В Осиповичском МПЦ “Ровесник” прошло районное торжество, посвященное Дню учителя

В Осиповичском МПЦ “Ровесник” прошло районное торжество, посвященное Дню учителя

Цудоўнымі маршрутамі пазнання

Першая нядзеля кастрычніка расквечана ў яркія фарбы. І не толькі таму, што за акном палаюць золатам клёны, але і ад букетаў астр ды вяргінь у руках дзяцей, а яшчэ — ад шчаслівых усмешак педагогаў, якія прымаюць віншаванні з прафесійным святам.

На традыцыйны Клуб педагагічных сустрэч сабраліся напярэдадні тыя, хто сее разумнае, добрае, вечнае. Іх віталі намеснік старшыні райвыканкама Ганна Землянухіна, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Наталля Шаўчэнка, старшыня райкама Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Алена Кулакоўская. Граматы Міністэрства адукацыі краіны атрымалі намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце СШ № 2 Кацярына Свіркова, настаўнікі Пратасевіцкай школы Тамара Кірэева, СШ № 4 Алена Нічыпаровіч і Таццяна Пісьмянкова з Лапіцкай СШ. Ганаровымі граматамі Галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама былі ўзнагароджаны педагог дадатковай адукацыі і загадчык аддзела РЦТДіМ Леанід Бязручка і Ларыса Трыбуць, выхавальнік ясляў-сада № 12 Ірына Будзянок, настаўнікі Лапіцкай школы Ларыса Кузьмянкова і Свіслацкай СШ Раіса Ляўковіч, Тамара Чайка і Наталля Строк, педагогі гімназіі Жанна Молчан і Святлана Несцерава, загадчык ясляў-сада № 5 Алена Пінчук. Шэрагу лепшых працаўнікоў галіны былі ўручаны Ганаровыя граматы райвыканкама і аддзела па адукацыі, абласнога і раённага камітэтаў прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі і Падзячныя лісты рознага кшталту.

Як заўсёды, цёплымі словамі ўзгадалі ветэранаў педагагічнай працы, якія далі пуцёўку ў жыццё не адной сотні вучняў, а многіх уласным прыкладам прывялі і на ніву адукацыі. На сцэну запрашаліся маладыя спецыялісты, для якіх яшчэ ўсё наперадзе: дасягненні і расчараванні, радасць адкрыццяў і фарміраванне ўласнага стылю работы. Разам з вядучымі яны і распрацоўвалі формулу будучага поспеху.

Удзельнікі творчай сустрэчы прымалі віншаванні ад многіх калег. Але найбольш непасрэднымі, шчырымі, таму і самымі прыемнымі, былі словы, якімі віталі іх маленькія выхаванцы ясляў-сада № 6 і ЦТДіМ. Вучні СШ №№ 1 і 3, а таксама  бацькі выхаванцаў ясляў-сада № 10 падрыхтавалі відэавіншаванні, а педагогі і вучні гімназіі, якая сёлета адзначае чвэрцьвекавы юбілей, выступілі з візітоўкай.

Прагучала прыемная навіна: напярэдадні новага навучальнага года ў Доме літаратараў былі падведзены вынікі сумеснага праекта Грамадскай палаты Саюзнай дзяржавы і Саюза пісьменнікаў Беларусі “Настаўнік — гэта прызванне”. У намінацыі “Сэрца, аддадзенае дзецям” ганаровы дыплом атрымала настаўніца гімназіі Таццяна Амбрушкевіч.

У гонар людзей нялёгкай, але надзвычай патрэбнай прафесіі ў МПЦ “Равеснік”, як і паўсюль па краіне, у той дзень гучалі песні і вершы, ім прысвячаліся танцавальныя нумары і тэатральныя пастаноўкі. Але для кожнага сапраўднага педагога, бадай, самы галоўны падарунак  — бачыць, што выпускнікі знайшлі ўласную жыццёвую дарогу, прыстойную і пачэсную, і горда крочаць па ёй.

Іна Заскевіч

i.zaskevich@gzt-akray.by

Последние новости

Власть

“Надо решать вопрос”. Лукашенко поручил разобраться с проблемами на “АМКОДОРе”

21 апреля 2025
Читать новость
Власть

Создать условия для людей. Лукашенко обозначил задачи по развитию поселков городского типа

21 апреля 2025
Читать новость
Новости

Тематическую прямую телефонную линию проведет и.о. первого заместителя начальника Могилевской таможни Дерезовский Дмитрий Евгеньевич

21 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко во время рабочей поездки в Витебскую область посетил Оршанский лесхоз

21 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском районе проходит Неделя детской безопасности

21 апреля 2025
Читать новость
Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость