Более 5 тысяч учеников сели за парты в Осиповичском районе

Более 5 тысяч учеников сели за парты в Осиповичском районе

Мы сумавалі па табе, школа!

Першая чвэрць распачалася для 5350 школьнікаў. Сёлета ў нас упершыню за школьныя парты села 6 соцень вучняў, а амаль для 270 гэты навучальны год апошні — наперадзе выпускныя экзамены. Кожная са школ сур’ёзна рыхтавалася да візіту выхаванцаў, але, бадай, найбольш хвалюючай стала сустрэча вучняў СШ № 4 са сваёй роднай установай адукацыі — развітанне доўжылася цэлых 9 месяцаў…

У выступленні перад вучнямі, настаўнікамі, бацькамі і гасцямі дырэктар школы Ганна Маісеенка і расказала аб тых работах, якія былі выкананы за летні час. Змяніўся не толькі трэці паверх, які стаў эпіцэнтрам будаўнічых пераўтварэнняў — заменены пліты перакрыцця, у памяшканнях зроблена новая столя, устаноўлены новыя асвятляльныя прыборы, на сцены нанесена дэкаратыўная тынкоўка, прыведзена ў парадак падлога. Маштабна абноўлены і першы паверх: ва ўсіх кабінетах пачатковых класаў зроблены падвесныя столі, а на падлогах з’явілася бяспечнае гетэрагеннае пакрыццё, якое павінна праслужыць доўгія гады. Станоўча паўплывалі на ўнутраны выгляд установы новыя жалюзі на вокнах, дзверы на лесвічным пралёце трэцяга паверха. Таксама за асабістыя сродкі для паляпшэння матэрыяльна-тэхнічнай базы школай набыты тэлевізары, ноўтбукі, планшэты, прынтары — па дзве адзінкі кожнага наймення абсталявання.

Выказвала падзяку будаўнікам за разуменне сітуацыі і актыўнае правядзенне рамонтных работ і намеснік старшыні райвыканкама Ганна Землянухіна. А ў пажаданнях асаблівая ўвага належала тым вучням, якія стаяць перад выбарам прафесійнага шляху. Няхай атрыманыя веды дапамогуць выпускнікам паступіць у абраныя навучальныя ўстановы, рэалізаваць свае самыя смелыя планы.

Хвалюючымі былі ўрачыстыя лінейкі і ў астатніх школах раёна. Напрыклад, адметнасцю вераснёўскага мерапрыемства ў Вяззі стала тое, што сёлета тут набраны самы вялікі за апошняе дзесяцігоддзе клас — 19 хлопчыкаў і дзяўчынак. У гарадской СШ № 1 упершыню прагучаў гімн школы: ён складзены калектывам, а музыку напісаў мясцовы спявак і кампазітар Андрэй Язвінскі. Самая буйная школа ў раёне актыўна рыхтуецца да свайго 80-годдзя. А ў суседняй гімназіі навуковымі таварыствамі пачатковых класаў “Прыступка ў будучыню” і старшакласнікаў “Пошук” традыцыйна быў запалены сімвалічны агонь ведаў, наладжана шэсце лепшых спартсменаў.

…Няхай новы навучальны год прынясе ўсім шмат поспехаў і натхнення!

Колледж
Вязье
СШ №1
СШ №1
Гимназия
СШ №2
Елизово
СШ №3
СШ №3
Павел Толкач и его первый учитель Виолетта Анатольевна Мишура
Вязье

Валянціна КОРБАЛЬ.

v.korbal@gzt-akray.by

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем