Нават самая дасканалая ваенная тэхніка з цягам часу маральна старэе. Нічога не зробіш, распрацоўка больш дасканалай зброі і абсталявання вя-дзецца пастаянна, і ўсе эканамічна развітыя краіны імкнуцца не заставацца ў баку ад магістральнага шляху развіцця ваенных тэхналогій.
Для Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь найбольш прымальным шляхам тэхналагічнага прагрэсу з’яўляецца мадэрнізацыя ўжо прынятых на ўзбраенне ўзораў і сістэм. На тое ёсць як мінімум дзве слушныя прычыны. Па-першае, гэта намнога танней, чым укараненне цалкам новых распрацовак. Па-другое — патэнцыял многіх узораў тэхнікі, створанай савецкім ваенна-прамысловым комплексам, быў для свайго часу настолькі высокім, што магчымасці для ўдасканальвання яе асноўных эксплуатацыйных характарыстык усё яшчэ застаюцца нявычарпанымі.
…Адной з найбольш важных задач, якія стаяць сёння перад 263-й базай захавання, рамонту і ўтылізацыі сродкаў сувязі, з’яўляецца пераўтварэнне кароткахвалевай радыёстанцыі сярэдняй магутнасці Р-140 у шматфункцыянальны комплекс сувязі “Пірс”.
Каб недасведчанаму чытачу было прасцей зразумець, што гэта азначае, ужывём дасціпную аналогію. Такая мадэрнізацыя прыблізна тое самае, як пераўтварэнне звычайнага тэлефона-аўтамата ў смартфон вышэйшай цэнавай катэгорыі. Зразумела, паралель дастаткова ўмоўная, таму што ў свой час — напрыканцы 60-х гадоў — Р-140 была сапраўдным цудам тэхнікі.
Аб тым, як персанал базы здзяйсняе якасны скачок у сістэме ваеннай сувязі, расказвае камандзір часці палкоўнік Сяргей Капытоўскі:
— Для пачатку трэба ўзгадаць, што сучасная армія не можа абыходзіцца без хуткага інфармацыйнага абмену. У той час, калі на ўзбраенне прымалася Р-140, ад яе па-трабавалася, па сутнасці, толькі забяспечваць устойлівыя прыём і перадачу чалавечай мовы праз мікрафон альбо кодавых сігналаў азбукай Морзэ. Пасля мадэрнізацыі станцыя атрымала магчымасць перадаваць інфармацыйныя патокі такіх аб’ёмаў, што некалькі “Пірсаў” утвараюць своеасаблівы эфірны інтэрнэт. Адзінае абмежаванне — адносна нізкая хуткасць перадачы дадзеных, якая з’яўляецца “платай” за дальнасць і перашкодаўстойлівасць сувязі. Тым не менш, яе дастаткова, каб у рэжыме рэальнага часу перадаваць фотаздымкі і адлюстраванні тапаграфічных карт. Да таго ж, “Пірс” у баявых умовах можа кіравацца дыстанцыйна. Ён размяшчаецца на адлегласці да 500 метраў ад каманднага пункта, што істотна зніжае верагоднасць выяўлення месца размяшчэння апошняга варожай радыёразведкай.
— Наколькі цяжка нараджаўся “Пірс”?
— Заданні на распрацоўку ўзораў мадэрнізаваных радыёстанцый атрымала не толькі наша база, так што працаваць давялося ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі з адной буйной прыватнай фірмай з Мінска. І тое, што менавіта наш варыянт быў прызнаны Міністэрствам абароны найбольш удалым, даказвае ўзровень кампетэнтнасці асіповіцкіх сувязістаў, іх уменне паспяхова вырашаць складаныя інжынерна-тэхнічныя задачы.
Першыя “Пірсы” прымалі ўдзел у беларуска-расійскіх вучэннях “Захад-2009” і “Шчыт Саюза-2011”. У апошніх яны павінны былі забяспечваць сувязь паміж палігонамі, дзе вяліся “баявыя дзеянні”, і органамі ваеннага кіравання на тэрыторыі Ра-сійскай Федэрацыі. На адлегласці каля 3.000 км радыёсувязь працавала бездакорна, нягледзячы на актыўнае супрацьдзеянне сродкаў радыёэлектроннай барацьбы, якія былі масава задзейнічаны беларускімі і расійскімі вайскоўцамі.
Істотных недахопаў такі жорсткі экзамен не выявіў, аднак пэўныя “вузкія месцы” знайшліся. Але на тое і палявыя выпрабаванні, каб па-збавіць новую тэхніку ад “дзіцячых хвароб”. Усе дапрацоўкі павінны быць зроблены да 1 мая — даты, калі “Пірс” будзе афіцыйна прыняты на ўзбраенне нашай арміі.
— Не сакрэт, што асноўныя блокі, з якіх кампануецца “Пірс”, закупляюцца ў Расійскай Федэрацыі. Таму цікава, што складаней — выпуск радыёабсталявання ці яго адаптацыя пад вырашэнне канкрэтных задач?
— Расходы на набыццё новага абсталявання, неабходнага для мадэрнізацыі гэтай радыёстанцыі, складаюць усяго 30-35 працэнтаў ад сукупнага кошту гатовага комплексу. Усё астатняе — аплата выдаткаў працы на яго мантаж і наладку. Так што мяркуйце самі…
Прямая линия с председателем суда Осиповичского района
27 августа 2025
Культура
Кинотеатр «Родина» в Осиповичах : Афиша
27 августа 2025
Общество
Ці можна прымусіць мужа, які не аказвае дзецям ніякай матэрыяльнай дапамогі, выдзяляць грошы на ўтрыманне трох сыноў? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі
27 августа 2025
Общество
Хроника происшествий в Осиповичском районе с 18 по 24 августа
27 августа 2025
Общество
На днях председатель Осиповичского районного отделения партии Юрий Даненков посетил многодетную семью Галины Бородиной