Дыялог з Майстрам

— Канстанцін Эдгаравіч Мацюненка нарадзіўся педагогам-мастаком, — так лічыць метадыст раённага Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Ліна Бахарава. — I сам з сям’і мастака, інжынера па эстэтыцы Эдгара Якаўлевіча Кагана і настаўніцы малявання і чарчэння Святланы Пятроўны Мацюненка.

— Сястра — таксама мастачка, зараз працуе дызайнерам, — дадае ён. — Мастаком была і цётка. Нядзіўна, што і жонку выбраў з мастацкага асяроддзя. А сам да малявання, хоць і прызвычаіўся з дзяцінства, але адчуў сябе мастаком толькі падчас вучобы ў інстытуце.

Як любы творчы чалавек, Мацюненка знаходзіцца ў пастаянных пошуках новых стыляў, метадаў, відаў дзейнасці. 4 гады працаваў мастаком газеты “Знамя юности”, выкладаў маляванне ў розных навучальных установах нашага раёна. Зацікавіўся камп’ютарным дызайнам, асвоіў і цяпер нават ездзіць у абласны інстытут развіцця адукацыі выкладаць вектарную камп’ютарную графіку для настаўнікаў інфарматыкі.

Чацвёрты год працуе Канстанцін Эдгаравіч мастацкім кіраўніком дзіцячага аб’яднання па інтарэсах “Выяўленчая творчасць” ЦТДіМ.

— Уменне маляваць — гэта яшчэ не ўсё, — разважае ён. — Неабходна вывучыць тэхнікі, развіць уменне фантазіраваць, шукаць штосьці сваё. Розныя матывы прыводзяць дзяцей у гурткі. Хтосьці — за кампанію з сябрам, кагосьці напраўляюць бацькі, іншыя — з цікавасці ці ад нуды. А застаюцца тады, калі ім цікава.

— Абаяльнаму, інтэлігентнаму ад прыроды, яму ўдаецца знайсці да-кладную, шчырую ноту ў зносінах з дзецьмі, — гаворыць метадыст, — умее запаліць іскрынку творчасці ў душах маленькіх мастакоў. Эрудзіраваны чалавек — і дзецям з ім цікава. А яшчэ не патрабуе, а стварае сітуацыю поспеху, што спрыяе справе. Нездарма ж яго вучаніца Насця Дзергалёва заняла II месца ў абласным конкурсе плакатаў і малюнкаў “Небяспечнасць — СНІД”, а Сангіта Лал — аналагічнае ў абласным конкурсе “Тэхна-інтэлект” і III на рэспубліцы ў намінацыі “Жывапіс”. Дзяўчынка падрыхтавала эцюд горада, што стала знакавым: у хуткім часе яна паступіла ў індустрыяльна-педагагічны каледж на спецыяльнасць “прамыслова-грамадзянская будоўля”.

У апошнія дні студзеня ў абласным Цэнтры творчасці прайшоў конкурс “Педагог дадатковай адукацыі”. Працаўнікі нашага Цэнтра традыцыйна прымаюць у ім удзел і выходзяць у суперфінал. У мінулым годзе Ганна Дудко стала “срэбраным” прызёрам, на гэты раз Канстанцін Мацюненка атрымаў абсалютную перамогу.

— Для нас гэта не проста радасная падзея, — дзеліцца ўражаннямі Ліна Сямёнаўна. — Летась метадычная служба заняла першае месца на конкурсе такога ж узроўню, і дасягненне Канстанціна Эдгаравіча ў чарговы раз пацвердзіла эфектыўнасць работы ўстановы.

Няпроста далася перамога. Неабходна было прадставіць уласны метадычны прадукт, абараніць метадычны комплекс, правесці адкрыты ўрок і майстар-клас, самапрэзентацыю, прайсці педагагічнае тэсціраванне. I педагогу ўдалося раскрыць усе грані свайго таленту.

— Актыўную дапамогу аказала творчая група, у склад якой уваходзілі адміністрацыя, метадыст, педагогі аддзела тэатральна-мастацкай і тэхніч-най творчасці, дзеці. Дарэчы, навучэнцы ўдзельнічалі і ў візітоўцы, — сведчыць мастак.

Акрамя выкладчыцкай дзейнасці, Канстанцін піша карціны, якія не раз вы-стаўляліся. Магіляўчане, асіпаўчане, нават масквічы неаднакратна маглі наведаць выставу твораў нашага таленавітага земляка. Тры гады таму была аргані-завана персанальная вы-става ў Асіповіцкім гісторыка-краязнаўчым музеі, а многія карціны ўпрыгожваюць дамы яго сваякоў і сяброў.

Творчасць для мастака — спосаб самарэалізацыі, і зносіны з дзецьмі, лічыць ён, садзейнічаюць гэтаму працэсу. I марыць, каб вучні перасягнулі ў майстэрстве свайго настаўніка.

Iна ЗаскевIч.

Последние новости

Общество

Прямая линия с председателем суда Осиповичского района

27 августа 2025
Читать новость
Культура

Кинотеатр «Родина» в Осиповичах : Афиша

27 августа 2025
Читать новость
Общество

Ці можна прымусіць мужа, які не аказвае дзецям ніякай матэрыяльнай дапамогі, выдзяляць грошы на ўтрыманне трох сыноў? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі

27 августа 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 18 по 24 августа

27 августа 2025
Читать новость
Общество

На днях председатель Осиповичского районного отделения партии Юрий Даненков посетил многодетную семью Галины Бородиной

27 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 27 августа для всех знаков зодиака

27 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем