Неслужбовыя заданні радавога Самастроенкі

Канец студзеня — час
звальнення ў запас воінаў тэрміновай службы. Салдаты і сяржанты з нецярпеннем
чакаюць вяртання дадому і, напэўна, думаюць, што будуць расказваць пра свае
армейскія прыгоды родным і сябрам. Як у каго, а ў радавога батарэі ўпраўлення
336-й рэактыўнай артылерыйскай брыгады Максіма Самастроенкі багаж успамінаў
атрымліваецца важкі. Адна толькі паездка на Ашулук «пацягне” на шмат гадзін
захапляльнага аповеду!

Зразумела, праз некаторы час
вастрыня армейскіх перажыванняў зменшыцца, і жыццё намесніка дырэктара
кінавідэасеткі горада Карма, што на Гомельшчыне, запоўняць іншыя, будзем
спадзявацца, прыемныя перажыванні. А вось у 336-й брыгадзе пра радавога
Самастроенку памяць застанецца на доўгі час, бо менавіта гэты салдат удастоіўся
гонару быць унесеным у Кнігу Пашаны часці.

Нельга сказаць, што ён
мэтанакіравана імкнуўся ўвайсці ў гісторыю айчыннай рэактыўнай артылерыі,
проста служыў сумленна, у кожнай справе імкнуўся рабіць крыху болей, чым таго
патрабавалі армейскі статут ды загад камандзіра, і заўсёды быў гатовы «ваяваць
не лікам, а ўменнем”.

«Зорным часам” радавога
Самастроенкі стала стварэнне макета памятнага знака аб удзеле ў вучэннях «Шчыт
Саюза-2011”, які беларускія вайскоўцы ўсталявалі ў горадзе Капусцін Яр.

Такі незвычайны загад ён
атрымаў, зразумела, невыпадкова. Максім прыйшоў на службу добра падрыхтаваным
спецыялістам у рабоце з камп’ютарнымі праграмамі па апрацоўцы графікі і да таго
ж маючы прафесійна развіты мастацкі густ. Як вынік — прапанаваны ім мемарыяльны
знак (над якім салдат працаваў у вольны ад выканання асноўных абавязкаў час)
быў адобраны камандаваннем без аніякіх удакладненняў. Ну а потым, незадоўга да звальнення
ў запас, ён паспяхова справіўся з яшчэ адным важным неслужбовым заданнем —
распрацоўкай дызайну юбілейнага значка, які будзе ўручацца ваеннаслужачым 336-й
рэабр з нагоды 40-годдзя часці 4 верасня гэтага года.

Дарэчы, з моманту заснавання
брыгады ў яе Кнізе Пашаны было адзначана ўсяго 60 ваеннаслужачых.

Зміцер КАЛЯДА.

 

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем