У ААТ “ЖорнаўкаАГРА” ўбіраюць кукурузу на зялёны корм і сілас

У ААТ “ЖорнаўкаАГРА” ўбіраюць кукурузу на зялёны корм і сілас

Час “царыцы палёў”

Пасля рэарганізацыі гаспадаркі агульны з лапіцкім кукурузны клін зараз складае 1040 гектараў, з якіх 300 прызначаецца на зерне. А размясцілася “царыца” амаль на трох дзясятках участкаў.

Для эфектыўнай арганізацыі работы створаны мехатрад. На адвозцы задзейнічаны 4 трактары, 2 МАЗы і кормараздатчык, на якім працуе Аляксандр Гулік. Зялёная маса дастаўляецца ім на корм жывёле на розныя фермы. Такі свежы пачастунак рагулі любяць. Ды і кукуруза сёлета дастаткова сакавітая.

На “палявой нарадзе” з Інай Абрамовіч механізатары Аляксандр Гулік і Міхаіл Тышкевіч.

 На кормаўборачных камбайнах КВК-800 працуюць механізатары Міхаіл Тышкевіч і Уладзімір Ласкавец. Задачы перад жорнаўскімі аграрыямі стаяць сур’ёзныя: за сезон закласці 11 тысяч тон сіласу. Патрабуецца запоўніць 6 сіласных ям, з якіх 3, дарэчы, нядаўна ўведзеныя ў строй. Адна траншэя, якая змясціла 2 тысячы тон здробненай кукурузнай масы, ужо гатова.

— Плануем справіцца з кукурузай на сілас на працягу бягучага месяца, — расказала галоўны аграном гаспадаркі Іна Абрамовіч. — Пакуль маем ураджайнасць каля 400 цэнтнераў з гектара, але, думаю, гэты паказчык з цягам часу будзе ўзрастаць. А ўвогуле зараз час актыўных работ. Пасеялі 450 гектараў азімага рапсу, 220 — сурэпкі, 270 — пшаніцы. Прыступілі і да ўборкі цукровых буракоў, выкапалі ўжо амаль тысячу тон. Так што кожны вераснёўскі дзень прыносіць палявыя здабыткі і стварае зачын ураджаю наступнага года.

Валянціна КОРБАЛЬ.

v.korbal@gzt-akray.by

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем