Калі Iгару КАНДАЛАВУ паведамілі, што ён перамог у раённым аглядзе-конкурсе на званне “Лепшы ўчастковы інспектар міліцыі Асіповіцкага раёна” за 2011 год, ён быў ледзь не шакіраваны. А ўсё таму, што не думаў ні пра конкурс, ні пра перамогу: не было калі.
Акрамя працы ў родным Лапіцкім сельсавеце, у якім Ігар нарадзіўся і вырас, ён замяняе градзянскага калегу-завочніка. Добра, што зімой работы не вельмі шмат. “Як мароз прыходзіць — усе бандыты дома сядзяць, грэюцца!” — жартуе ўчастковы.
Калі сам Iгар у віры спраў і выклікаў узнагародзе не асабліва ўзрадаваўся, то жонка і два сыны поспеху бацькі вельмі радыя. “Во, клас! Тата перамог!” — не хавае эмоцый старэйшы 9-гадовы сын. Хлопцы, дарэчы, па шляху бацькі ісці не спяшаюцца. У іх кожны дзень новае жаданне: то міліцыянерам хочуць стаць, то касманаўтам, то поварам…
Iгар таксама стаў міліцыянерам не адразу. Паступаў у школу міліцыі, але не атрымалася. Конкурс — 18 чалавек на месца, і крыўдны недахоп бала прымусілі пайсці іншым шляхам. Але пасля заканчэння каледжа электрасувязі ў Магілёве і службы ў арміі, ён не пакінуў мары аб працы ў сферы аховы парадку. Як сам кажа, яго “пацягнула ў міліцыю”. Скончыў падрыхтоўчыя курсы, працаваў у патрульна-паставой службе, малодшым участ-ковым, у выцвярэзніку…
Работа ўчастковага падабаецца яму больш за ўсё. Сам сабе гаспадар, размаўляць з вяскоўцамі прыемна. Самым галоўным у прафесіі лічыць цярпенне і павагу да людзей.
У родных Лапічах Iгару Кандалаву вельмі падабаецца. “Вялікі горад — вялікія праблемы, маленькі — маленькія”, — адказвае ён на пытанне, ці не хацеў пасля вучобы застацца ў Магілёве. Працуе ў міліцыі для таго, каб дапамагаць людзям. Жыццёвы дэвіз нашага ўчастковага-пераможцы гучыць так: “Усё да лепшага!”. Бо на жыццёвым вопыце не раз пераканаўся: часта тое, што ўспрымаецца намі як адмоўнае, пасля нам жа — на карысць.
Прямая линия с председателем суда Осиповичского района
27 августа 2025
Культура
Кинотеатр «Родина» в Осиповичах : Афиша
27 августа 2025
Общество
Ці можна прымусіць мужа, які не аказвае дзецям ніякай матэрыяльнай дапамогі, выдзяляць грошы на ўтрыманне трох сыноў? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі
27 августа 2025
Общество
Хроника происшествий в Осиповичском районе с 18 по 24 августа
27 августа 2025
Общество
На днях председатель Осиповичского районного отделения партии Юрий Даненков посетил многодетную семью Галины Бородиной