«Вы — наше будущее!». Как прошла встреча молодых специалистов-2019 в райисполкоме?

«Вы — наше будущее!». Как прошла встреча молодых специалистов-2019 в райисполкоме?

Маладыя спецыялісты-2019 сустрэліся з прадстаўнікамі ўлады і арганізацый Асіповіччыны

У раёне ўжо даўно існуе добрая традыцыя: вітаць моладзь з розных сфер дзейнасці на агульнай сустрэчы з прадстаўнікамі ўлады, грамадскіх аб’яднанняў, прадпрыемстваў і арганізацый. Такое мерапрыемства для маладых спецыялістаў правялі і на мінулым тыдні ў райвыканкаме. Для амаль 200 юнакоў і дзяўчат, што сёлета атрымалі дыпломы аб прафесійнай адукацыі, працоўнай стартавай пляцоўкай стала менавіта Асіповіччына. Больш за сотню юнакоў і дзяўчат прыехалі да нас з іншых рэгіёнаў краіны, а яшчэ 78 вярнуліся на малую радзіму.

 

Апладысментамі віталі навічкоў працоўнай моладзі ўстаноў адукацыі і спорту, аховы здароўя, культуры, сельскай гаспадаркі, прамысловых і перапрацоўчых прадпрыемстваў, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, чыгункі, праваахоўных органаў, пажарных, ваенных і г.д. З прывітальнымі словамі і пажаданнямі да маладых людзей звярнулася намеснік старшыні райвыканкама Ганна Землянухіна. Аб пытаннях сацыяльна-прававой абароненасці нагадала начальнік аддзела працы і занятасці насельніцтва райвыканкама Ала Сімановіч, а работнік ЦБП № 722 ААТ “ААБ Беларусбанк” Жанна Русаковіч акрэсліла асноўныя пункты сістэмы дзяржаўнай фінансавай падтрымкі пачынаючых работнікаў. Як праводзіць вольны час з карысцю і актыўна? Аб гэтым распавялі першы сакратар райкама БРСМ Алена Надзеявец і адміністратар спарткомплексу “Жамчужына” Ілля Бондараў. З наказам ад старэйшага пакалення да юнакоў і дзяўчат звярнулася прадстаўніца працоўнай дынастыі медработнікаў, ветэран працы Ала Плахоціна, а святочны настрой на працягу сустрэчы стваралі мясцовыя артысты. Напрыканцы дзясятак галоўных удзельнікаў мерапрыемства ад імя сваіх калег па году выпуску расказалі, хто ж яны такія — маладыя спецыялісты-2019.

Спадзяёмся, усе, хто прыбыў на Асіповіччыну працаваць усяго толькі пару месяцаў таму, застануцца з намі надоўга. Вітаем!

Марыя ТАЛЕЙКА.

m.taleiko@gzt-akray.by

Фота аўтара. Глядзець больш фота

Последние новости

Общество

Як супрацьстаяць хатняму гвалту?

25 апреля 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Международный Осиповичский марафон прошел 18 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Зачем спилили деревья

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Пра вопыт, давер, дапамогу

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Куда деть строительный мусор

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

46 гадоў працуе ў ПМК № 95 “Вадбуд” Сяргей Русачкоў

25 апреля 2026
Читать новость