АСІПОВІЦКІ ФIЛIЯЛ “БЕЛШЫНА-АГРА” ААТ “Белшына”: самае-самае і самыя-самыя

Самая высокая ўраджайнасць зерневых і зернабабовых культур у разліку на 1 бала-гектар ворыва дасягнута летась на Асіповіччыне менавіта тут — 117 кілаграмаў на бала-гектар пасяўной плошчы. У разрэзе культур атрыманы наступныя вынікі: пшаніца — 38 цэнтнераў з гектара, ячмень — 36,2, авёс — 43,1, грэчка — 23,5, трыцікале — 38,9.

Самую лепшую аддачу ў 2011 годзе далі цукровыя буракі — 524 цэнтнеры з гектара.

Самая вялікая колькасць кармоў на адну ўмоўную галаву нарыхтавана ў гаспадарцы апошнім сезонам: 40,4 цэнтнера кармавых адзінак, што складае 129,9% ад запланаванага і на 12 цэнтнераў кармавых адзінак больш, чым у папярэдні перыяд.

Сама большую колькасць малака атрымалі на робатызаваным комплексе — 6.728 кілаграмаў ад каровы, а таксама на ферме ў Свіслачы — 5.741. За год сярэднегадавы ўдой ад каровы па гаспадарцы склаў 5.841 кілаграм.

Сама больш малака гатунку “экстра” дае робатызаваны комплекс — 98,9%.

Самыя высокія надоі атрымалі аператары машыннага даення Лідзія Да-нільчык (6.226 кілаграмаў ад каровы), Лідзія Аліноўская (6.067), Сняжана Жуковіч (6.039), Людміла Добрыкава (5.549), а таксама адзіны ў гаспадарцы мужчына-аператар машыннага даення Аляксей Біцюн (5.501).

Сама лепш прыбаўляюць у вазе свінні на свінатаварнай ферме ў Свіслачы — па 555 грамаў штодня. Лепшыя свінаводы гаспадаркі — Ніна Койпіш, гадаванцы якой маюць сярэднясутачныя прывагі 582 грамы, Наталля Зелянкова (450), Iрына Улянкова (394). Самую вялікую колькасць парсючкоў прыносяць свінаматкі ў Алены Зелянковай — больш за 8 галоў на кожны апарос.

Самая шматлікая катэгорыя работнікаў гаспадаркі — жывёлаводы, якіх тут 136. Усяго ж у філіяле “Белшына-агра” зараз працуе 424 чалавекі.

Сама больш жылля для працаўнікоў гаспадаркі было пабудавана ў 2011 годзе — 14 добраўпарадкаваных домікаў. Дарэчы, кожны з іх каштуе каля 570 мільёнаў рублёў.

Самыя папулярныя традыцыі гаспадаркі — “Дажынкі” і спартыўныя спаборніцтвы.

Самыя галоўныя планы на 2012 год — павелічэнне вытворчасці малака і яго рэалізацыі па гатунках “экстра” і вышэйшым, валавой вытворчасці мяса і захаванасці пагалоўя маладняку; пашырэнне пасяўных плошчаў цукровых буракоў да 400 гектараў; абнаўленне машыннага парку — набыць кормаўборачны камбайн і “жняярку” для кукурузы; увядзенне ў эксплуатацыю стацыянарнай калгаснай сталовай у вёсцы Ліпень.

Самыя важныя прынцыпы, якімі карыстаецца гаспадарка, выконваючы пастаўленыя задачы:

— Калектыў — гэта не проста людзі, перш за ўсё — гэта асобны чалавек.

— Накіраванасць кожнага працаўніка на якасны ўдзел у выкананні планаў сацыяльна-эканамічнага развіцця філіяла.

— Спачатку ствары ўмовы, а потым чакай вынікаў.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 19 июля для всех знаков зодиака

19 июля 2025
Читать новость
Власть

“Действуйте, не глядя ни на что!” Что Лукашенко потребовал от главы Минсельхозпрода

18 июля 2025
Читать новость
Образование

Продолжается прием документов в Осиповичский государственный колледж

18 июля 2025
Читать новость
Общество

Уроженец деревни Зборск Осиповичского района Михаил Федоров передал местным жителям икону святых Космы и Дамиана Римских

18 июля 2025
Читать новость
Общество

Са спадзяваннямі на добры ўраджай. У ААТ “ВязаўніцаАгра” адбылося свята “Зажынкі”

18 июля 2025
Читать новость
Власть

“Мужики, в бой!” Лукашенко требует по-военному решать задачи в ходе нынешней уборочной кампании

18 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем