Раўненне на…

Дараганаўскі сельвыканкам па выніках работы ў 2011 годзе не толькі прызнаны пераможцам раённага спаборніцтва за дасягненне найлепшых вынікаў у выкананні асноўных паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, а і занесены на раённую Дошку гонару. І — па праву.

Летась, напрыклад, у сельсавеце ліквідавалі 41 несанкцыяніраваны сметнік і 21 пустуючы дом, адрамантавалі 1,6 кіламетра дарог, мост праз Пціч у вёсцы Крынка, 16 грамадскіх калодзежаў, належным чынам даглядаецца тэрыторыя, праводзіцца ўласны агляд-конкурс на лепшы падворак, хату, вуліцу. У вёсках актыўна працуюць 6 дамоў сацыяльных паслуг, належным чынам наладжана работа з адзінокімі людзьмі, ненадзейнымі сем’-ямі і цяжкімі падлеткамі. Рэгулярныя Дні інфармавання дапамагаюць вяскоўцам заўсёды быць у курсе спраў як мясцовых, так і навін маштабных. Без калектываў народнай песні і музыкі з Каўгароў ды Радуціч не абхо-дзіцца ні адно свята. Прыжылася мясцовая спартакіяда па розных відах спорту. Вя-дзецца вялікая краязнаўчая работа, 1 ліпеня адбылося ўрачыстае перапахаванне астанкаў воінаў Вялікай Айчыннай, якія былі знойдзены на тэрыторыі Савета.

Пералічанае — толькі  частка шматлікіх добрых спраў дараганаўцаў. І кіраўніцтва Савета не збіраецца спыняцца на дасягнутым, а сур’ёзна настроена і надалей трымаць марку.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем