Важная роля ў далучэнні школьнікаў да карыснага баўлення часу, фарміраванні актыўнай жыццёвай пазіцыі, асноў здаровага ладу жыцця належыць раённаму Цэнтру турызму і краязнаўства, які вядзе работу па трох напрамках: турыстычным, краязнаўчым і экскурсійным. 984 школьнікі — 19,4% — ахоплены цікавай, пазнавальнай і карыснай дзейнасцю.
Мінулы год быў для арганізацыі стабільна плённым, перамогі можна пералічваць доўга. Кожны ўдзел у конкурсных мерапрыемствах любога ўзроўню пакідае свой напамінак у выглядзе грамат, дыпломаў, кубкаў. Напрыклад, заняць першае месца ў рамках вобласці ці рэспублікі — звыклая справа. А як іначай: калі штосьці рабіць — то толькі найлепшым чынам. Бо кожны паход, экспедыцыя, навуковая работа — гэта вынік штодзённай дзейнасці ўлюбёнай у сваю справу каманды. Ніякага фармалізму, працаваць ад душы і для яе ж — відаць, у гэтым і крыецца сакрэт поспеху калектыву.
Безумоўнае лідарства ў абласным конкурсе на лепшую турбазу, Дыплом I ступені за лепшае прадстаўленне свайго рэгіёна ў рамках правядзення рэспубліканскага лагера юных края-знаўцаў — актыўных удзельнікаў акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” — пацвяр-джэнне сказанага. У 2011 годзе аддзел краязнаўства пад кіраўніцтвам Вадзіма Грэня правёў 17 экспедыцый і дапамог падрыхтаваць 23 школьныя.
Аддзел турызму, якім кіруе Вера Козырава, прадставіў 4 справаздачы аб паходах у розных намінацыях — усе яны атрымалі першынства ў вобласці і 3 з іх пацвердзілі тое ж на рэспубліканскім узроўні. Плюс, для ўдзелу ў рэспубліканскім конкурсе прадстаўлена 5 катэгарыйных паходаў. Вынікі пакуль што не падведзены, але яны і так навідавоку: актыўнае правядзенне дзецьмі свабоднага ад заняткаў часу, цікавасць да рэальнага — а не абмежаванага рамкамі манітора — жыцця навокал, уменне дзейнічаць у незвычайных абставінах і ўмацаванне здароўя — ці ж гэта не падстава для задаволенасці?
Але не здаровыя амбіцыі клічуць у дарогу. Пошукавая работа, як правіла, заканчваецца перазахаваннем астанкаў загінуўшых воінаў, адкрыццём чарговай старонкі мясцовай гісторыі, што стымулюе жаданне школьні-каў ажыццяўляць для сябе ўсё новыя адкрыцці, фарміруе пачуццё дачынення да падзей мінуўшчыны.
Паходы — самы карысны і якасны сродак самавыяўлення і знаёмства з ха-раством роднага краю. А яшчэ — “станаўлення на правільны шлях” “складаных” падлеткаў: 16 удзельнікаў гурткоў знаходзяцца на ўнутрышкольным кантролі, 13 — у сацыяльна небяспечным становішчы, 6 — на ўліку ў ІСН. У Цэнтры ж турызму і краязнаўства — гэта звычайныя дзеці, цікаўныя і рухомыя, актыўныя і шукаючыя сябе ў розных відах дзейнасці. З часам з іх вырастаюць добрыя людзі, галоўнае — сустрэць сапраўднага “Макаранку” на сваім шляху.
А людзі тут працуюць апантаныя сваёй работай. Андрэй Торбін, Юрый Сцяпанаў, Андрэй Козыраў, Жанна Караленя, Аляксандр Стэльмакоў, Кацярына Касцян, Сяргей Кулікоў… Некаторыя былыя наведвальнікі вяртаюцца сюды ў якасці педагогаў.
З нядаўняга часу Цэнтр памяняў свой статус: стаў установай дадатковай адукацыі. Набыта ліцэнзія на тураператарскую дзейнасць, што дазваляе праводзіць экскурсіі ў межах рэспублікі. Намячаюцца новыя напрамкі, тая ж “Школа выжывання” на базе Дараганаўскай школы. Створаны сайт, на якім дзеці збіраюць легенды і паданні аб розных мясцінах Беларусі.
Карацей, юныя турысты і краязнаўцы працягваюць радаваць новымі дасягненнямі і перамогамі. І галоўная з іх — перамога над уласнай лянотай і раўнадушшам.
В Липеньском лесничестве можно встретить рысь, бархат амурский и лук медвежий. Корреспондент “АК” о самом характерном подразделении Осиповичского опытного лесхоза, которое расположилось на северо-востоке района
28 августа 2025
Происшествия
В Осиповичах задержали продавца и покупателя наркотиков
28 августа 2025
Общество
Гороскоп на 28 августа для всех знаков зодиака
28 августа 2025
Общество
Прямая линия с председателем суда Осиповичского района
27 августа 2025
Культура
Кинотеатр «Родина» в Осиповичах : Афиша
27 августа 2025
Общество
Ці можна прымусіць мужа, які не аказвае дзецям ніякай матэрыяльнай дапамогі, выдзяляць грошы на ўтрыманне трох сыноў? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі