Лапіцкая СШ неаднаразова займала лідзіруючыя пазіцыі ў конкурсах, спаборніцтвах раённага маштабу. Вось і зараз па выніках леташняй работы калектыў установы адукацыі ўзнагароджаны Дыпломам I ступені.
Чым жа быў знамянальны мінулы год для вучняў і настаўнікаў школы?
Два дыпломы III ступені на раённых алімпіядах: па англійскай мове (вучаніца 11 класа Эліна Панамарова, настаўнік Ніна Вікторчык) і абслугоўваючай працы (Анастасія Грынько, настаўнік Марына Чарнаморава).
Дыплом II ступені на абласным конкурсе навукова-даследчых работ (Ангеліна Чаропка, настаўнік Святлана Хіўрэнка).
4 месца ў раённым аглядзе ведаў навучэнцаў.
Вынікі цэнтралізаванага тэсціравання вышэй сярэднерэспубліканскіх па наступных прадметах: беларуская мова — 50,3 (настаўнік Таццяна Пісьмянкова), англій-ская мова — 59,5 (Ніна Вікторчык), хімія — 36,6 (Раіса Сакалоўская), біялогія — 36,7 (Алена Сцепанюк), гісторыя Беларусі — 62 (Аксана Якубоўская).
Выпускніца Эліна Панамарова на ЦТ паказала абсалютныя веды: беларуская мова — 98 балаў — трэці вынік у рэспубліцы (Таццяна Пісь-мянкова), гісторыя — 92 (Аксана Якубоўская), англійская мова — 89 (Ніна Вікторчык).
90% выпускнікоў сталі студэнтамі ВНУ і СНУ.
Створаны 23 групы гурткоў дадатковай адукацыі на платнай аснове, у якіх займаецца 240 вучняў (84%).
Валерый Бессарабаў заняў II месца ў рэспубліканскіх спаборніцтвах па летнім мнагабор’і «Абаронца Айчыны».
У выніку супрацоўніцтва з Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэтам, за апошнія 6 гадоў яго студэнтамі сталі 6 выпускнікоў — трое ўжо скончылі вучобу і столькі ж яшчэ вучыцца.
Дзейнічае 6 працоўных і творчых аб’яднанняў, 7 спартыўных секцый.
Актыўна працуе «пярвічка» ГА «БРСМ»: па яе ініцыятыве праведзены конкурсы «Класная візітка» і традыцыйны «Вучань года» пад дэвізам «Па працы — і гонар», трыумфам супрацоўніцтва сям’і і школы стала свята «Міс «Пачатковая школа-2011».
Многа ўвагі надзялялася фарміраванню прававой свядомасці вучняў: савет прафілактыкі, у склад якога ўвахо-дзяць прадстаўнікі АУМГ ААТ «Белтрансгаз» і АСВК «Калгас «Лапічы», наладзіў належную работу.
64,3% педагогаў маюць вышэйшую і I кваліфікацыйную катэгорыю.