Стваральнік ЧЭМПIЁНАЎ

 Геаграфія перамог нашых юных байцоў муай-тай з Асіповіч уражвае: Расія, Украіна, Латвія, Польшча, Тайланд, Італія, Германія, Турцыя… Падапечныя ГІДУЛЯНА ніколі не прыязджаюць дадому без медалёў і кубкаў. Імя трэнера стала сінонімам слоў «перамога” і «выдатны”, яго ведаюць не толькі ў нас, але і далёка за межамі. Яму не раз прапаноўвалі працягнуць кар’еру ў сталіцы, але Сяргей працягвае развіваць гэты від адзінаборстваў у Асіповічах.
Ён сам займаўся барацьбой і самба з 11 гадоў, першым трэнерам быў афіцэр з вайсковай часці. Пасля заканчэння асіповіцкай    СШ-4, вырашыў заняцца спортам прафесійна і атрымаць акадэмічныя веды ў гэтым напрамку. Таму — шлях у Акадэмію фізвыхавання — цяперашні Белдзяржуніверсітэт фізкультуры. «Конкурс быў амаль 17 чалавек на месца, я паступіў на факультэт аздараўленчай фізічнай культуры. Заняткі па баявых відах спорту праводзіў выдатны трэнер Віктар Барташ, майстар спорту СССР”, — успамінае Сяргей.
Пасля заканчэння ВНУ — праца настаўнікам фізкультуры ў СШ № 3, армейская служба, вярнуўся — арганізаваў спартыўную секцыю па рукапашнаму бою.
Якім жа чынам Гідулян стаў выдатным трэнерам менавіта па тайскаму боксу? Аднойчы яго разам з вучнямі запрасілі на спаборніцтвы па муай-тай у Гомель. Тады гэты від спорту не быў такім папулярным у Беларусі, але падаваўся перспектыўным. Так было вырашана асвоіць абсалютна новае для Асіповіч баявое мастацтва, і з 2000 года ён — трэнер. Спачатку прыйшлося павучыцца самому. Ездзіў у Мінск, кансультаваўся са шматкратным чэмпіёнам муай-тай, цяперашнім вядомым трэнерам і заснавальнікам спартыўнага клуба «Патрыёт” Дзмітрыем Пясецкім, пастаянна назіраў за байцамі падчас спабор-ніцтваў. «Як трэнер, вырас разам з адным з лепшых сваіх вучняў — Дзянісам Ганчаронкам. Менавіта з яго і пачаўся пераход на муай-тай”, — гаворыць Сяргей.
Калі ў пачатку 2000-х прыхо-дзілася развешваць аб’явы аб наборы спартыўных груп, то зараз лепшай рэкламай служаць шматлі-кія перамогі вучняў на буйных і не вельмі спаборніцтвах па ўсім свеце. I яны прыцягваюць усё больш і больш людзей.
Не ўтойвае трэнер і сакрэты поспеху асіповіцкіх хлопцаў: «Для спартсменаў важна мець магчымасць паказаць сябе, сваё майстэрства. Таму і імкнёмся прыняць удзел у як мага большай колькасці спаборніцтваў. Знайсці сродкі, каб паехаць на турнір, цяжка, але, дзякуючы нашым спонсарам і бацькам, маладыя байцы могуць паказаць сябе ды паглядзець на другіх, пераймаючы тым самым майстэрства. Але ж галоўны сакрэт — захопленасць, якая нават важнейшая за талент.
Гэты трэнер мае і талент, і вялі-кую цягу да сваёй справай, што і дапамагае са звычайных хлопцаў рабіць чэмпіёнаў і развіваць далей баявое мастацтва менавіта ў нашым горадзе. Так, вялікім крокам у гэтым напрамку стала адкрыццё клуба тайскага боксу «Залатая перамога” («Golden Victory”, www.goldenv.by). Пахваліцца наяўнасцю ўласнага спартклуба можа нават не кожны абласны цэнтр Беларусі, таму «Залатая перамога” — якасна новы ўзровень муай-тай і кікбоксінга ў Асіповічах.

Последние новости

Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем