Адна на 36

На пачатковым этапе стварэння інстытута стараст больш за 10 гадоў таму да гэтай ідэі аднесліся хто — з недаверам, хто — са скептыцызмам. Аднак з часам ён сябе цалкам апраўдаў, бо менавіта старасты аказваюць значную дапамогу мясцовай уладзе ў вырашэнні важных пытанняў канкрэтна ўзятага населенага пункта.

Добрага старасту трэба заўважыць, падрыхтаваць, а затым даць яму магчымасць рэалізаваць сябе ў рабоце з людзьмі, — гаворыць старшыня Градзянскага сельсавета Валянціна Хісаева. — Але перш за ўсё яго неабходна зацікавіць і пераканаць: гэта — тваё. Iснуюць матэрыяльныя стымулы, аднак асноўнае, што дае статус старасты, не грошы, а адчуванне сацыяльнай значнасці. Старасты, калі яны на сваім месцы, здымаюць многія праблемы аднасяльчан, якія бязмерна ўдзячны ім за гэта, як і мы — прадстаўнікі ўлады.

Да такіх можна аднесці і ”галаву” вёскі Асавок, дзе жыве зараз 36 чалавек, Клаў-дзію Дзмітрыеўну КАЛАДЗIНСКУЮ. Старастай яна ўсяго паўтара года, хаця раней даводзілася займацца грамадскай дзейнасцю. Доўгі час жанчына была членам праўлення калгаса «Новы шлях”, на пася-джэннях якога прыходзілася ўздымаць разнастайныя злабадзённыя пытанні, звязаныя з жыццём калгаснікаў. Сама Клаўдзія Дзмітрыеўна аддала гаспадарцы больш за 40 гадоў жыцця, асвоіла не адну сельскагаспадарчую прафесію, у тым ліку і тэхніка-асемянатара. I ўсюды працавала дастойна, добрасумленна, што пацвярджаюць шматлікія ўзнагароды рознага ўзроўню. Але галоўны яе гонар — гэта павага людзей, з якімі, як кажуць, з’ела не адзін пуд солі. Яны і аказалі Каладзінскай давер, абраўшы старастай.

Што ўваходзіць у яе абавязкі? Многае. Напрыклад, каб вёска была чыстай, дагледжанай, не зарастала быльнікам, трэба знайсці ўзаемаразуменне з кожным гаспадаром сядзібы. Але найперш, канечне, парадак павінен быць на сваім падвор’і. У гэтым сэнсе на старасту можна смела раўняцца. Дом у яе заўсёды быў і застаецца ўзорным. Чысціня пануе не толькі ў двары, але і хаце, дзе кожны чацвер збіраюцца вяскоўцы ў чаканні работнікаў сельсавета, сацыяльных службаў, фельчара, бібліятэкара. Вось тут і вырашаецца большасць пытанняў, якія хвалююць сяльчан і іх старасту. Яна, напрыклад, сумесна з  участковым інспектарам РАУС Андрэем Трыбушэўскім шмат увагі надае прафілактычным гутаркам з нерадзівымі бацькамі і асобамі, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі. Дзякуючы намаганням Клаўдзіі Дзмітрыеўны было забяспечана 100-працэнтнае заключэнне дагавораў на вываз смецця і г.д.

Карацей, за якую б справу ні бралася няўрымслівая жанчына, усё стараецца вырашаць станоўча. Такі ўжо яна чалавек — любіць, каб ва ўсім быў парадак, таго ж патрабуе ад аднавяскоўцаў. Як жыць, дык жыць прыгожа, а дзеля гэтага трэба працаваць — такі яе жыццёвы прынцып.

Последние новости

Общество

6 октября стартует информационно-пропагандистская акция «Молодежь за безопасность»

1 октября 2025
Читать новость
Общество

Программа мероприятий областного фестиваля-ярмарки тружеников села «Дажынкi-2025» в г.Кричеве

1 октября 2025
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

1 октября 2025
Читать новость
Общество

Час быць шчаслівым. Напярэдадні Дня пажылых людзей разам з землякамі вызначалі жыццёвыя прыярытэты элегантнага ўзросту

1 октября 2025
Читать новость
Общество

Сложные вопросы заполнения электронных счет-фактур: изучаем требования, исправляем ошибки

1 октября 2025
Читать новость
Спорт и туризм

Новости спорта Осиповичского района

1 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем