Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

У перапісе насельніцтва ўжо паўдзельнічалі 45% жыхароў раёна (па даных на 17 кастрычніка — 21051 чалавек), у тым ліку 29% праз інтэрнэт. Дарэчы, сёння апошні дзень інтэрнэт-перапісу — скарыстайцеся новай і цікавай магчымасцю!

Падчас правядзення акцыі “За безопасность вместе!”, як паведамілі пажарныя-ратавальнікі, кожны грамадзянін можа звярнуцца ў райаддзел па надзвычайных сітуацыях і дамовіцца аб правядзенні абследавання супрацьпажарнага стану свайго дома ці кватэры. Інспектары заклікаюць звярнуць увагу на знаёмых, суседзей, якія вядуць асацыяльны лад жыцця. Калі іх дзеянні пагражаюць бяспецы, не заставацца ўбаку, а паведаміць аб гэтым праваахоўнікам або ў пажарную службу.

12800 тон прадукцыі выпушчана за студзень-верасень працаўнікамі Асіповіцкага вытворчага ўчастка ААТ “Бабруйскі КХП”: 3200 тон мукі пшанічнай, 3900 — жытнёвай, 3300 аўсяных крупаў, 1300 — пярловых, 1100 — ячных. Рэалізацыя склала 99,2%. Трэць прадукцыі экспартавана ва Украіну, Расійскую Федэрацыю і Сербію.

У трэцяй гульні асенняй серыі “Што? Дзе? Калі?”, якая адбылася 11 кастрычніка, у чарговы раз ваўчок указаў на ліст нашай зямлячкі Вольгі Куцік. Яе пытанне было прызнана лепшым.

Сацыяльна-адукацыйны праект “Першыя” — конкурс яскравых ідэй, далучыцца да якога могуць вучні 9-11-х класаў. На працягу года ўдзельнікі праекта будуць распрацоўваць сваю ідэю, развіваць навыкі публічнага выступлення і самапрэзентацыі. 10 фіналістаў выступяць на маштабнай маладзёжнай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk.

Рэалізацыя насення, як паведамілі ў райдзяржінспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін, дапускаецца толькі пры наяўнасці дзеючага дакумента аб яго якасці, а насенне сельскагаспадарчых раслін павінна належаць да гатункаў, уключаных у дзяржаўны рэестр. Адказнасць за парушэнне патрабаванняў заканадаўства, якое рэгулюе адносіны ў сферы вытворчасці, рэалізацыі альбо выкарыстання для пасеву насення, прадугледжана артыкулам 15.56 КаАП.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость