Модернизированный цех ОАО «Гродненский стеклозавод» филиал «Елизово» заработал в пятницу

Модернизированный цех ОАО «Гродненский стеклозавод» филиал «Елизово» заработал в пятницу

Цяпер магутнасці цэха №2 з адноўленымі шклаварнай печчу і вытворчымі лініямі ўзраслі са 120 да 160 тон шкламасы ў суткі. Мадэрнізацыя ў пэўнай ступені была неабходнай мерай: прыйшоў час рэканструкцыі печы — сэрца вытворчасці, і яна дае шэраг пераваг, адкрывае перад ялізаўскімі шкларобамі новыя перспектывы. Так, адна з дзвюх тэхналагічных ліній пры рэканструкцыі аснашчана новым абсталяваннем, якое дазволіла выпускаць танкасценную бутэльку, якая лягчэй прыкладана да 20%. Дарэчы, такую прынцыпіяльна новую тэхналогію яшчэ не асвоіў ні адзін завод у Беларусі. Прадукцыя будзе мець статус інавацыйнай і імпартазамяшчальнай. Новыя інспекцыйныя машыны французскай вытворчасці ажыццяўляюць кантроль якасці прадукцыі ў яе патоку.

Увогуле, быў зроблены капрамонт усяго абсталявання ў цэху. Тут значна палепшыліся сістэмы забеспячэння вадой і сціснутым паветрам, вакуумам.

Намеснік дырэктара па тэхнічных пытаннях Алег Гербач расказаў і аб бліжэйшых планах, якія тычацца ўжо цэха №4, дзе будзе зменена сама канцэпцыя шклаварнай печы з мэтай павышэння эканамічнай эфектыўнасці. Плануецца павялічыць выпуск аблегчанай бутэлькі, а новая сістэма ўтылізацыі цяпла дазволіць абыходзіцца без газавай кацельні.

Праведзеную мадэрнізацыю можна лічыць часткай праграмы замяшчэння ў Беларусі пластыкавай тары шкляной — гэта падкрэсліў на сустрэчы намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Алег Швец. З цягам часу экалагічная дасведчанасць людзей узрастае, усё больш беларусаў аддае перавагу менавіта шклу. Ішла размова ў цэху і аб агульных перспектывах развіцця шкловытворчасці ў краіне і нават аб тым, каб выдзеліць у асобнае прафесійнае свята дзень шкларобаў — заслужылі!

Завяршылася мерапрыемства ўрачыстасцю, прысвечанай не толькі адкрыццю рэканструяванага цэха, але і нядаўняму Дню будаўніка. Ганаровай граматай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва ўзнагароджана начальнік службы тэхнічнага кантролю Наталля Фядзько, Падзякай міністра — начальнік цэха шклатары № 4 Андрэй Сілін, Падзячнымі лістамі кіраўніцтва ААТ “Гродзенскі шклозавод” — памочнік кіраўніка Вольга Галацэвіч, начальнік службы электронных і аўтаматычных сістэм кіравання Максім Гапановіч, старшыя майстры цэхаў № 4 і № 2 Вольга Баразна і Наталля Пашкевіч. Таксама 10 лепшых працаўнікоў атрымалі каштоўныя падарункі.

Сімвалічную стужку пераразаюць генеральны дырэктар ААТ “Гродзенскі шклозавод” Юрый Скрыпко, дырэктар філіяла “Ялізава” Дзяніс Юрчанка і намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Алег Швец.

 

Валянціна КОРБАЛЬ.

v.korbal@gzt-akray.by

Последние новости

Общество

Як супрацьстаяць хатняму гвалту?

25 апреля 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Международный Осиповичский марафон прошел 18 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Зачем спилили деревья

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Пра вопыт, давер, дапамогу

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Куда деть строительный мусор

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

46 гадоў працуе ў ПМК № 95 “Вадбуд” Сяргей Русачкоў

25 апреля 2026
Читать новость