У райвыканкаме Вы не забыліся дарогу ў бібліятэку? ТЫМ БОЛЬШ — У ГОД КНIГI!

«Аб рабоце бібліятэк раёна як інфармацыйна-адукацыйных цэнтраў для дзяцей і моладзі” — гэта толькі адно з пытанняў, разгледжаных на пасяджэнні райвыканкама 15 лютага.

У раёне, як прагучала з вуснаў начальніка ад-дзела культуры Iрыны Раманчук, маецца развітая сетка бібліятэк са шматфункцыянальным кніжным фондам, і нашы бібліятэкі цалкам укамплектаваны кваліфікаванымі кадрамі: 67 спецыялістаў — 100% — цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы маюць вышэйшую і сярэднюю спецыяльную адукацыю.

Сумарныя інфармацыйныя рэсурсы бібліятэк налічваюць больш за 435 тысяч адзінак захоўвання — гэта кнігі і перыядычныя выданні, у тым ліку дакументы на магнітных і электронных носьбітах. 25 бібліятэк з 34 маюць камп’ютары з выхадам у інтэрнэт і электроннай поштай.

Расце колькасць дзяцей і моладзі, якія звяртаюцца да паслуг устаноў. Гэта катэгорыя чытачоў складае 13.421 чалавек — 70% ад усіх карыстальнікаў (рост у параўнанні з 2010 годам — 5%).

Бібліятэчнай сістэмай нямала зроблена для пашырэння асартыменту электронных рэсурсаў і паслуг па іх прасоўванні. Складзена поўнатэкставая база даных «Мой край — Магілёўшчына. Асіповіцкі раён”, сфарміраваны электронныя базы даных уласнай генерацыі.

У 2011 г. спецыялістамі цэнтральнай райбіб-ліятэкі распрацаваны і афіцыйна зарэгістраваны сайт бібліятэчнай сістэмы.

Стварэнню эфектыўнага інфармасяроддзя для моладзі спрыяе прадстаўленне спектру такіх сэрвісных паслуг, як магчымасць ксеракапіравання літаратуры з фондаў, даступнасць да рэсурсаў інтэрнэту, работа з прававой базай «Эталон”.

З мэтай прыцягнення да чытання скарыстоўваюцца розныя маштабныя акцыі, комплексныя бібліятэчныя праграмы, у тым ліку распрацаваная да 140-годдзя Асіповічаў «Захаваем гісторыю горада разам”, клубы па інтарэсах, інфармацыйна-пазнавальныя мерапрыемствы і г.д. За інавацыйнасць мыслення і творчы падыход, пошук новых формаў работы з дзецьмі і моладдзю Ліпенская сельская бібліятэка летась стала пераможцам абласнога агляду-конкурсу «У аб’ектыве — творчасць і прафесіяналізм”.

Разам з тым у рабоце па ўзгаданым накірунку існуе і шэраг нявырашаных яшчэ праблем. На недастатковым узроўні знаходзіцца тэхнічная асна-шчанасць бібліятэк. Не ва ўсіх іх ёсць аўтаматызаваныя рабочыя месцы чытача. У фондах не хапае матэрыялаў на сучасных электронных носьбітах. Трэба набыць гіпертэкставыя, мультымедыйныя электронныя вучэбныя дапаможнікі, якія дазваляюць рашаць задачы інфармацыйнай адукацыі на якасна новым узроўні. Не цалкам скарыстоўваюцца магчымасці электроннай дастаўкі дакументаў, якая з’яўляецца галоўнай састаўной часткай фонду цэнтральнай бібліятэкі і бібліятэк аграгарадкоў. Адсутнічае адзіная праграма для пашырэння магчымасцей доступу да інфармацыйных тэхналогій, удасканалення тэхнічных навыкаў дзяцей і моладзі. У мінулым годзе аддзелам культуры не цалкам выканана заданне па накіраванні на камплектаванне фондаў бібліятэк не менш за 15% сродкаў ад сумы бюджэтнага фінансавання.

Абмеркаваўшы інфармацыю і высветліўшы праблемныя пытанні, члены райвыканкама прынялі адпаведнае рашэнне.

Последние новости

Актуальнае

Готовы ко всему: в Осиповичах прошли соревнования санитарных дружин

20 июня 2026
Читать новость
Общество

У Асіповічах, Ялізаве і Цэлі гэтым летам абнаўляюць двары, тратуары і дзіцячыя пляцоўкі

20 июня 2026
Читать новость
Общество

Делегации стран СНГ, Европы, Азии и Латинской Америки приедут в Брест на форум «Великое наследие — общее будущее»

20 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 20 июня для всех знаков Зодиака

20 июня 2026
Читать новость
Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем