Ганаровы транспартнік і цікавы чалавек

Жыццё вадзіцеля аўтамабіля 1 класа філіяла УКП «Магілёўаблдарбуд” дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення № 199 Ігара МЕЛЯШКЕВІЧА з дзяцінства цесна звязана з аўтамабілямі.

Калі быў хлопчыкам, яму, як і многім цікаўным дзецям, давалі паруліць. У дзяцінстве мог лёгка сабраць мапед, а ў юнацкія гады і матацыкл сваімі рукамі быў па плячы. Вучнем старшых класаў асіповіцкай СШ № 3 ён абраў аўтасправу: разам з атэстатам атрымаў і правы вадзіцеля.

Як паказала жыццё, выбар Меляшкевіч зрабіў правільны: прыйшоў пасля школы ў «ДРБУ № 199” — там і застаўся больш чым на 30 гадоў. Праўда, быў у яго вадзіцельскім стажы 2-гадовы перапынак. У армію 19-гадовы юнак ішоў з ахвотай: сказаўся станоўчы прыклад старэйшага брата, які скончыў Вышэйшую марскую школу ў Мурманску. Размеркавалі Ігара ў аўтамабільныя войскі Маскоўскай ваеннай акругі — разам з іншымі салдатамі абслугоўваў Генштаб Мініс-тэрства абароны.

Да службы ён працаваў слесарам, пасля дапамагаў вадзіцелю збіраць ГАЗ-51, на якім праз некалькі месяцаў і пачаў перавозіць будаўнічыя матэрыялы. Вярнуўся — даверылі ЗІЛ, некалькі гадоў пасыпаў дарогі пясчана-салянай сумессю. Пасля вадзіў бензавоз, цяпер працуе на вялікагрузнай тэхніцы.

Гэтаму цікаваму і адказнаму чалавеку падабаецца сама сутнасць працы вадзіцеля. Што перавозіць і куды — не мае значэння, галоўнае — каб любы груз быў дастаўлены своечасова і не быў пашкоджаным.

Пасля школы Ігар Меляшкевіч больш не атрымаў ніякай адукацыі. Але для таго, каб стаць вадзіцелем 1 класа, сам ініцыіраваў неаднаразовае павышэнне кваліфікацыі. Начальства заўсёды ішло насустрач, і апошнюю пераэкзаменоўку па перавозцы небяспечных грузаў — ён возіць бітум — спецыяліст прайшоў у 2010 годзе. А 16 кастрычніка 2008 года стаў Ганаровым транспартнікам — калегія Міністэрства транспарту і камунікацыі краіны ўзнагародзіла Ігара Меляшкевіча нагрудным знакам з прысваеннем адпаведнага звання.

Не дзіўна, што кіраўніцтва характарызуе вадзіцеля са стажам найлепшым чынам. «Вельмі добрасумленны, адказны працаўнік. І наогул цікавы чалавек, з якім прыемна мець справу”, — так гаворыць пра яго начальнік ДРБУ № 199 Уладзімір Князевіч.

Последние новости

Общество

Як супрацьстаяць хатняму гвалту?

25 апреля 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Международный Осиповичский марафон прошел 18 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Зачем спилили деревья

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Пра вопыт, давер, дапамогу

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Куда деть строительный мусор

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

46 гадоў працуе ў ПМК № 95 “Вадбуд” Сяргей Русачкоў

25 апреля 2026
Читать новость