў. Вяртаецца дамоў гадзіны ў дзве дня і займаецца «папяровымі справамі» — справаздачамі, выпіскамі, дакументамі… Ды і вяскоўцам трэба дапамагчы вырашыць іх надзённыя пытанні, на ферму могуць паклікаць… А хіба ўласную гаспадарку ў чарговы раз дагледзець не трэба?!

Недзе каля паўночы — толькі ў гэты час у жанчыны атрымліваецца звычайна легчы спаць, так што на хобі часу выкраіць амаль немагчыма. Але і для любімых заняткаў усё ж знаходзіць хвіліну, асабліва — на вязанне пруткамі і кручком.

Нягледзячы на шчыльны працоўны графік і пастаянную загружанасць, усмешка з твару Аліны Баляславаўны не сыходзіць ніколі. Яна — выдатны прыклад таго, як можна паспяваць рабіць усё, што трэба, і пры гэтым адчуваць ад жыцця поўнае задавальненне.

Последние новости

Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем