Засімовіч і яго баявая дружына

Для слесара лакаматыўнага дэпо Уладзіміра ЗАСІМОВІЧА ўдзел у рабоце добраахвотнай дружыны свайго прадпрыемства — справа звычная. Дружыннікам ён вырашыў стаць яшчэ ў 1992 годзе, і сёння для яго выхад на дзяжурства — неад’емная частка жыцця.

За 20 гадоў удзелу ў праваахоўнай рабоце здаралася столькі ўсяго, што прысуджэнне яму ганаровага звання “Лепшы дружыннік” і адначасовае ўзнагароджанне дружыны лакаматыўнага дэпо Дыпломам І ступені па групе чыгуначных арганізацый успрымаецца Уладзімірам Канстанцінавічам проста як прыемнае супадзенне. Аб якім праз пэўны час прыемна будзе ўспомніць у размове з паплечнікамі-аднадумцамі, якія і ўтвараюць “чэмпіёнскую” суполку дружыннікаў — Нінай Курыльчык, Дзмітрыем Стэльмахам, Алай Путрык і Вольгай Сныткінай.

Але ж успамінаць можна і мноства іншых эпізодаў. Па вялікім рахунку, у біяграфіі Засімовіча і яго знаёмых дружыннікаў-чыгуначнікаў набярэцца столькі незвычайных прыгод, што хапіла б на цэлы тэлевізійны серыял. Сюжэты ж у ім маглі б быць вось такімі.

Эпізод першы: “Трылер каля станцыі Талька”

У абавязкі чыгуначных добраахвотных дружын уваходзіць удзел у суправа-джэнні пасажырскіх цягнікоў на ўчастку абслугоўвання Асіповіцкага аддзела ўнутраных спраў на транспарце. Па буднях яны ездзяць да станцый Верайцы, Нясета, Старыя Дарогі, Бабруйск. У выхадныя і святы даводзіцца рабіць рэйсы і далей. Сітуацыі ж у такіх паездках бываюць самыя розныя…

 Аднойчы дружына, у складзе якой быў і Засімовіч, ехала ў позняй электрычцы ў Мінск. Толькі цягнік пачаў разгон пасля прыпынку на станцыі Талька, як машыніст пачаў экстраннае тармажэнне: заўважыў, што на выхадных стрэлках ляжыць чалавек. Першую дапамогу п’янаму мужчыне, якому адрэзала нагу, давялося аказваць дружыннікам. Медыцынскага рыштунку ў іх не было, вопыту выратавання людзей таксама, але не разгубіліся: зрабілі жгут з рэменя, які ахвяраваў адзін з хлопцаў, уцягнулі пацярпелага ў вагон, а ў Пухавічах дапамаглі даставіць у бальніцу.

Эпізод другі: “Лапіцкі экшн”

Барацьба з самагонаварэннем міліцыяй вядзецца без перапынку, таму ў жорсткім “штучным адборы” выжываюць самыя хітрыя і асцярожныя гаспадары падпольных шынкоў. Каб выкрыць спрытнага самагоншчыка, часам даводзіцца дэталёва прадумваць шматхадовую камбінацыю, але здараецца, што правапарушэнне ўдаецца даказаць, калі можна так сказаць, нетрадыцыйным спосабам.

…Дружыннікі, якіх задзейнічалі ў акцыі па выяўленні самагоншчыкаў у наваколлі чыгуначнай станцыі Лапічы, прыкінуліся рыбаловамі, якія прыехалі адпачыць на Асіповіцкае вадасховішча ў стылі камедыі “Асаблівасці нацыянальнай рыбалкі”, але крыху не разлічылі колькасці гарэлкі.

Каля мясцовай крамы — ужо зачыненай — яны сустрэлі некалькі мясцовых аматараў выпіўкі, папрасілі дапамагчы. Адзін з тубыльцаў, у якога асабліва моцна “гарэлі трубы”, адразу згадзіўся звесці іх з патрэбным чалавекам, яўна спадзяючыся атрымаць сваю долю выпіўкі.

Смага ў добраахвотнага правадніка была такой вялікай, што ён літаральна прымусіў дагэтуль невядомага міліцыі самагоншчыка прадаць некалькі пляшак незнаёмым людзям. Вось толькі атрымаць доўгачаканы “працэнт” ад незаконнага гандлю самаробнай гарэлкай у яго не атрымалася. А можа, яно і да лепшага — хто ж робіць на продаж насамрэч якасны самагон?

Эпізод трэці: “Хэпі-энд і грошы”

У асяроддзі дружыннікаў-транспартнікаў білетны касір Валянціна Жывова лічыцца асобай паўлегендарнай. Яна таксама дружынніца з вялікім стажам — амаль такім жа, як ва Уладзіміра Засімовіча — і ёй шанцуе на розныя выпадкі з удзелам чужых грошай.

Аднойчы ў жаночай прыбіральні яна заўважыла вялікі пластыкавы пакет з розным рыззём. Агледзела пакінутыя невядомай пасажыркай рэчы, а там — загорнуты ў стары світар, тоўсты пачак долараў!

Знаходку, як і трэба, панесла да дзяжурнай па станцыі, каб аформіць патрэбныя дакументы. Але ў гэты момант прыбываў цягнік і складанне пратаколу давялося адкласці на некалькі хвілін. Жывова выйшла на перон і раптам убачыла бабулю, якая яўна знаходзілася ў роспачы.

Ужо пасля некалькіх слоў стала зразумелым, што пакет з кладам у прыбіральні забыла менавіта бабуля — везла грошы дачцы ў Магілёў. Калі ж дружынніца аддала бабульцы яе маёмасць, тая шпарка пабегла… у дзяжурку АУСТ паведаміць, што пакет, які яна лічыла ўкрадзеным у цягніку, на самой справе сама ж забылася ў зусім іншым месцы. А потым Жывова доўга хавалася ад удзячнай пасажыркі, якая ўпарта жадала ўручыць ёй прэмію — некалькі “вечназялёных” купюр…

Последние новости

Общество

“Аўталаўка — гэта свята!” — так лічаць жыхары малых населеных пунктаў Асіповіцкага раёна

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Международный молодежный патриотический проект “Дорогами Памяти и Славы” в Осиповичах

4 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

У абласным этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне паверхневага воднага аб’екта асіповіцкі гарадскі пляж заняў першае месца

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с первым заместителем председателя Осиповичского райисполкома

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 4 июля для всех знаков зодиака

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Программа мероприятий республиканского праздника “Купалье” (“Александрия собирает друзей”). Агрогородок Александрия Шкловского района Могилёвской области

3 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем