АДЫХОДЫ — гэта ўлік!

Па інфармацыі раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, з 1 красавіка 2012 года вываз адыходаў, якія ўтвараюцца юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, у месцы іх санкцыяніраванага захавання будзе магчымы толькі пры наяўнасці дазволу, выдадзенага адпаведнымі органамі Мінпрыроды і належным чынам запоўненага суправаджальнага пашпарта.

Трэба нагадаць, што кампанія па “пашпартызацыі” патокаў смецця пачалася яшчэ пазалетась, аднак дагэтуль яна не была асабліва паспяховай. Па сутнасці, уласнікі адкідаў аб’явілі гэтай прыроднай ініцыятыве сапраўдны байкот. Галоўнымі прычынамі масавага ігнаравання закона краіны “Аб абыходжанні з адкідамі” можна лічыць складанасць падрыхтоўкі пакета дакументаў, якія патрэбны для атрымання ўзгаданага вышэй дазволу, і амаль што пагалоўную неадукаванасць кіраўнікоў суб’ектаў гаспадарання ў галіне экалагічнага заканадаўства. Ва ўсялякім разе, усе прыцягнутыя да адказнасці парушальнікі, якіх летась было 50, а ў студзені — 18, у адзін голас сцвярджалі, што пра нейкія там дазволы-пашпарты на права вывазу смецця нічога не ведаюць.

Зараз раённая экала-гічная інспекцыя збірае базу дадзеных на смецце-ўтваральнікаў, якія яшчэ не аформілі дазваляючыя паперы, і праводзіць з імі — у апошні раз! — тлумачальныя размовы. Найбольш складана знаходзіцца ўзаемаразуменне з бюджэтнымі арганізацыямі, кіраўніцтва якіх вельмі часта проста не разумее, чаго дамагаюцца эколагі.

Мэты ж у ахоўнікаў прыроды на дзіва простыя: павялічыць колькасць “здабываемых” з адыходаў другасных рэсурсаў і нарэшце ўтаймаваць аматараў утвараць несанкцыяніраваныя сметнікі.

Сапраўды, пры наяўнасці дакладных звестак аб колькасці і складзе адыходаў прасачыць іх перасоўванне будзе зусім не складана: калі юрыдычная асоба “Х” у год утварае 1.000 кг адыходаў, а па дакументах на палігон ЦБА з гэтай колькасці вывезена толькі палова, адразу становіцца відавочным, што астатнія 500 кг “аселі” недзе ў навакольных лясах.

Што тычыцца другасных рэсурсаў, то рэальную сітуацыю з іх абарачэннем можна зразумець з наступнага прыкладу. Падчас нядаўняга правядзення інвентарызацыі адыходаў — абавязковага этапу пры атрыманні дазволу на вываз смецця — адміністрацыя адной асіповіцкай установы з вялікім здзіўленнем выявіла, што кожны са 130 яе работнікаў штогод утварае ў сярэднім 14,5 кг макулатуры!

Дзмітрый САЎРЫЦКI.

Последние новости

Общество

Прямая линия с председателем суда Осиповичского района

27 августа 2025
Читать новость
Культура

Кинотеатр «Родина» в Осиповичах : Афиша

27 августа 2025
Читать новость
Общество

Ці можна прымусіць мужа, які не аказвае дзецям ніякай матэрыяльнай дапамогі, выдзяляць грошы на ўтрыманне трох сыноў? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі

27 августа 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 18 по 24 августа

27 августа 2025
Читать новость
Общество

На днях председатель Осиповичского районного отделения партии Юрий Даненков посетил многодетную семью Галины Бородиной

27 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 27 августа для всех знаков зодиака

27 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем