У Асіповіцкім райвыканкаме Як пазбавіцца ад негатыва?

Зло існавала столькі, колькі існуе чалавецтва. На жаль, жыў курылка і сёння, а таму нармальныя людзі і шукаюць варыянты, каб пазбавіць грамадства ад правапарушэнняў ды злачынстваў. Аб гэтым і ішла днямі зацікаўленая размова на пасяджэнні райвыканкама, дзе разглядаліся пытанні «Аб рабоце аддзела ўнутраных спраў па падборы, расстаноўцы кадраў, павышэнні іх прафесійнага майстэрства і адказнасці за даручаны ўчастак працы” і «Аб стане законнасці і правапарадку на тэрыторыі раёна за 2011 год”.

Сёння ў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах сістэмы МУС РБ вучыцца 14, прайшлі курсы павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі 25 супрацоўнікаў. Пастаянная ўвага надаецца перспектыўным кадрам, рэзерву. Удасканальваецца сістэма заахвочвання супрацоўнікаў. Штогод праводзяцца конкурсы прафесійнага майстэрства сярод участковых інспектараў міліцыі, дзейнічае сістэма настаўніцтва. У 2010-2011 гадах для супрацоўнікаў аддзела выдзелены 3 дамы ў сельскай мясцовасці, 5 чалавек атрымалі месцы ў інтэрнатах і г.д.

I ўсё ж у РАУС па-ранейшаму застаецца значным некамплект супрацоўнікаў (11 адзінак), востра стаіць пытанне якаснага камплектавання аддзела, ёсць праблемы з дысцыплінай. З 10 вясковых участковых інспектараў міліцыі толькі 6 пражываюць на месцы, і гэта сур’ёзна звужае магчымасць іх уплыву на крымінагенную сітуацыю ў раёне. Не ўсе кіраўнікі службаў і аддзяленняў добра валодаюць методыкай аналізу службовай дзейнасці, не наладжана належным чынам іх вучоба і г.д.

У жыцці ўсё арганічна звязана, а таму і праблемы з кадрамі ў міліцыі адбіваюцца на ўзроўні злачыннасці, які ў разліку на 10 тысяч насельніцтва застаецца ў нас адным з самых высокіх на Магілёўшчыне. У 2011 годзе гэты паказчык склаў 198,6, тады як па вобласці — 141,6 (2010 г. — адпаведна 203 і 144,7). Прычым колькасць усіх зарэгістраваных злачынстваў на Асіповіччыне летась скарацілася з 1.041 да 1.027 (на 1,3%), у тым ліку на 34,8% — цяжкіх і асабліва цяжкіх, на 25% — здзейсненых у групе, на 15,4% — сярод непаўналетніх, на 9,1% — раней судзімымі, на 3,6 і 2,8% — адпаведна кіруючымі транспартнымі сродкамі і здзейсненымі ў стане алкагольнага ап’янення.

Вялікую частку злачынстваў у яе агульнай структуры складаюць крадзяжы, якія ў 2011 годзе павялічыліся на 11,9%. На 57% вырасла колькасць крадзяжоў аўтамабіляў і маёмасці з іх, працягвае заставацца значным лік крадзяжоў з тэрыторый прадпрыемстваў і арганізацый (рост на 35%). Шмат злачынстваў здзяйсняецца ў стане алкагольнага ап’янення, у раёне расце колькасць тых, хто злоўжывае спіртным. Не выкананы ў поўным аб’ёме работы па абсталяванні арганізацый гандлю, грамадскага харчавання і забаўляльных устаноў з рэжымам працы ў начны і вячэрні час, а таксама прылеглых да іх тэрыторый, сістэмамі відэаназірання. Працягваюць мець месца факты парушэння парадку арганізацыі і правядзення дыскатэк, гандлю алкагольнымі, слабаалкагольнымі напоямі і півам. Не забяспечваецца ўзгодненасць дзейнасці ўсіх суб’ектаў прафілактыкі ў ахове грамад-скага парадку і правядзенні індывідуальна-прафілактычнай работы і г.д.

Карацей, праблем для абмеркавання з вызначэннем мер па выпраўленні недапрацовак хапала, таму размова адбылася жорстка-адкрытая, з запрашэннем да мікрафона многіх для ўдакладнення канкрэтнасці і ўдасканальвання сёння-заўтрашняй дзейнасці. Вызначаныя талакою меры і леглі ў аснову прынятых членамі выканаўчага камітэта рашэнняў.

Последние новости

Общество

Як супрацьстаяць хатняму гвалту?

25 апреля 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Международный Осиповичский марафон прошел 18 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Зачем спилили деревья

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Пра вопыт, давер, дапамогу

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Куда деть строительный мусор

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

46 гадоў працуе ў ПМК № 95 “Вадбуд” Сяргей Русачкоў

25 апреля 2026
Читать новость