Аб усіх этапах развіцця свайго прадпрыемства можа расказаць Антаніна ПУНЬКО, інжынер-мікрабіёлаг ААТ “Асіповіцкі малочны камбінат”: атрымаўшы чырвоны дыплом, яна прыйшла працаваць сюды ў 1979 годзе, калі новы маслазавод быў толькі ўведзены ў дзеянне. Ужо на той час тут былі перадавыя тэхналогіі, стаяла чэхаславацкае абсталяванне, завод знаходзіўся сярод лідараў не толькі ў вобласці, але і ў рэспубліцы.
Разам з Антанінай па накіраванні ў Асіповічы пасля заканчэння Пінскага тэхнікума мясной і малочнай прамысловасці прыехала яшчэ 4 чалавекі. Потым маладыя спецыялісты атрымлівалі завочна вышэйшую адукацыю па сваім профілі ў розных ВНУ былога СССР. Гэтыя людзі, дарэчы, і зараз складаюць “касцяк” прадпрыемства. I ніхто з іх не думаў, што трэба мяняць месца працы, як толькі наступае неспрыяльны перыяд у рабоце.
За апошнія 5 гадоў на камбінаце адбылася поўная рэканструкцыя і тэхнічнае пераабсталяванне, што дае магчымасць і зараз ісці ў нагу з прагрэсам. Наогул, праца на АМК карэнным чынам адрозніваецца ад ранейшай. Антаніна Васільеўна памятае, як некалі, яшчэ ў савецкія часы, нярэдка стваралася чарга з машын, якія прывезлі малако, аж да “чаромушак”, даводзілася, бывала, рабіць без адпускоў і выхадных. На фоне гэтых яскравых успамінаў сённяшняя праца выглядае, канечне, больш камфортнай, хоць лёгкай яе не назавеш і зараз.
Шмат чаго змянілася і ў рабоце самой бактэрыялагічнай лабараторыі. Вось ужо больш за 10 гадоў, як яна прайшла акрэдытацыю, якую рэгулярна пацвярджае кожныя тры гады, уведзены новыя сучасныя сістэмы кантролю за якасцю і бяспекай прадукцыі. Супрацоўнікі лабараторыі пастаянна набываюць новыя веды, наведваюць розныя курсы і семінары. З камп’ютарнымі дыягностыкамі дапамагае спраўляцца моладзь, якая прыходзіць сюды пасля ВНУ. У выніку сплаў рознабаковых уменняў дазваляе ўтрымліваць высокі ўзровень работы лабараторыі. А як інакш? Менавіта яна з’яўляецца важным пунктам на шляху да якасці выпускаемай прадукцыі.
В Липеньском лесничестве можно встретить рысь, бархат амурский и лук медвежий. Корреспондент “АК” о самом характерном подразделении Осиповичского опытного лесхоза, которое расположилось на северо-востоке района
28 августа 2025
Происшествия
В Осиповичах задержали продавца и покупателя наркотиков
28 августа 2025
Общество
Гороскоп на 28 августа для всех знаков зодиака
28 августа 2025
Общество
Прямая линия с председателем суда Осиповичского района
27 августа 2025
Культура
Кинотеатр «Родина» в Осиповичах : Афиша
27 августа 2025
Общество
Ці можна прымусіць мужа, які не аказвае дзецям ніякай матэрыяльнай дапамогі, выдзяляць грошы на ўтрыманне трох сыноў? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі