Рэйд Начная варта

Ноччу вартаўнік на жывёлагадоўчай ферме, як кажуць, цар, бог і воінскі начальнік.
Зразумела, пры патрэбе ён заўсёды можа звярнуцца за дапамогай у міліцыю — фермы ў раёне даўно забяспечаны сістэмамі экстраннай сувязі, а расслабляцца варце не даюць рэгулярныя рэйды, праводзімыя аддзелам аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС. Адзін з якіх і адбыўся 26 студзеня. Правяралася арганізацыя варты на вытворчых аб’ектах СВК «Калгас «Ясень”.
Выезд з райаддзела адбыўся ў 22.00, вяртанне ж планавалася недзе каля трох гадзін ночы. Каб наведаць пяць ферм нават у адной гаспадарцы, трэба праехаць каля 100 кіламетраў, ды і на знаёмства з сітуацыяй на кожным аб’екце па-трабуецца не адна хвіліна…
Каля фермы ў вёсцы Грынёўка давялося памерз-нуць недзе з паўгадзіны. Вартаўнік яўна знаходзіўся ў памяшканні — уваход быў зачынены знутры, але на настойлівы грукат у дзверы ды вокны не рэагаваў. Такую «глухую абарону” ўвогуле можна лічыць парушэннем, але не ўсё ў гэтай сітуацыі адназначна. Працуе тут чалавек, у якога праблемы са слыхам, таму цалкам магчыма, што якраз у гэты час ён абыходзіў вя-лікае памяшканне кароўніка і быў далёка ад уваходных дзвярэй.
Чаму на пасаду вартаўніка ўзяты селянін з пэўнымі фізічнымі абмежаваннямі? У Грынёўцы, на жаль, адчуваецца востры дэфіцыт працаздольнага насельніцтва, і кіраўніцтва СВК, па-сутнасці, сёння не мае іншай альтэрнатывы.
А вось на жывёлагадоўчых комплексах у Ясені з кадрамі вартаўнікоў усё ў парадку. За фермай, дзе ў двух хлявах стаяць 170 дойных кароў і 150 цялушак, назіраў зухаваты дзед, гэткі «каўбой у адстаўцы” — Мікалай Крупяневіч. Ён даўно на заслужаным адпачынку, але рэгулярна падмяняе штатнага ахоўніка — уласную жонку.
— Працаваць ноччу жанчыне цяжка, — разважліва тлумачыць Мікалай Фёдаравіч. — Вось раз у тыдзень і даю жонцы выспацца.
Да справы Крупяневіч адносіцца грунтоўна і меры па ахове жывёлы прымае радыкальныя. Так, напрыклад, каня — а іх апошнім часам крадуць на Магілёўшчыне даволі часта — ён «пасадзіў” на трывалы цэп.
А вось у комплексе па адкорме цялят, дзе за статкам у 174 галавы назірае Маарыф Губадаў, пэўныя недахопы ёсць. Па словах вартаўніка, тэлефонная сувязь тут працуе з перабоямі, таму спадзявацца даводзіцца больш на ўласны мабільнік. Ды і з дакументамі, якія павінны знаходзіц-ца ў вартавым памяшканні, парадку няма: кнігу ўліку праверак вартавай аховы ўдзельнікам рэйдавай групы знайсці так і не ўдалося. Дзе яна знаходзілася, вартаўнік не ведаў, і ўвогуле яму тое ведаць неабавязкова — гэта кампетэнцыя загадчыка фермы…
У вёсках Татаркавічы і Заельнік за жывёлай наглядалі маладыя хлопцы — Аляксей Несцераў і Віктар Корсакаў. Усё ў іх як мае быць, хаця ў плане агульнай надзейнасці аховы пэўныя перавагі мае ферма ў Заельніку. Пад’езд да службовай тэрыторыі тут пера-крыты металічнай брамай, пераадолець якую на машыне, не атрымаўшы дазвол вартаўніка, немагчы-ма.
Ферма ў вёсцы Матавіла ў рэйтынгу абароненасці гаспадарчых аб’ектаў «Ясеня” займае, бадай, самае нізкае месца. Пацвярджае такую ацэнку выпадак, які адбыўся 2 студзеня. У тую ноч невядомыя злачынцы ўлезлі ў зацягнутае поліэтыленам акно, адчынілі дзверы і без пера-шкод вывелі жывёліну коштам каля 1,5 мільёна рублёў.
Характэрна, што вартаўнік, падчас змены якога адбыўся нахабны налёт, ніякіх падазроных гукаў не пачуў. Хаця знаходзіўся ў гэты час зусім побач — ва ўласнай дзяжурцы…

Летась з мэтай кантролю захавання матэрыяльных каштоўнасцей на аб’-ектах аграпрамысловага комплексу было праведзена 125 праверак, падчас якіх выяўлена 70 парушэнняў. За студзень у 15 рэйдах праверана 60 аб’-ектаў і выяўлена 45 парушэнняў.
Асаблівую трывогу аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС выклікае арганізацыя нагляду за маёмасцю ў СВК «Калгас «Ясень”.
Рэйдавая брыгада:
Дзмітрый Стрынатка, участковы інспектар міліцыі;
Сяргей Кучаравы, намеснік галоўнага ўрача ВСУ «Асіповіцкая раённая ветэрынарная станцыя”;
Дзмітрый Саўрыцкі, карэспандэнт «АК”.

Последние новости

Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем