Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Цэнтральная райбальніца папоўнілася 13 маладымі спецыялістамі. Да работы прыступілі неўролаг, акушэр-гінеколаг, хірург, афтальмолаг, 2 педыятры і 3 урачы агульнай прыктыкі, а таксама зубны тэхнік, дзіцячая медсястра і 2 фельчары.

У Дараганаўскім сельсавеце з пачатку года адрамантавана 7 помнікаў ахвярам Вялікай Айчыннай, на што было выдаткавана каля 10 тысяч рублёў, ліквідаваны 81 несанкцыянаваны сметнік і 2 старыя збудаванні, спілавана 67 аварыйных дрэў на могілках. Выдадзена 93 прадпісанні, 83 з якіх выкананы.

Раённы фізкультурна-спартыўны клуб “Алімпія” займаецца арганізацыяй турпаездак па краіне. За студзень-ліпень па турпаслугі сюды звярнуліся Лапіцкая, Вяззеўская школы, СШ № 3, ветэраны працы розных гарадскіх прадпрыемстваў.

У раённым цэнтры сацабслугоўвання паведамілі, што да новага навучальнага года на адрасную дапамогу могуць разлічваць 630 шматдзетных, малазабяспечаных сямей, у якіх выхоўваецца 1214 школьнікаў. Агульная сума — 83 тыс. 766 руб. (69 рублёў на кожнае дзіця).

Ясенскі сацыяльны прытулак з падарункамі нядаўна наведалі былыя асіповіцкія дэсантнікі. Па словах аднаго з іх — Аляксандра Шушкевіча, такім добрым учынкам яны адзначылі Дзень Паветрана-дэсантных войск.

Выхаванка РЦТДіМ Ірына Рымашэўская (педагог Тамара Веправа) сярод звыш 100 удзельнікаў з розных краін стала бронзавым прызёрам у міжнародным конкурсе малюнкаў.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем